tgoop.com/belarus_abc/1667
Last Update:
Новая кніга Міколы Дзядка
Наш паплечнік Мікола Дзядок знаходзіцца ў зняволенні ўжо больш за 4 гады. Ягоны тэрмін мусіў скончыцца ў красавіку наступнага года, але турэмная адміністрацыя завяла на яго новую справу за непадпарадкаванне.
Сувязь з Міколам перарваная, і ён не можа каментаваць бягучыя палітычныя падзеі, але мы вырашылі выдаць зборнік ягоных артыкулаў, напісаных паміж двума турэмнымі тэрмінамі.
Мікола шмат пісаў пра анархізм, супраціў, дзяржаўны гвалт, новае грамадства — простымі словамі, намагаючыся зацікавіць сваімі ідэямі і развагамі звычайных людзей. У гэты зборнік увайшлі найбольш актуальныя тэксты, у тым ліку аналіз падзей 2020 года ў Беларусі, прычын міліцэйскага садызму, а таксама развагі аб палітычным гвалце.
Кнігу ўжо можна заказаць анлайн у Сабатаж Дыстра
Хутка яна з'явіцца ў Вільні (кнігарні Гартайка, The Bookest, Rewind store, Reforum Space Vilnius) і Варшаве (Кнігаўка, Reforum Space Warsaw).
BY АЧК-Беларусь
![](https://photo2.tgoop.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/SWN2fgYYI68E5KD4AhwRossKJTTTQYcZ5AdRagQ0uXxf3wm4H1go5J8Fa69y83t7khxK_Sk7km8u98eQtfEuK9FHtC9UpIq3nrHe00rKiIBdAZDmklu1JTaVjepgkJYPxy3ABTgXUh8ee7d75Cc7PL9pGujeTljZ7Ij42qDXmzUXOvpPhuMxUuj97IYcCzJUXGUaSuiCkkCZ45nOPCksjCyCSqzoO26LRPXGlswefw4mobQ449Kiyu4qSvkO-Dr5cPouH9cyLkz76CSsOWJZw3V0KAYA2iuQrToE8AWeHuI4aUmZTAHm1pN1U-KFlwumX74BuSavx13qjNcB-ZpmYA.jpg)
Share with your friend now:
tgoop.com/belarus_abc/1667