tgoop.com/belarusian_history/3768
Last Update:
Канстытуцыя 3 траўня 1791 года — глыбокія карані беларускай дэмакратыі.
Палітычная сістэма Рэчы Паспалітай канца 18 стагоддзя была ўнікальнай для тагачаснай Еўропы, у якой на той момант царавала эпоха абсалютнай манархіі.
Палітычную сістэму РП гісторыкі называюць «шляхецкай дэмакратыяй», бо кіраванне краінай адбывалася праз Соймы, з'ездзы шляхты, дзе кожны шляхціц меў права liberum veta, права накласці забарону на любое рашэнне. Такім чынам аднаго нязгоднага хапала, каб заблочыць працу ўсяго Сойму.
Такая палітыка ў пэўны момант прывяла да калапсу палітычнай сістэмы. Наступствам стаў першы падзел Рэчы Паспалітай у 1772 годзе.
Гэта прымусіла шляхту згадзіцца з неабходнасцю рэфармаваць палітычную сістэму і ўсё ж такі адмовіцца ад частцы прывілеяў.
Вялікі Сойм, які цягнуўся з 1788 па 1791 год, кончыўся прыняццем Канстытуцыі 3 траўня.
Канстытуцыя складалася з урачыстай прэамбулы і 11 артыкулаў.
‼️Прэамбула Канстытуцыі ўтрымлівала такое абгрунтаванне ўлады: «Усякая ўлада ў чалавечым грамадстве мае пачатак у волі народа»
🤴Канстытуцыя ўсталёўвала новы грамадска-палітычны лад – канстытуцыйную манархію, таксама вельмі перадавую для свайго часу, бо іншыя краіны Еўропы пабачылі яе толькі ў наступным стагоддзі.
📌 Канстытуцыя замацоўвала падзел галінаў улады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую.
👬Канстытуцыя надзяляла мяшчан роўнымі грамадзянскімі правамі са шляхтай і рабіла магчымым для гараджанаў перайсці ў шляхецкае саслоўе праз набыццё зямлі і сплату адпаведнага ўзроўню падаткаў. У той жа час шляхцічы, якія па факце ня мелі ў валоданні зямлі, страчвалі палітычныя правы.
❌ Канстытуцыя скасоўвала некаторыя прывілеі шляхты – права liberum veta. Зараз рашэнні маглі прымацца большасцю галасоў. Таксама шляхта пазбаўлялася права ствараць канфедэрацыі дзеля барацьбы супраць каралеўскай улады.
✍️ У Канстытуцыі была прапісана магчымасць унясення зменаў, але не часцей, чым кожныя 25 год.
Канстытуцыя 3 траўня была прарыўным дакументам для сваёй эпохі з пункту гледжання юрыдычнай думкі, які ня мела аналагаў у тагачаснай Еўропе.
Мы можам ганарыцца тым, што мелі другую ў свеце (пасля ЗША) кадыфікаваную нацыянальную канстытуцыю.
BY Belarus history
Share with your friend now:
tgoop.com/belarusian_history/3768