BELARUSIAN_HISTORY Telegram 3792
Рокаш. Беларускае права на паўстанне.

Напэўна, усе вы чулі пра Другую папраўку Канстытуцыі ЗША, якая гарантуе права насіць зброю. Гэтая папраўка неабходная, каб забяспечыць рэалізацыю зафіксаванага ў Дэкларацыі незалежнасці «права і абавязку» амерыканскага народу на скіданне дэспатычнага ўраду.

Але пачынаючы з 16 стагоддзя нашыя продкі мелі юрыдычна абгрунтаванае права на паўстанне супраць караля, які перавысіў свае паўнамоцтвы ці парушыў законы і падпісаныя пагадненні.

⛳️ Слова рокаш паходзіць з венгерскай мовы і пераводзіцца як «натоўп». Так у сваю чаргу называлася поля (Rakás ) каля Пэшта (адзін з трох гарадоў, зліццё якіх у 19 ст. утварыла горад Будапэшт), дзе праходзілі сеймы венгерскай шляхты і выбары караля.

☝️Упершыню слова рокаш было ўжытае ў пастанаўленні сеймавага суду 1538 года па падзеях 1537 года.
Тады пад час агляду войск пада Львовам шляхта адмовілася падпарадкоўвацца каралю Жыгімонту I Старому і ісці вайной на Малдову. Прычынай незадавальнення былі папярэднія спробы Жыгімонта абмежаваць шляхту ў правах і вярнуць некаторыя падаткі. Тады кароль пайшоў на саступкі, а падзеі 1537 года фактычна сталі першым рокашам.

📜 Права на рокаш было зафіксавана ў акце Варшаўскай канфедэрацыі 1573 года.

✍️ Таксама права на рокаш было ўключана ў Генрыхавы артыкулы, дакумент, які пачынаючы ад 1574 года абавязкова падпісваў кожны кароль пад час каранацыі на трон Рэчы Паспалітай.

✒️ Права на рокаш было прапісана таксама і Pacta Conventa, дакуменце, які пісьменна фіксаваў «перадвыбарныя абяцанні» будучага караля. Такім чынам … 👇🏻

⚔️ Пачынаючы ад 1574 года кожны кароль Рэчы Паспалітай перад каранацыяй падпісваў ажно два дакументы, якія зацвярджалі права шляхты на рокаш, – Генрыхавы артыкулы і Pacta Conventa.

Нашыя продкі даволі часта карысталіся сваім правам на паўстанне супраць караля і абаранялі свае інтарэсы са зброяй у руках.

Напрыклад, самымі вядомымі рокашамі былі Сандамірскі (1606-1609) супраць Жыгімонта III Вазы і рокаш Любамірскага (1665-1666 гг.) супраць Яна II Казіміра. Яны абодва спрабавалі абмежаваць правы шляхты ў кіраванні краінай, надаўшы больш улады каралю. А Жыгімонт III дык яшчэ праз свае асабістыя амбіцыі ўцягнуў Рэч Паспалітую ў вайну са Швецыяй.
Рэакцыя нашых продкаў была адназначная – узброенае паўстанне.
У выніку ў абодвух выпадках каралі ішлі на саступкі.

Права шляхты на рокаш існавала ажно да канца 18 стагоддзя і было адменена Кастытуцыяй 3 траўня.

tgoop.com/belarusian_history/3792
Create:
Last Update:

BY Belarus history

Share with your friend now:
tgoop.com/belarusian_history/3792

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Telegram iOS app: In the “Chats” tab, click the new message icon in the right upper corner. Select “New Channel.” During the meeting with TSE Minister Edson Fachin, Perekopsky also mentioned the TSE channel on the platform as one of the firm's key success stories. Launched as part of the company's commitments to tackle the spread of fake news in Brazil, the verified channel has attracted more than 184,000 members in less than a month. There have been several contributions to the group with members posting voice notes of screaming, yelling, groaning, and wailing in different rhythms and pitches. Calling out the “degenerate” community or the crypto obsessives that engage in high-risk trading, Co-founder of NFT renting protocol Rentable World emiliano.eth shared this group on his Twitter. He wrote: “hey degen, are you stressed? Just let it out all out. Voice only tg channel for screaming”. Telegram offers a powerful toolset that allows businesses to create and manage channels, groups, and bots to broadcast messages, engage in conversations, and offer reliable customer support via bots. On Tuesday, some local media outlets included Sing Tao Daily cited sources as saying the Hong Kong government was considering restricting access to Telegram. Privacy Commissioner for Personal Data Ada Chung told to the Legislative Council on Monday that government officials, police and lawmakers remain the targets of “doxxing” despite a privacy law amendment last year that criminalised the malicious disclosure of personal information.
from us

Telegram Belarus history
FROM American