Telegram Web
💪 Сёння - Міжнародны дзень барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын

25 лістапада - дзень, калі сусветная супольнасць звяртае ўвагу на праблему гвалту, які па-ранейшаму застаецца сур'ёзнай пагрозай для мільёнаў жанчын па ўсім свеце.

👉 Трымайце нашую падборку фільмаў, якія асвятляюць тэму гвалту ў дачыненні да жанчын, а таксама іх барацьбы за свае правы і годнасць.
Белсат
🛂 Узгадваем гісторыю актуальных для беларускіх эмігрантаў дакументаў: як яны з'явіліся і дзе цяпер іх выдаюць Летась рэжым Лукашэнкі фактычна забараніў грамадзянам Беларусі падаўжаць і атрымліваць новыя пашпарты за мяжой. Зрэшты, жыццё ад гэтага не спынілася…
📌 «Сітуацыя можа адрознівацца ў залежнасці ад банка»

Беларусы, якія атрымалі падарожны польскі дакумент сутыкаюцца з праблемай, што не могуць адкрыць банкаўскі рахунак, бо ў банках яго не прымаюць, як дакумент, які пацверджае асобу.

👉 Мы запыталіся ў Камісіі па фінансавым надзоры Польшчы, ці законныя такія адмовы, а таксама ў Офісу Святланы Ціханоўскай і намесніка беларускай лідаркі Паўла Латушкі, ці робяць дэмакратычныя сілы штосьці, каб спрасціць беларусам вырашэнне банкаўскіх пытанняў у Польшчы. Распавядаем, што нам адказалі.
😡 Баптысцкага пастара судзілі за правядзенне абраду хрышчэння ў г. Маларыта без дазволу выканкаму

Гэта патрактавалі гэта як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства і аштрафавалі 71-гадовага прасвітара царквы з Міжнароднага саюзу цэркваў евангельскіх хрысціян-баптыстаў Уладзіміра Бурштына на 800 рублёў.

🤦‍♀️ У чэрвені 2023 года прасвітара ўжо штрафавалі за пропаведзь у скверы г.п. Антопаль Драгічынскага раёна. Тады сума штрафу склала 555 рублёў.

#рэпрэсіі
💱 Курсы валютаў 25 лістапада

Долар вырас больш чым 4 капейкі. Больш чым на 5 капеек скокнуў у гору і еўра. А расейскі рубель страціў амаль две с паловай капейкі.

#курсывалютаў
🇬🇪 У Грузіі працягваюцца паслявыбарчыя пратэсты

25 лістапада ў Грузіі адбываецца першае пасяджэнне парламента 11-га склікання, у якім бярэ ўдзел толькі партыя «Грузінская мара».

Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі назвала гэтае пасяджэнне неканстытуцыйным. А пад будынкам парламенту апазіцыя ладзіць пратэсную акцыю з патрабаваннем правядзення новых сумленных выбараў
😳 «Апошнія дні ў Палку Вася ночыў з гранатаю, са зброяю, бо вельмі баяўся, што кіраўніцтва не дасць яму нават выехаць»

Дэпартацыя з В’етнаму ў Беларусь былога каліноўца Васіля Верамейчыка выклікала вялікі рэзананс і зноў агаліла праблему безабароннасці беларусаў, якія ўцяклі ад рэжыму Лукашэнкі.

Чалавек, які абараняў Украіну, атрымаў забарону на ўезд у гэтую краіну, а ў Літве быў прызнаны «пагрозаю нацыянальнай бяспекі».

Пра складаны шлях Васіля, які апынуўся непатрэбны ані Еўропе ані Украіне, якую абараняў, глядзіце ў нашым выданні «Тыдзень» 👇
Белсат
Грузавы самалёт упаў на жылы дом у Вільні На борце знаходзіліся чатыры чалавекі: 2 пілоты і два работнікі. У выніку інцыдэнту адбыўся выбух і пажар. У лякарню даставілі дваіх пацярпелых, адзін чалавек загінуў. Жыхары дому выжылі. Вядома, што ўпалы самалёт…
📌 Што вядома пра падзенне грузавога самалёта ў Вільні: загінуў грамадзянін Іспаніі, не выключаюць тэракту

Былі апублікаваныя перамовы пілота і дыспетчара ў апошнія хвіліны палёту.

👉 Падрабязней
📌 Абсалютны рэкорд: 38 «шагэдаў» заходзілі ў Беларусь за мінулыя содні

І гэта абсалютны рэкорд за ўвесь час маніторынгу, піша «гаюн». Мінімум 1 збіты, Авіяцыя падымалася 4 разы

Мінімум адзін шахед даляцеў да Мазыра, былі дзясяткі праходаў праз «беларускі калідор», а таксама не менш за 3 разы шахеды заляталі ў Гомельскі раён, у раёне памежнага пераходу Новая Гута.
📺 Навіны за 5 хвілін

✔️Доказаў прысутнасці ў Беларусі ядравай зброі няма

✔️У Менску пачалі разгляд крымінальнай справы ксяндза Генрыха Акалатовіча

✔️КР: экс-каліновец Васіль Верамейчык мусіць быць абменены

✔️Беларусы, якія не працавалі апошнія 5 гадоў, не атрымаюць дапамогу па беспрацоўі

✔️Кожныя 10 хвілінаў у свеце партнёр або сямейнік забівае жанчыну

✔️Берасцейцаў парадуюць на Каляды дзвюма новымі ялінкамі

Глядзіце ў кароткім выданні навін на Белсаце 💻
😡 Жыхароў Гомельшчыны масава прымушаюць падпісаць абавязацельствы пра «належнае паводзіны» падчас выбараў

У асноўным гэта людзі, якіх асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 года. Аднак не толькі.

👉 Падрабязней

#рэпрэсіі
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
😳 Кіраўнікі райвыканкамаў будуць прызначаць кіраўніцтва прыватных прадтпрыемстваў?

Так, у Беларусі магчыма і не такое. Напрыклад, вытворчасць рапсавага масла на Трактарным заводзе.

👉 Глядзіце агляд галоўных бізнесовых і эканамічных падзеяў тыдня ў новым выпуску «Атма$фера»
❤️ «Пра свабоду лепш за ўсё распавядаць метафарамі»

Увечары 24 лістапада на юбілейным, дзясятым, фестывалі «Bulbamovie» ўганаравалі пераможцаў конкурсу «Маладое беларускае кіно».

👉 «Белсат» прысутнічаў на цырымоніі. Паглядзіце, хто атрымаў залатыя бульбіны
Белсат
Ёсць тры станы ў чалавека, якога збіваюць: чалавек крычыць ад болю, чалавек войкае і стогне, чалавек проста хрыпіць. Дзмітрыя Лукомскага моцна збілі сілавікі ў жніўні. Ён пагадзіўся распавесці «Белсату» сваю трагічную гісторыю. Чаму сілавікі могуць беспакарана…
📌 Суд у Славаччыне прызнаў незаконным утрыманне беларуса ў турме

25 лістапада ў славацкім горадзе Кошыцэ адбыўся суд па скарзе беларуса Дзмітрыя Лукомскага, якога 18 кастрычніка арыштавалі ў лагеры для ўцекачоў і з таго часу ўтрымлівалі ў паліцэйскім Цэнтры ўтрымання замежнікаў.

Мы запыталіся ў Офісу Святланы Ціханоўскай, ці вядома беларускім дэмакратычным сілам пра кейс Дзмітрыя Лукомскага, і што можна зрабіць, каб дапамагчы яму пазбегнуць дэпартацыі 👉 Падрабязней
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📚 Абмяняць старыя кнігі на агуркі ды яшчэ і зарабіць на гэтым

Як вам нечаканая бізнес-ідэя? Яна ўжо працуе ў адной з кнігарняў Нью-Ёрку, паглядзіце 🔼

Цалкам праграму «Навіны з будучыні» глядзіце на YouTube-канале «Белсат LIFE»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔴 «Аб’ектыў» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸Няшчасны выпадак, тэхнічная няспраўнасць або тэракт. Якія версіі крушэння грузавога самалёта ў Літве разглядаюць?

🔸Лукашэнка шукае альтэрнатыўныя рынкі ў Пакістане, ахопленым масавымі пратэстамі

🔸Суды над святарамі ды пераслед нелаяльных вернікаў

🔸Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні жанчын

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://www.youtube.com/live/hWOr8oZe6KU
«Рыхтуецца серыя правакацый, якія мусяць знізіць давер да BYSOL»

Паводле інфармацыі кіраўніка фонду Андрэя Стрыжака, у правакацыях пад прымусам і шантажом плануюць задзейнічаць сем'і палітвязняў, былых палітвязняў і іншых людзей, што пацярпелі падчас апошніх атакаў сілавікоў.

#рэпрэсіі
«Маю кватэру ўскрылі, забралі тэхніку»

Некрамант – беларускі добраахвотнік, баявы медык эвакуацыі ў палку Каліноўскага. У Менску падчас пратэстаў 2020га году удаваў барыкады і быў затрыманы ў Жодзіне.

Як выглядае баявое дзяжурства і чаму гумар вайсковых медыкаў – самы чорны, Некрамант распавёў у новым выпуску праграмы «Ваяры» 👇
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😬 Гэта было проста на валасок ад смерці!

Фермера ў Кітаі ледзь не забіў тыгр. Вось як гэта было:
💥 #галоўнае за 25 лістапада

✔️ Грузавы самалёт упаў на жылы дом у Вільні

✔️ Ноччу дроны атакавалі расейскую нафтабазу і завод

✔️ Сёння - Міжнародны дзень барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын

✔️ Ці адкрыюць у Польшчы рахунак з падарожным дакументам

✔️ Хто стаў пераможцам конкурсу на фестывалі беларускага кіно «Bulbamovie – 2024»

#рэпрэсіі:

▪️ Каталіцкага святара будуць судзіць за «здраду дзяржаве»

▪️ Баптысцкага пастара судзілі за правядзенне абраду хрышчэння

▪️ 38 «шагэдаў» заходзілі ў Беларусь за мінулыя содні

▪️ Жыхароў Гомельшчыны масава прымушаюць падпісаць абавязацельствы пра «належнае паводзіны» падчас выбараў

▪️ Суд у Славаччыне прызнаў незаконным утрыманне беларуса ў турме

▪️ За тыдзень у Беларусі прайшлі 87 «палітычных» судоў

▪️Стрыжак: беларускія ўлады рыхтуюць правакацыі супраць BYSOL
2024/11/26 04:31:18
Back to Top
HTML Embed Code: