Telegram Web
❤️ «Шляхі да вызвалення палітвязняў у Беларусі»

У дыскусіі, якая адбылася 10 лістапада 2024 года ў Вене, удзельнічалі:

— Таццяна Хоміч (Аб'яднанне сваякоў і былых палітвязняў);
— Вольга Гарбунова (Фонд падтрымкі «21 мая», былая палітзняволеная);
— Валер Кавалеўскі (Агенцтва Еўраатлантычнага супрацоўніцтва);
— Іна Румянцава (Асацыяцыя «Taskforce Belarus», V.i.G.).

Спікеры сустрэліся з беларусамі і беларускамі Аўстрыі, каб абмеркаваць вострае і балючае пытанне вызвалення палітвязняў у Беларусі. Абмяркоўваліся розныя шляхі вырашэння гэтай праблемы і задачы, якія стаяць перад беларусамі і беларускамі ўнутры краіны і за мяжой. Разглядаліся варыянты, як можна прыцягнуць міжнародных партнёраў, каб іх пазіцыя была больш актыўнай.

На сустрэчы таксама прысутнічала прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова. Яна распавяла пра парламентароў, якія сталі хроснымі ў межах ініцыятывы Libereco #WeStandWithBelarus, і пра тое, якія крокі ўжо былі зроблены ў Аўстрыі, каб тэма палітвязняў заставалася на парадку дня.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
‼️Народная амбасада Беларусі ў Італіі узяла ўдзел у цырымоніі закрыцця года, прысвечанага сям'і Лазарайціса.

Гэта - сям'я літоўскага паходжання. Падчас акупацыі СССР яны знаходзіліся ў выгнанні і  выконвалі ролю дыпламатаў сваёй краіны.

Гісторыя сям'і Лазарайціс, іх мужнасць і адданасць свайму народу, натхняюць і нас - мы таксама выбудоўваем дыпламатычныя адносіны Беларусі за мяжой.

У вымушаным выгнанні не спыняецца барацьба за свабоду і правы чалавека. Прыклад літоўскай сям'і нагадвае нам пра тое, што сапраўдная дыпламатыя - голас народа, што пераадольвае любыя межы.
🇸🇪 Першы вядомы выпадак выдачы пашпарта іншаземца беларусу ў Швецыі

У верасні 2023 года незаконны рэжым Лукашэнкі спыніў аказанне консульскіх паслуг для беларусаў і беларусак, якія пражываюць за мяжой. Гэтае рашэнне паставіла тысячы беларусаў і беларусак у вельмі складанае становішча: каб падоўжыць свае дакументы ім заставаўся толькі адзін шлях — вярнуцца ў Беларусь. Аднак там ім пагражалі рэпрэсіі, праверкі сацыяльных сетак і рызыка крымінальнага пераследу, калі высветліцца, што яны калі-небудзь крытыкавалі рэжым або падпісваліся на апазіцыйныя рэсурсы.

У адказ на гэтыя абставіны Народныя амбасады Беларусі распачалі перамовы з уладамі іншых краін, каб абараніць беларусаў і беларусак, якія апынуліся ў гэтай уразлівай сітуацыі. У шэрагу краін удалося дамагчыся канкрэтных рашэнняў. Адна з такіх краін — Швецыя.

У сакавіку 2024 года Міграцыйнае ведамства Швецыі абвясціла, што беларусам і беларускам, якія афіцыйна пражываюць у Швецыі і баяцца за сваю бяспеку на радзіме, не варта вяртацца ў Беларусь для падаўжэння дакументаў. Замест гэтага Швецыя гатова выдаваць так званыя «пашпарты іншаземцаў» тым, хто мае права на пражыванне ў краіне.

Хаця прававая пазіцыя ўступіла ў сілу яшчэ вясной гэтага года, пра рэальныя выпадкаі выдачы пашпартоў іншаземцаў нічога не было вядома. І вось учора стала вядома, што аднаму з грамадзян Беларусі ў Швецыі быў выдадзены пашпарт іншаземца.

Народная амбасада Беларусі ў Швецыі спадзяецца, што гэты выпадак стане першым у шэрагу паспяховых прыкладаў, якія пацвердзяць эфектыўнасць новай сістэмы.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇮🇹 Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі здзейсніла візіт у аддзел па пытаннях грамадзянства і ВНЖ

На сустрэчы, якая адбылася 12 лістапада ў Polizia di Stato, бакі абмеркавалі важныя пытанні:
— магчымасці спрошчанай легалізацыі для беларусаў і беларусак;
— шляхі вырашэння праблем, якія ўзніклі пасля ўступлення ў сілу ўказу Лукашэнкі аб спыненні аказання консульскіх паслуг для беларусаў і беларусак замежжа.

Падчас візіту дамовіліся аб падтрымцы ў складаных кейсах, звязаных з Дублінскім пагадненнем і доўгім чаканнем адказу на запыты.

«Мы ўдзячныя за адкрытасць і канструктыўны дыялог. Мы будзем працягваць сваю працу і імкнуцца палепшыць ўмовы для беларусаў, якія жывуць у Італіі», — паведаміла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
🌍 Навіны эстафеты ў падтрымку Беларусі «Voices Across Borders»

🇵🇱 9 лістапада ў Варшаве кулінарная блогерка і шэф-кухарка Алеся Княжэвіч зладзіла «Беларускі бранч» са смачнымі стравамі, жывой музыкай, прасэка і цёплай атмасферай.

🇦🇹 11 лістапада ў Вене прайшоў монаспектакль Марыны Якубовіч «Connection», прысвечаны палітвязням і ў прыватнасці Марыі Калеснікавай. Пасля спектакля таксама адбылася дыскусія з удзелам беларускіх палітычных дзеячаў і дзеячак.

🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 12 лістапада ў Лондане прайшла выстава партрэтаў палітычных зняволеных «Мартыралог Беларусі» мастачкі Ксішы Ангелавай.

🇮🇱 14 лістапада ў Ашдодзе прайшоў вечар «БЕЛАРУСКІ НАПЕЎ» з цікавымі майстар-класамі, забаўляльнай праграмай, пачастункамі і сюрпрызамі.

Сёння стала вядома, што «Еўрарадыё» стала інфармацыйным партнёрам эстафеты — на апошнія навіны з Беларусі пра ўзмацненне рэпрэсій трэба адказваць, у тым ліку, умацаваннем салідарнасці.

Велізарная каштоўнасць і гонар эстафеты – гэта тое, што да яе далучаюцца не толькі буйныя арганізацыі, але і звычайныя людзі па у‌сім свеце.

Яўгенія – майстарка па бровах і перманенце, якая зараз жыве ў Вільні. Жонка былога палітвязня і не па чутках ведае, што адбываецца ў турмах Беларусі. Яна падтрымала эстафету «Галасы праз межы» і вырашыла пералічыць частку выручкі за дзень на падтрымку палітвязняў.

Сачыце за мерапрыемствамі ў Instagram, Facebook і
на сайце https://globalbelarus.info.
Далучыцца бяспечна да эстафеты можна 👉 тут.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Forwarded from Белсат
💬 «Амерыканец нават перапытаў: "Калі гэты фотаздымак будзе ў маіх сацыяльных сетках, мяне што, не пусцяць у Беларусь?"»

Каардынатарка Народных амбасадаў Беларусі Аляксандра Мамаева вырашыла пераадолець вядомы пешы шлях святога Якуба ў Іспаніі. І зрабіць гэта не моўчкі, а актыўна камунікуючы з іншымі пілігрымамі ды расказваючы ім пра Беларусь.

📍Як адбывалася ейнае падарожжа, чытайце на нашай старонцы
Заявление Офиса Светланы Тихановской в связи с экстрадицией Василия Веремейчика из Вьетнама

Из Вьетнама экстрадирован гражданин Беларуси Василий Веремейчик, бывший боец полка Калиновского, который в 2020 году участвовал в протестах в Беларуси, а затем переехал в Украину, где служил заместителем командира батальона «Волат». В 2024 году, после окончания службы, Василий был избран в Координационный Совет и стал соучредителем Ассоциации беларусских ветеранов.

Экстрадиция Василия Веремейчика – это прямое следствие репрессивной политики режима Лукашенко, который продолжает преследовать оппонентов, выводя уровень репрессий на международный уровень. Офис Светланы Тихановской подчеркивает необходимость усиления международных механизмов защиты прав человека. Причем защиты не только беларусов и беларусок, спасающихся от репрессий, но и тех, кто защищает будущее Европы, сражаясь на стороне Украины.

Призываем международное сообщество:
– изменить подходы к рассмотрению дел по предоставлению международной защиты, акцентируя внимание на индивидуальном анализе обстоятельств каждого отдельного случая;
– разорвать сотрудничество с силовыми структурами Республики Беларусь,
– приостановить двусторонние договоры об экстрадиции и правовой помощи с Республикой Беларусь.

Настоятельно рекомендуем всем беларусам, находящимся за пределами страны, быть предельно внимательными и осторожными, учитывая возможные действия спецслужб режима Лукашенко. Чтобы минимизировать риск эсктрадиции, сверяйтесь с сайтом pashpart.org – и проверяйте страны, куда небезопасно направляться беларусам, попавшим под преследование режима.
🎄 «КАЛЯДНАЯ ПОШТА»

Cтартавала штогадовая акцыя для дзетак палітвязняў. Праз яе дзеці, якія спазналі, што такое чакаць матулю ці тату з турмы — вераць у цуды, дабрыню, натхняюцца і радуюцца.

Хто можа ўдзельнічаць?

Дзеці (да 16 гадоў уключна) палітвязняў і былых палітвязняў. Як і кожны год мы прапануем даслаць свой ліст з пажаданнямі, а мы паспрабуем зрабіць так, каб яны здзейсніліся. Малюнкі вітаюцца! Форма 👉 тут.

Для тых хто знаходзіцца ў Беларусі

Запаўняйце форму праз знаёмых ці родных за мяжой. Можаце наогул не запаўняць форму, а звярнуцца бяспечна па дапамогу праз тэлеграм:
@StranafundPZ
@Dahary_nahami

Хто можа зрабіць сапраўдны цуд?

Запрашаем далучыцца да акцыі прадстаўнікоў і прадстаўніц ініцыятыў ці арганізацый. Вы можаце здзейсніць мару дзіцяці і тым самым падтрымаць ягоную ці ейную сям'ю.

Калі вы неабыякавы чалавек і хочаце павіншаваць дзяцей з Калядамі праз нас - пералічыце на рахунак суму, што адпавядае кошту падарунка.

Для вашых іншаземных сяброў і сябровак, калег і калежанак, партнёраў і партнерак распрацаваны адмысловы сайт, інфармацыя на якім дасяжна на розных мовах. Дзяліцеся, калі ласка https://christmasby.org

Збор заявак — да 12 снежня ўключна.

Партнёрамі акцыі гэтым разам сталі:
— Дабрачынны фонд «Краіна для Жыцця»;
— Праваабарончая ініцыятыва «Dissidentby»;
— Народныя амбасады Беларусі;
— Аssociation of Belarusians in America (ABA);
Belarusische Gemeinschaft RAZAM e.V.

Дзякуй вам, неабыякавая беларусы і беларускі! 🤍❤️🤍

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Віталь Малчанаў – намеснік прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Кабінета

У Прадстаўніцтве па сацыяльнай палітыцы Кабінета ён будзе ўзначальваць напрамак па міграцыйных пытаннях. Кандыдатуру Віталя Малчанава ўзгадніла кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, як таго і патрабуе працэдура.

У зоне адказнасці намесніка прадстаўніцы будуць:

☑️ каардынацыя дзейнасці, накіраваная на падтрымку беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць краіну па палітычных і іншых прычынах;

☑️ кансультацыі па пытаннях міграцыйнага заканадаўства ў розных краінах;

☑️ узмацненне абароны правоў беларусаў за мяжой;

☑️ пасярэдніцтва паміж Кабінетам і міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца міграцыйнымі пытаннямі.

Міграцыйныя пытанні – не новыя для Віталя Малчанава: яны знаёмыя намесніку прадстаўніцы па досведзе Народных амбасад і працы ў Офісе Святланы Ціханоўскай.

Віталю Малчанаву 41 год. Нарадзіўся ў Мінску. Мае вышэйшую адукацыю. Да 2020 года больш за 15 гадоў займаўся бізнесам. У жніўні 2020 года заснаваў перадачу інфармацыі аб «хапунах» падчас адключэння інтэрнэту. Займаўся журналісцкай дзейнасцю. Сузаснавальнік дыяспаральнай арганізацыі – Valgevene Maja (Беларускі дом Талін). Заснавальнік Народнай амбасады ў Эстоніі. З 2022 года – прадстаўнік Офіса Святланы Ціханоўскай у Эстоніі, а з 2023 – і ў Латвіі.

@CabinetBelarus
Мы робім сваю справу ўжо 2 гады.

За гэты час мы адчынілі мноства дзвярэй, дзе нас прымалі з цяплом і прыязнасцю. Мы былі побач з тымі, хто страціў Беларусь, і шукалі для іх палёгкі. Былі і няпростыя часы. Як без іх?

Але сёння мы прыйшлі да таго, што нас ведаюць, нас чуюць. І, пакуль наша праца не стала непатрэбнай, мы будзем ісці далей па абраным шляху.

Дзякуй, што вы побач, і ў радасці сённяшняй таксама! ♥️

Павіншаваць нас можна тут⬇️

https://www.paypal.me/talakaAPS
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🤍❤️🤍 Пяшчота разлілася

У падтрымку эстафеты салідарнасці «Галасы праз межы» беларусы і беларускі знялі кранальны ролік пра родную краіну. 

Далучылася да праекта і Святлана Ціханоўская. Разам з іншымі ўдзельнікамі і ўдзельніцамі яна адказала на простыя (насамрэч не) пытанні пра Беларусь: пра людзей, культуру, свае любімыя мясціны і самую смачную ежу.

Эстафета «Галасы праз межы» («Voices Across Borders») стартавала ў кастрычніку. Яна аб'ядноўвае беларусак і беларусаў па ўсім свеце, каб яны сталі галасамі тых, хто зараз не можа гаварыць унутры краіны.

Праект складаецца з канцэртаў, выстаў, спектакляў, лекцый і іншых мерапрыемстваў, падчас якіх удзельнікі і ўдзельніцы расказваць пра сапраўдную Беларусь і збіраюць сродкі для палітвязняў. Эстафета працягнецца па 18 снежня, фіналам стане імпрэза ў Варшаве.

Далучайцеся і дапамажыце зрабіць нашыя галасы больш гучнымі!

Сайт: globalbelarus.info
Збор: BYSOL
Facebook: Voices Across Borders
Instagram: voices_acrossborders

#ГаласыПразМежы #VoicesAcrossBorders

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2024/12/04 05:52:44
Back to Top
HTML Embed Code: