tgoop.com/KalinouskiPolk/175
Create:
Last Update:
Last Update:
🎄 Ужо 11-ы сезон акцыя «Салат для солдат» падтрымлівае абаронцаў Украіны
«Салат для солдат» — гэта валанцёрская ініцыятыва, якая распачалася ў 2014 годзе. Гэтым разам беларускія і ўкраінскія валанцёры прыгатавалі каля 100 кг салата "Аліўе" і каля 100 кг імбірнага печыва для ваяроў Палка Каліноўскага. Акрамя таго, валанцёры напісалі лісты з падзякамі і цёплымі пажаданнямі для кожнага ваяра. Ініцыятарам мерапрыемства чарговы год з'яўляецца беларуская валанцёрка Святлана Шаціліна. Салаты, печыва і іншыя падарункі ваярам былі дастаўленыя на фронт перад Новым годам харужай службай палка.
Выказваем шчырую падзяку ўсім, хто прыняў удзел у гэтай акцыі!
BY Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага
Share with your friend now:
tgoop.com/KalinouskiPolk/175