tgoop.com/belaruskidom/1460
Last Update:
⚡️Беларускі Дом у Варшаве шукае менеджера/ку!
🙋♀️Абавязкі:
- кіраванне рознымі працоўнымі працэсамі ў арганізацыі
- арганізацыя мерапрыемстваў
- адміністрацыйныя задачы;
- удзел у рэалізацыі новых ініцыятыў па развіцці арганізацыі
- трыманне сувязі з партнёрскімі ініцыятывамі і арганізацыямі
🔍Што чакаем ад кандыдатаў:
- досвед працы ў менеджменце
- добрае валоданне беларускай і польскай мовай, валоданне англійскай мовай прынамсі на сярэднім узроўні
- добрая арыентацыя ў грамадска-палітычных пытаннях у Беларусі
- добрая арганізацыя працы, уменне кіраваць часам
- прафесійны падыход да выканання заданняў.
🧑💻Што прапануем:
- поўны працоўны дзень;
- прыстойны заробак;
- umowa o pracę/ umowa zlecenia/ B2B - у залежнасці ад узаемных пагадненняў;
- працу на карысць палітычна рэпрэсаваных беларусаў.
Як падацца на вакансію:
Дашліце калі ласка сваё CV і запоўненую анкету (спампуйце і запоўніце) на пошту [email protected] з пазнакай “Праца ў БД”.
BY Беларускі Дом

Share with your friend now:
tgoop.com/belaruskidom/1460