tgoop.com/belaruskidom/1466
Last Update:
📣Каманда Беларускага Дома цешыцца, што можа не только непасрэдна дапамагаць (былым) палітвязням, але таксама з'яўляцца іх голасам для міжнароднай супольнасці.
На мінулым тыдні мы арганізавалі сустрэчу былых палітвязняў з журналістам папулярнага інфармацыйнага радыё RMF24.pl.
💬"Было вельмі холадна, мы па чарзе спалі на гэтых металічных ложках без пасцелі. Калі нехта з людзей папрасіў матрац, нас вывелі з камеры. Была ноч, мінус 25 градусаў. Мы былі распранутыя, без абутку, без нічога. У нас былі толькі плястыкавыя пантофлі, якія выдалі ахоўнікі. Каля дзвюх гадзін мы прастаялі на марозе з рукамі ў кайданках за спіной" - распавядала былая палітзняволеная Мія Міткевіч, якой дапамагаў Беларускі Дом.
🗣Усе гэтыя гісторыі павінны пачуць як мага больш людзей у Еўропе, Злучаных Штатах і іншых краінах, таму Беларускі Дом працягвае актыўна працваць у сферы адвакацыі для абароны правоў беларускіх палітзняволеных.
BY Беларускі Дом

Share with your friend now:
tgoop.com/belaruskidom/1466