Telegram Web
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌩 Паўднёвыя рэгіёны Беларусі перажылі сапраўдны шторм

Паглядзіце ☝️
😱101😢1
🤔 Кіраўнікі ЗША і Брытаніі ратуюць NATO, бегаючы па беларускіх лясах. Што?

Гэта адзін з паваротаў сюжэту камедыйнага баевіка «Кіраўнікі дзяржаў», які з 2 ліпеня можна паглядзець на «Amazon Prime».

🔍 Прыгледзеліся да таго, як там паказалі Беларусь ды беларусаў
🤯10😁5👀42🆒1😡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💪 Фестываль «Tutaka» зноў збірае беларусаў з усяго свету!

25 канцэртаў, лекцыі ды майстар-класы, дыскусіі ды спектаклі, а яшчэ гульні для дзяцей і дзіцячы фітнес! Кожны знойдзе справу на свой густ. І ўсе яны – з нацыянальным беларускім адценнем і каларытам.

🔹Галоўным інфармацыйным партнёрам фэсту з'яўляецца «Белсат». Жывы эфір з «Tutaka-2025» можа будзе пабачыць на нашым YouTube-канале «Белсат Music».

Дзе: урочышча Борык каля Гарадка (Gródek) у Падляскім ваяводстве
Калі: 11-13 ліпеня
Хто выступіць: NaviBand, Крамбамбуля, Дай дарогу!, Dzieciuki ды іншыя
🔥195❤‍🔥4🤣2🤯1
🍖 «Бюро»: для правядзення фэсту з чатырохметровым шашлыком у Ваўкавыску выкарысталі грошы падаткаплатнікаў

Ён насіў назву «PROжарка» і быў арганізаваны кампаніяй, пасаду генеральнага прадзюсара ў якой займае нявестка Лукашэнкі.

👀 Глядзіце падрабязнасці па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤡13😡8🤬63
💬 «Кожны сальвадорац табе скажа: "Але ты яшчэ не еў сапраўдных пупусас, як у маёй мамы!" Ёсць нейкае падабенства з нашымі дранікамі»

Салігорац Аляксандр Гойшык, які здзейсніў кругасветную вандроўку, працягвае дзяліцца гісторыямі пра свае прыгоды з нашымі чытачамі.

🇸🇻 Сённяшняя «серыя» ягонага блогу – пра краіну, назва якой можа вам нічога і не сказаць. Зрэшты, гэта працуе ў абодва бакі – у той краіне назва «Беларусь» таксама мала каму вядомая.

🌎 Чытайце пра прыгоды беларуса ў Цэнтральнай Амерыцы па спасылцы
112
Белсат
☝️Брат Ігара Лосіка ужо месяц знаходзіцца ў няволі Апошні раз ён быў анлайн у сацсетках у сярэдзіне красавіка. Інфармацыю пра затрыманне Мікіты Лосіка апублікаваў @stranafund, таксама гэта пацвярджаюць крыніцы @nashaniva. Мікіта пражываў у Оршы. Дзе цяпер…
☝️Малодшы брат Ігара Лосіка асуджаны на тры гады «хіміі»

Пра прысуд паведамляе @radiosvaboda. Працэс у дачыненні да Мікіты Лосіка адбываўся ў Віцебскім абласным судзе.

Мікіту Лосіку інкрымінавалі «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» за здымкі расейскай вайсковай тэхнікі, якія ён дасылаў у бот «Беларускага Гаюна». Сілавікі ўзламалі бот у лютым гэтага года, а затрыманы Мікіта Лосік быў у красавіку.

Паведамляецца, што пасля абвяшчэння прысуду хлопца вызваліл ў судовай зале. Адбываць пакаранне ён пачне прыкладна праз 10 дзён ва ўстанове адкрытага тыпу.
🤬39😡4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧘 Цяперашні Далай-лама XIV абяцае вярнуцца пасля смерці

Але ўжо цяпер кажа, што выбіраць ягонае новае ўвасабленне павінен толькі спецыяльны фонд.

👀 Тлумачым, чаму гэтае пытанне можа стаць прычынай міжнароднага канфлікту.
10😁4🤡2👌1
☝️Праваабаронцы: у апошнія тыдні масава затрымліваюць людзей, што прысутнічаюць на кадрах адной з «дакументалак» пра пратэсты

Які канкрэтна гэта фільм, не ўдакладняецца. Аднак зазначаецца, што ён польскі і што твары людзей у ім не заблюраныя.

👀 Глядзіце болей па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬33😢3😐1🆒1
🔴 «Аб'ектыў» і «Студыя Белсат» – галоўныя падзеі дня!

У сённяшнім выданні:

🔸 Бітва за ўраджай: дзяржаўная прапаганда падае ўборачную кампанію як выклік перад нестабільным надвор’ем. Аднак прычына выкліку можа быць у іншым: беларуская сельскагаспадарчая тэхніка патрабуе комплекснага рамонту

🔸 У Беларусі працягвае расці адмоўнае сальда вонкавага гандлю. Якія негатыўныя наступствы такой з’явы для беларускай эканомікі?

🔸 Лукашэнка інспектуе Магілёўскую вобласць. Зноў зладзіў разнос чыноўнікаў і знайшоў «жывыя грошы» у развіцці казаводства

🔸 У Беларусі сталі актыўна затрымліваць беларусаў, якія патрапілі на кадры дакументальнага фільму аб пратэстах

🔸 На аўкцыёне прадалі нерухомасць палітзняволенага Васіля Дземідовіча

🔸 Рух «Голас» спыніў працу ў Расеі

🔸 ЗША могуць аднавіць перадачу вайсковай дапамогі Украіне

🔸 У МЗС Украіны ствараюць упраўленне па недружалюбных краінах. Сярод недружалюбных – Беларусь

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️
54🤔3
📍Крызіс ЗСУ на Купянскім кірунку, спыненне расейскага наступу на Сумшчыне, удары па ТЦК. Падсумоўваем апошнія падзеі расейска-ўкраінскай вайны

За чэрвень, паводле ацэнак украінскага сэрвісу «Deep State», РФ захапіла ва Украіне 556 квадратных кіламетраў, што ёсць найбольшым паказнікам у 2025 годзе.

🔍 Чытайце болей на сайце
🤬177😢2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🗿 Ад каго баранілі Полацак валуны-волаты?

У Дзвіне, каля Полацку, Друі і Дзісны з даўніх часоў было відаць вялізныя валуны з выбітымі на іх малітвамі. Хто іх стварыў? З якой мэтай? І галоўнае – куды яны падзеліся?

Пра гэта расказваем у новым выданні праграмы «Няпростыя рэчы» з Цімохам Акудовічам.

👀 Глядзіце цалкам на YouTube-канале «Белсат HISTORY»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14🆒3🤔1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Абяцанага тры гады чакаюць? Беларускі сірата чакае на сацыяльнае жытло нашмат болей

Абяцалі кватэры, а прапануюць здымаць за свае. А калі будзеш скардзіцца – прыйдзецца яшчэ і выбачацца. З гэтым сутыкаюцца цяпер сіроты, якім дзяржава клялася ў падтрымцы.

☝️Паглядзіце, як насамрэч «дапамагаюць» тым, хто застаўся без бацькоў.
🤬15🙈5😡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
😮 У Старых Дарогах ратавалі буслянё

Паглядзіце, што здарылася!
21🤗2
💬 «Нейкі час у 1990-я фестываль быў сакавітым прадстаўніцтвам беларускасці, але пазней гэта ператварылася проста ў ідэалагічнае феерычнае шоу»

У Віцебску сёння распачынаецца «Славянскі базар» – некалі цікавы інтэрнацыянальны фэст, што прыцягваў аматараў самай разнастайнай музыкі. Цяпер жа – проста ідэалагічна-культурніцкая «цацка» ў руках рэжыму Лукашэнкі.

✍️ Музыка Пётр Клюеў у размове з «Белсатам» падзяліўся сваёй думкай наконт віцебскага фэсту і меркаваннем пра тое, што з ім рабіць пасля сыходу Лукашэнкі.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯94😢21👏1🤬1
💬 «З голымі рукамі кідацца на амбразуру – гэта недарэчна. Беларусы – народ рацыянальны»

Палітычны аглядальнік Аляксандр Класкоўскі ў эфіры «Вот Так» разважае аб тым, чаму Сяргей Ціханоўскі і дэмакратычна настроеныя беларусы маюць цяпер столькі непаразумення адно з адным.

Ці зменіцца светапогляд Ціханоўскага па меры азнаямлення з новай для яго інфармацыяй? Што ён будзе рабіць тады?

👀 Чытайце аналітыку па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
17🤡7😴3
💥 #галоўнае за 8 ліпеня

✔️Сакратар Каардынацыйнай рады абвінаваціў Ціханоўскую ў «крывадушнасці»

✔️Паразмаўлялі з беларусамі, што жывуць ва Украіне ды ў Ізраілі, пра тое, што там адбываецца падчас абстрэлаў

✔️Былы студэнт Менскага каледжа мастацтваў абвінаваціў выкладчыка ў педафіліі. Дырэктар установы кажа, што таго ўжо звольнілі

✔️Выехаць з Беларусі ў Еўразвяз стала трохі прасцей. А вось заехаць назад – наадварот

✔️Былая палітзняволеная ўзяла пад апеку дзвюх дзяўчынак, маці якіх абмежавалі ў бацькоўскіх правах

✔️«Amazon Prime» выпусціў камедыйны баевік, у якім фігуруе Беларусь

✔️Былы топ-менеджар двух аршанскіх заводаў паехаў ваяваць за Расею і загінуў на фронце

✔️Нэтаньяху намінаваў Трампа на Нобэлеўскую прэмію міру

#рэпрэсіі:

▫️Брата Ігара Лосіка Мікіту пакаралі трыма гадамі «хіміі»

▫️Праваабаронцы: у апошнія тыдні масава затрымліваюць людзей, што прысутнічаюць на кадрах адной з «дакументалак» пра пратэсты

▫️Хату палітзняволенага Васіля Дземідовіча ў Нясвіжскім раёне прадалі з аўкцыёну. За яе змагаліся двое жадаючых, перабіваючы стаўкі адзін аднаго
7🤔1
Добрага дня, сябры!

Мы вам ранішняе чытво прынеслі. Пачытайце найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», якія вы маглі прапусціць:

Вёска і самагон з гарла

На «Amazon Prime» выйшаў фільм пра ратаванне NATO ў беларускіх лясах.

«Пасля кожнага выбліску гадаеш: ці не прыляціць гэты снарад у твой дом?»

Як рэагуюць на абстрэлы жыхары Украіны і Ізраілю.

Расея атакуе ТЦК і спрабуе прарвацца да Пакроўску

Што адбываецца на вайне ва Украіне?

#штопачытаць
2
👍 Святлана Ціханоўская і кіраўнік МЗС Літвы Кандратовіч паразмаўлялі пра праблемы беларусаў па-беларуску

Уладзіслаў Кандратовіч адзначыў, што Літва працягне падтрымліваць беларусаў. Ён таксама паабяцаў, што памежныя пераходы застаюцца адкрытыя для пасажырскага злучэння.

Ціханоўская ўзняла пытанне праблемаў беларусаў пры атрыманні відаў на жыхарства і іншых дакументаў, прапанавала стварыць працоўную групу для аператыўнага вырашэння праблемаў. Кандратовіч запэўніў, што кожны выпадак разглядаецца індывідуальна, і кожнае рашэнне можа быць абскарджана праз суд.

Падрабязнасці чытайце па спасылцы
12🤡2
«Людзі выходзяць [з турмаў] – гэта добра. Але пытанне ў тым, каб не ператварыць людзей у тавар».

Як могуць адбыцца перамовы дэмакратычных сілаў і рэжыму на тле ціску? Спыталі паліталагіню Аліну Харысаву.

Што яна адказала, чытайце ў нашым матэрыяле
🤡82🤔1
🧐 «CNN»: Трамп заявіў, што пагражаў Пуціну разбамбіць Маскву, а Сі Цзінь Піну – Пекін

Пра сваю жорсткую вонкавую палітыку ён распавядаў падчас прыватнай сустрэчы са спонсарамі ў мінулым годзе, калі балатаваўся на другі тэрмін.

«Калі ты пойдзеш ва Украіну, я разбамблю да чортавай маці Маскву»,


– распавядаў Трамп пра свае пагрозы Пуціну.

На пагрозу Пуцін, калі верыць Трампу, адрэагаваў фразай «Не можа быць», а Пуцін паверыў яму «на 10 %». Калі менавіта адбывалася такая размова, Трамп не ўдакладняў, але з кантэксту вынікае, што яшчэ ў ягоны першы прэзідэнцкі тэрмін.

🔺Таксама Трамп распавядаў, што рабіў аналагічную пагрозу Сі Цзінь Піну: маўляў, калі камуністычны Кітай нападзе на Тайвань, то ён «разбамбіць да чортавай маці Пекін». Паводле Трампа, Сі падумаў, што «ён вар’ят», і таксама «паверыў на 10 %».
🤔2🤡1
2025/07/09 07:18:54
Back to Top
HTML Embed Code: