tgoop.com/belaruskidom/1459
Last Update:
Вольгу Скрашчук затрымалі на наступны дзень пасля публікацыі каментара ў Тэлеграме. За “распальванне сацыяльнай варожасці” яна адсядзела 2 гады ў калоніі.
💬“Першыя 50 дзён ў турме мне не давалі спаць, не было сродкаў гігіены, я нічога не ела акрамя турэмнай ежы… смярдзючай квашанай капусты, пахам якой прапітана ўся турма… Калі я выйшла, то даведалася, што маё васьмігадовае дзіцё ў рэанімацыі. Сын захварэў вельмі моцна. Мы з мужам забралі яго пад паху са шпіталя, сабралі валізкі і адразу з’ехалі ў Грузію”, — узгадвае Вольга.
Беларускі Дом хадайнічаў за сям’ю Вольгі аб атрыманні польскіх гуманітарных візаў у Грузіі, а па прыездзе ў Польшчу падтрымаў фінансава. Пакрысе ўся сям’я вяртаецца да ранейшага жыцця, спрабуе пераадолець траўму.
🇨🇿Рэалізацыя гэтай дапамогі стала магчымай дзякуючы падтрымцы Міністэрства Замежных Спраў Чэхіі і Амбасады Чэхіі ў Польшчы.
🙏Ты таксама можаш падтрымаць сем’і былых беларускіх палітвязыняў - далучайся да ахвяраванняў!
BY Беларускі Дом

Share with your friend now:
tgoop.com/belaruskidom/1459