Forwarded from Светлана Тихановская
Падтрымка для беларусаў. Вынікі 5-га пасяджэння Кансультатыўнай групы ў Бруселі
У сталіцы Бельгіі завяршылася 5-ае пасяджэнне Кансультатыўнай групы Еўрасаюза па Беларусі. З беларускага боку традыцыйна ўдзел узялі палітыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, сярод якіх — Павел Латушка, Таццяна Хоміч, Уладзімір Астапенка, Іван Краўцоў, Арцём Брухан, Вольга Зазулінская, Аляксандра Мамаева і іншыя.
Што важна ведаць?
Акрамя глабальных тэмаў — вызваленне палітвязняў, сітуацыя з рэгіянальнай бяспекай — абмяркоўвалі больш практычныя, на якія ёсць запыт у беларусаў:
1️⃣ Выдача шматразовых шматгадовых шэнгенскіх візаў. Паколькі рэжым скараціў колькасць консульскіх працаўнікоў, краінам Шэнгена складана павялічыць колькасць візаў. Разам з тым можна выдаваць шматгадовыя візы, што здыме нагрузку з кансулатаў. Чыноўнікі Еўрасаюза запэўнілі: для беларусаў збольшага працягнуць дзейнічаць спрошчаныя ўмовы атрымання візаў — і не будуць уведзеныя абмежаванні, як у дачыненні да расіянаў.
2️⃣ Легалізацыя ў ЕС: дамовіліся выпрацаваць супольны пакет рэкамендацыяў для краінаў ЕС па вырашэнні праблемаў з легалізацыяй.
3️⃣ Падтрымка для незалежных медыя і рэпрэсаваных. На фоне скарачэння замежнай дапамогі Еўрасаюз пераразмеркаваў рэсурсы, каб падтрымаць незалежныя беларускія медыя. Да кастрычніка будзе распрацаваны дакумент «Ацэнка патрэбаў» для прыярытэзацыі напрамкаў, якім патрэбная дапамога. Таксама Еўрасаюз працягне падтрымку рэпрэсаваных, у тым ліку рэабілітацыю — толькі за апошні час праз праваабарончыя арганізацыі дапамогу ЕС атрымалі каля 300 чалавек.
4️⃣ Стыпендыі. За апошні год ЕС падтрымаў больш за 1000 студэнтаў стыпендыямі, абменамі, магчымасцямі навучання, а таксама стажыроўкамі ў розных краінах Еўропы.
5️⃣ Выключэнні з санкцыяў. ЕС гатовы разглядаць гуманітарныя выключэнні з санкцыяў, уведзеных супраць рэжыму за ўдзел у агрэсіі супраць Украіны. Гэта дазволіць мінімізаваць наступствы для грамадзянскай супольнасці.
У сталіцы Бельгіі завяршылася 5-ае пасяджэнне Кансультатыўнай групы Еўрасаюза па Беларусі. З беларускага боку традыцыйна ўдзел узялі палітыкі і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, сярод якіх — Павел Латушка, Таццяна Хоміч, Уладзімір Астапенка, Іван Краўцоў, Арцём Брухан, Вольга Зазулінская, Аляксандра Мамаева і іншыя.
Што важна ведаць?
Акрамя глабальных тэмаў — вызваленне палітвязняў, сітуацыя з рэгіянальнай бяспекай — абмяркоўвалі больш практычныя, на якія ёсць запыт у беларусаў:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇸🇪 Канстанцін Сярогін і ягоная сям’я атрымалі палітычны прытулак у Швецыі
Пасля доўгага перыяду няпэўнасці і шматлікіх адмоваў Канстанцін Сярогін — відэааператар і сябра каманды блогера і палітвязня Сяргея Ціханоўскага — разам з жонкай Ксеніяй і сям’ёй нарэшце атрымалі палітычны прытулак у Швецыі.
Іхная справа стала прыкладам плённага супрацоўніцтва грамадзянскай супольнасці і праваабаронцаў. Лёсам сям’і Сярогіных займаліся Народная амбасада Беларусі ў Швецыі, офіс абранай прэзідэнткі Беларусі Святланы Ціханоўскай і вядомая шведская юрыстка і праваабаронца Сесілія Экман. Менавіта спалучэнне глыбокага разумення сітуацыі ў Беларусі і яе прафесійных юрыдычных ведаў зрабілі гэты вынік магчымым.
Падаем поўны пераклад каментару спадарыні Сесіліі Экман:
“Я, нарэшце, магу расказаць, што Канстанцін і Ксенія атрымалі від на жыхарства. Мы вельмі радыя і дагэтуль спрабуем усвядоміць, што ўсё скончылася, і што няпэўнасць нарэшце завершана.
Швецыя не пакідае беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю — проста Міграцыйнаму ведамству часам патрэбна больш часу, каб прыняць рашэнне. І вось цяпер яно прызнала іх бежанцамі — і гэта лагічна, бо дэмакраты павінны абараняць іншых дэмакратаў, і дзеля іх, і дзеля сябе саміх. 🤍❤️🤍
Жыве Беларусь“
Каментар Сесіліі суправаджаецца фатаздымкам з серыі, прысвечанай сям’і Сярогіных, зробленай Вольгай Дземянковай. Гэтая фотасерыя была адзначаная ўзнагародамі падчас вясновай выпускной выставы Паўночнай фаташколы.
Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас

🇦🇹 У Вене адбылася прэзентацыя кнігі "Rasender Stillstand" пра Беларусь па-нямецку
Твор Інго Петца — гэта спроба зразумець боль, надзею і годнасць беларусаў і беларусак, якія ў 2020 годзе выйшлі на вуліцы за свабоду. Аўтар вельмі чула апісвае, як жыццё ў краіне змянілася пад ціскам рэпрэсій і страху, а таксама дае слова тым, хто працягвае змагацца як у Беларусі, так і ў выгнанні.
Сваімі ўражаннямі падзялілася прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі Анастасія Свіркова, якая прысутнічала на мерапрыемстве:
“Мабыць упершыню, калі я была цалкам згодна з пунктам гледжання аўтара на падзеі 2020 года і сучасны стан. А калі ўлічваць, што аўтар не беларус, гэта ўражвае!“

Forwarded from Каардынацыйная рада
Кaардынацыйная рада падтрымала Мемарандум аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі
17 чэрвеня 2025 года Каардынацыйная рада прагаласавала за прыняцце Мемарандума аб адмене смяротнага пакарання ў Беларусі. Гэта важны крок у рамках працяглага супрацоўніцтва з Радай Еўропы — арганізацыяй, якая раней узаемадзейнічала з афіцыйным Мінскам, а цяпер актыўна працуе з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Рашэнне аб прыняцці Мемарандума стала лагічным працягам палітычнага кансенсусу, дасягнутага 5 сакавіка 2025 года на семінары Рады Еўропы ў Варшаве. У ім удзельнічалі прадстаўнікі Каардынацыйнай рады, Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага пераходнага кабінета, Народных амбасадаў, праваабаронцы, юрысты, іншыя грамадскія ініцыятывы. Удзельнікі семінара выказалі агульную пазіцыю: у новай Беларусі смяротнае пакаранне павінна быць поўнасцю і безумоўна адменена.
Мемарандум падкрэслівае, што смяротнае пакаранне з’яўляецца парушэннем права на жыццё і чалавечую годнасць, выкарыстоўваецца ў Беларусі як інструмент палітычных рэпрэсій і не мае стрымліваючага эфекту на злачыннасць. Яго прыняцце — не толькі палітычная заява, але і рэальны крок на шляху да сяброўства Беларусі ў Радзе Еўропы і будаўніцтва прававой і гуманістычнай дзяржавы.
Дакумент адкрыты для падпісання ўсімі грамадскімі арганізацыямі і прыватнымі асобамі, якія падзяляюць прынцыпы правоў чалавека і дэмакратыі.

🇦🇹 У аўторак у Вене адбыліся сустрэчы ініцыятывы BelPol і Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі з шэрагам аўстрыйскіх парламентароў
Падчас дыскусій былі прэзентаваныя вынікі чарговага расследавання BelPol аб злачынствах беларускага рэжыму і яго ўдзеле ў расійскай вайне супраць Украіны.
Абмяркоўваліся:
— Неабходнасць пашырэння санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, які з'яўляецца саўдзельнікам агрэсіі;
— Роля нацыянальных парламентаў і ПАСЕ у абароне беларусаў і беларусак, якія пакутуюць ад транснацыянальных рэпрэсій;
— Механізмы падтрымкі палітвязняў і прадухіленне новых выпадкаў пераследу;
— Значэнне прамой і палітычнай сувязі з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.
Парламентары і парламентаркі з розных фракцый праявілі высокую зацікаўленасць, асабліва Petra Bayr, Stephanie Krisper, Agnes Prammer, Andreas Minnich, Henrike Brandstötter і іншыя, хто падтрымлівае правы чалавека і дэмакратыю ў рэгіёне.
Увечары ў прасторы Atmo.Sphäre прайшла публічная прэзентацыя расследавання BelPol, дыскусія пра гібрыдныя пагрозы, аўтарытарныя рэжымы і еўрапейскую бяспеку з удзелам беларускіх і ўкраінскіх экспертаў і экспертак.
«Такія падзеі — гэта не толькі пра даклады і заявы. Гэта пра супольную адказнасць, практычныя крокі і надзею на тое, што палітычная воля і салідарнасць здольныя змяняць лёсы людзей», — паведаміла Анастасія Свіркова, прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Аўстрыі.
Асобны дзякуй украінскай грамадскай ініцыятыве MRIJA за актыўную падтрымку ў арганізацыі сустрэчы і спрыянне беларуска-ўкраінскаму дыялогу.

Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Часовае пасведчанне асобы замежніка з’яўляецца дакументам, які сведчыць асобу пры адкрыцці банкаўскага рахунку ў Польшчы
«Упраўленне Камісіі фінансавага нагляду Польшчы (далей Камісія фіннагляду) накіравала паднаглядным банкам ліст, у якім адзначыла, што паднаглядныя ўстановы (у тым ліку банкі) абавязаны пры ўжыванні мер фінансавай бяспекі на падставе закона аб прадухіленні адмывання грошай улічваць усе дакументы, якія могуць сведчыць асобу, наяўныя ў замежнікаў, і што такім дакументам цалкам варта прызнаваць таксама часовае пасведчанне асобы замежніка», — гаворыцца ў адказе Камісіі фіннагляду на запыт намесніка кіраўніцы Кабінета, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі.
Гэта вынік камунікацыі з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам унутраных спраў і Камісіі фіннагляду, якую ажыццяўлялі НАУ і прадстаўніцтва па транзіце ўлады Аб'яднанага Пераходнага Кабінета. Дадзеныя запыты былі накіраваны Паўлам Латушкам па просьбе былых палітвязняў і Беларускай асацыяцыі палітвязняў «Да Волі».
Гэты падыход акрэслівае часовае пасведчанне асобы замежніка як падставу адкрыцця банкаўскіх рахункаў для беларусаў, якія з-за рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі вымушана апынуліся ў Польшчы і знаходзяцца ў працэсе чакання міжнароднай абароны.
Камісія фіннагляду таксама падкрэсліла, што ў сувязі з увядзеннем санкцый у дачыненні да Беларусі, грамадзяне Беларусі могуць адносіцца да групы кліентаў з падвышаным рызыкай адмывання грошай і фінансавання тэрарызму, аднак «адмова ва ўсталяванні дзелавых адносін або рашэнне аб іх спыненні не можа абгрунтоўвацца выключна такім аднясеннем кліента да групы падвышанай рызыкі».
Таму перад прыняццем адпаведных рашэнняў банкі павінны пераканацца, што яны разгледзелі ўсе магчымыя меры па змяншэнні рызыкі. «Кожнае рашэнне аб адмове ва ўсталяванні або спыненні дзелавых адносін павінна быць абгрунтавана, задакументавана і даступна для прадастаўлення на запыт нагляднага органа».
Камісія фіннагляду падкрэсліла, што нельга аўтаматычна лічыць усіх кліентаў з адной групы (у нашым выпадку — грамадзян Беларусі) аднолькава высокарызыкоўнымі для абслугоўвання без індывідуальнай ацэнкі кожнага патэнцыйнага кліента. Такі падыход можа быць прызнаны Камісіяй фіннагляду неабгрунтаваным і сведчыць пра неэфектыўнае кіраванне рызыкамі ў адпаведным банку.
Таксама Камісія фіннагляду паведаміла, што польскі праязны дакумент для замежніка не зʼяўляецца дакументам, які сведчыць асобу, і не можа выкарыстоўвацца для адкрыцця банкаўскага рахунку. Пры гэтым адзначана, што пазіцыя Камісіі па гэтым пытанні перададзеная ў Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы з указаннем, што для прызнання праязнога дакумента для замежніка дакументам, на падставе якога магчыма праводзіць ідэнтыфікацыю і верыфікацыю асобы пры адкрыцці рахунку, патрэбныя адпаведныя змены ў закон аб замежніках. НАУ і прадстаўніцтва па транзіце ўлады Кабінета накіруюць чарговую просьбу у Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы пазітыўна разгледзець гэтыя пытанні.
Акрамя таго, Камісія фіннагляду падкрэсліла: адкрыццё банкаўскіх рахункаў у сённяшніх умовах немагчыма толькі на падставе беларускага пашпарта з гуманітарнай візай.
Банкі маюць права патрабаць ад патэнцыйных кліентаў дакументы, што пацвярджаюць мэту і характар адкрыцця рахунку, бо гэта з'яўляецца вынікам выканання банкам абавязкаў, прадугледжаных законам.
@CabinetBelarus

12:30 по Минску. Светлана и Сергей Тихановские: совместная пресс-конференция
Беларуская лидерка вместе с мужем Сергеем Тихановским отвечают на вопросы беларусcких и зарубежных журналистов.
Наблюдать за мероприятияем в прямом эфире можно на официальном ютуб-канале Светланы Тихановской.
Кроме Ютуба трансляция будет доступна в
💬 Х,
📷 Инстаграм,
🎥 ТикТок.
Беларуская лидерка вместе с мужем Сергеем Тихановским отвечают на вопросы беларусcких и зарубежных журналистов.
Наблюдать за мероприятияем в прямом эфире можно на официальном ютуб-канале Светланы Тихановской.
Кроме Ютуба трансляция будет доступна в
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Совместная пресс-конференция Светланы и Сергея Тихановских
Forwarded from Фонд «Краіна для Жыцця»
🇮🇹 Летнія канікулы ў Італіі для сем’яў палітвязняў і добраахвотнікаў
Цудоўная магчымасць: адпачынак у Італіі для 5 сем’яў палітвязняў і добраахвотнікаў з дзецьмі. Паездка будзе з 2 па 14 верасня, выезд з Варшавы.
Арганізатары:
▫️ Народная амбасада Беларусі ў Італіі;
▫️ Асацыяцыя беларусаў Італіі «Талака», пры падтрымцы рэгіёну Таскана;
▫️ Фонд «Краіна для Жыцця»;
▫️ Ініцыятыва iNeedHelpBy.
Хто можа падацца:
• cем’і палітвязняў і добраахвотнікаў з дзецьмі да 18 гадоў (наяўнасць дакументаў для паездак у ЕС абавязковая!)
Што прадугледжана:
▫️ пражыванне ў кватэрах;
▫️ пакрыццё асноўных патрэб;
▫️ размяшчэнне магчыма з суседзямі, калі сям’я менш за 5 чалавек.
📌 Важна:
▫️ максімум 5 чалавек у сям’і;
▫️ заяўкі ад сямей, якія ўжо ўдзельнічалі ў летніх праграмах, не разглядаюцца;
▫️ дэдлайн падачы заявак — 10 ліпеня.
👉 Заяўка на ўдзел
Калі ваша сям’я трапляе пад крытэрыі — не адкладайце. Гэта шанец адпачыць, аднавіцца і падарыць дзецям радасць і працягнуць лета для іх!
Цудоўная магчымасць: адпачынак у Італіі для 5 сем’яў палітвязняў і добраахвотнікаў з дзецьмі. Паездка будзе з 2 па 14 верасня, выезд з Варшавы.
Арганізатары:
▫️ Народная амбасада Беларусі ў Італіі;
▫️ Асацыяцыя беларусаў Італіі «Талака», пры падтрымцы рэгіёну Таскана;
▫️ Фонд «Краіна для Жыцця»;
▫️ Ініцыятыва iNeedHelpBy.
Хто можа падацца:
• cем’і палітвязняў і добраахвотнікаў з дзецьмі да 18 гадоў (наяўнасць дакументаў для паездак у ЕС абавязковая!)
Што прадугледжана:
▫️ пражыванне ў кватэрах;
▫️ пакрыццё асноўных патрэб;
▫️ размяшчэнне магчыма з суседзямі, калі сям’я менш за 5 чалавек.
📌 Важна:
▫️ максімум 5 чалавек у сям’і;
▫️ заяўкі ад сямей, якія ўжо ўдзельнічалі ў летніх праграмах, не разглядаюцца;
▫️ дэдлайн падачы заявак — 10 ліпеня.
👉 Заяўка на ўдзел
Калі ваша сям’я трапляе пад крытэрыі — не адкладайце. Гэта шанец адпачыць, аднавіцца і падарыць дзецям радасць і працягнуць лета для іх!
Forwarded from Каардынацыйная рада
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Рэгістрацыя на Канферэнцыю «Новая Беларусь» ужо адкрытая!
Аб’яднаны Пераходны Кабінет заклікае далучыцца да адной з найважнейшых падзей году – платформы адкрытага дыялогу, дзе фарміруецца бачанне будучыні Беларусі.
У Канферэнцыі традыцыйна прымуць удзел кіраўніца, прадстаўнікі і прадстаўніцы Кабінета, якія адкажуць на пытанні ўдзельнікаў і ўдзельніц, падзеляцца вынікамі працы, абмяркуюць праблемы і шляхі да вольнай і дэмакратычнай краіны.
📍 Дзе і калі
Канферэнцыя адбудзецца 9–10 жніўня ў Варшаве. У гэтыя два дні ўдзельнікі сустрэнуцца асабіста, каб адкрыта абмеркаваць набалелыя пытанні, падвесці вынікі пяці гадоў пасля 2020-га і вызначыць стратэгію да 2030 года.
🗂 Што вас чакае
– Форум наспелых пытанняў
– Прэзентацыя дзейных ініцыятыў
– Нэтворкінг і жывая камунікацыя з палітыкамі, аналітыкамі, актывістамі і прадстаўнікамі медыя
– Эмацыйная і прафесійная падтрымка
– Пошук ідэй і рашэнняў для рэальных дзеянняў
🤝 Як стаць удзельнікам
Калі вы хочаце асабіста прыехаць у Варшаву і стаць часткай гэтай падзеі, запоўніце форму для ўдзельнікаў па спасылцы ніжэй. Звярніце ўвагу, што запаўненне формы не гарантуе ўдзелу – усе заяўкі будуць разглядацца Аргкамітэтам індывідуальна. Афіцыйны адказ вы атрымаеце да 20 ліпеня.
📩 Форма для ўдзельнікаў
🎤 Журналісты і медыя
Для прадстаўнікоў СМІ прадугледжана асобная рэгістрацыя і акрэдытацыя. Калі вы плануеце асвятляць Канферэнцыю, скарыстайцеся асобнай формай:
📄 Форма для медыя
⚠️ Важна
Будзьце ўважлівыя і правярайце адрас адпраўніка ўсіх лістоў пра ўдзел: афіцыйны адрас электроннай пошты Канферэнцыі – [email protected]. Не адказвайце на паведамленні з падазроных або падобных адрасоў – беларускі рэжым можа спрабаваць выкарыстаць правакацыі і фальшывыя кантакты.
Далучайцеся, каб стаць часткай адкрытага дыялогу і разам вызначыць, якой будзе Новая Беларусь.

Прэзэнтацыя інструмэнту для вырашэньня легалізацыйных праблемаў беларусаў на Камітэце па міграцыі ПАРЭ
Аляксандра Мамаева, кіраўніца дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў ПАРЭ, выступіла на Камітэце па міграцыі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы і прадставіла ІТ-інструмэнт для імплемэнтацыі Люксэмбурскіх рашэньняў — канкрэтных рэкамэндацыяў, скіраваных на вырашэньне праблемаў беларусаў у выгнаньні.
Люксэмбурскія рашэньні — гэта вынік сыстэмнай супольнай працы, што пачалася з дакладу Паля Галя, працягнулася рэзалюцыяй ПАРЭ “Specific Issues Faced by Belarusians in Exile” і канфэрэнцыяй у Люксэмбургу, дзе эўрапейскія палітыкі, парлямэнтары і беларускія экспэрты выпрацавалі практычныя падыходы да вырашэньня канкрэтных праблемаў беларусаў у выгнаньні. Гэтыя прапановы былі сфармуляваныя ў выглядзе брашуры і рэкамэндаваныя Парлямэнцкай Асамблеяй для рэалізацыі.
Наступны крок — пераход ад прынцыпаў да практыкі. Народныя амбасады Беларусі разам з ПАРЭ працуюць над стварэньнем вэб-плятформы, якая стане інструмэнтам для імплемэнтацыі Люксэмбурскіх рашэньняў. На плятформе будзе даступная інфармацыя пра сытуацыю ў розных краінах, праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы (атрыманьне пашпарта замежніка, прызнаньне пратэрмінаваных дакумэнтаў, міжнародная абарона, даведкі, стыль дакумэнтаў і інш.), а таксама інфармацыя пра заканадаўства краінаў і практычныя рэкамэндацыі на падставе досьведу мясцовых праваабаронцаў, дыяспары і праведзеных адвокацыйных кампаніяў. Гэта дазволіць выяўляць эфэктыўныя падыходы і адсочваць, як мяняецца сытуацыя з цягам часу.
Гэты інструмэнт будзе карысны для беларусаў, каб разумець сытуацыю ў краіне, для Эўрапейскай камісіі, якая гатовая выпрацаваць рэкамэндацыі для краінаў і нацыянальных парлямэнтаў, а таксама для Кангрэсу мясцовых і рэгіянальных уладаў, бо многія праблемы беларусаў у выгнаньні, асабліва ў фэдэратыўных краінах, такіх як Нямеччына або Аўстрыя, вырашаюцца менавіта на мясцовым узроўні.
Інструмэнт імплемэнтацыі быў таксама прадстаўлены Кантактнай групе «Беларусь — Рада Эўропы» і прапанаваны для ўключэньня ў плян дзеяньняў Рады Эўропы на 2026–2027 гады.
Падчас выступу Аляксандра Мамаева заклікала краіны-чальцы Рады Эўропы падтрымаць стварэньне гэтага інструмэнту, а таксама падтрымаць працу Кантактнай групы і фінансаваньне пляну дзеяньняў, каб Люксэмбурскія рашэньні сталі рэальнасьцю, а праблемы беларусаў у выгнаньні — вырашаліся на практыцы.
https://edoc.coe.int/en/human-rights/11980-the-luxembourg-solutions-outcomes-and-perspectives.html

Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
🫂 Нагадаем, што мы заўсёды гатовыя дапамагчы вам!
Калі ласка, звяртайцеся, калі вам:
📍трэба падацца на міжнародную абарону і вы маеце патрэбу ў кансультацыі;
📍як мага хутчэй трапіць у квэстуру і выбраць даты для падачы — мы можам паспрыяць, калі гэта будзе магчыма;
📍трэба частковае ці поўнае суправаджэнне ў працэсе атрымання ўцякацтва;
📍скласці апеляцыю ці знайсці адваката;
📍зрэшты, мы такія харошыя, што паспрабуем дапамагчы і ў іншых пытаннях!😁
Проста нагадаем, што ў нас наконт гэтага ўсяго ёсць харошы пост.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды👇
🔺[email protected]

Telegram
Народная Амбасада Беларусі ў Італіі
⚡Працэдура атрымання міжнароднай абароны
❗Адзначым: мы апісваем стандартную працэдуру атрымання статусу. У розных рэгіёнах працэс можа адрознівацца, але мы разгледзім менавіта базавую схему падачы. Яна выглядае наступным чынам.
1 этап: Заява ў Квестуру…