Telegram Web
2 лістапада мы ушанавалі Дзяды.

Шкада, што мы вымушаны згадваць сваіх блізкіх у іншай краіне -  бо лукашэнкаўская незаконная ўлада пазбавіла нас магчымасці вярнуцца на Радзіму і правесці гэты дзень у сваіх дамах. Гэта вельмі балюча і цяжка. І гэтага мы ім ніколі не даруем.

У нядзелю запрашаем вас да лукашысткай амбасады, каб не толькі ўспомніць сваіх сваякоў, бабуль, дзядуль...
Мы таксама ўшануем памяць тых, хто гінуў за свабоду Беларусі на працягу ўсёй яе гісторыі. Іх імёнаў, на жаль, вельмі шмат, але яны як анёлы заўсёды з намі.
.....
Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Юры Захаранка, Генадзь Шутаў, Раман Бандарэнка, Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, і іншыя, іншыя, іншыя...
...і вось зусім нядаўна за кратамі памёр яшчэ адзін палітвязень. Дзмітрый Шлетгаўэр. Ужо сёмы. Колькі яшчэ іх мусіць быць?..

Але пакуль мы іх памятаем, пакуль запальваюцца на Дзяды свечкі, людзі гэтыя жывуць у нашым сэрцы.

🗓 10 лістапада
🕑 а 14.00 гадзіне

📍 Беларуская амбасада

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Нагадваем, паважанае спадарства! Акцыя заўтра адбудзецца ля лукашысткай амбасады!
Яна распачалася - перадвыбарная
гонка!
Электаральная кампанія гэтым разам у Беларусі павінна пачынацца словамі:
"Прапанова, ад якой ты не зможаш адмовіцца!"
І гэта сапраўды так.

Ля крамаў стаяць чырвона-зялёныя пікеты. Людзі абыходзяць іх як чумныя баракі - але тэлевізар расказвае пра небывалую падтрымку Яго.
Па кватэрах таксама ходзяць зборшчыкі подпісаў у падтрымку Яго, але ім ня можна адмовіць! Бо яны ведаюць цяпер нумар тваёй кватэры, а мо і прозвішча.
Па прадпрыемствах ходзяць... У руках два спісы. Калі не падпісаўся за Яго, цябе самога запішуць у спіс недабранадзейных...

Людзям адусюль даюць знаць, што ад іх нічога, увогуле нічога ўжо не залежыць.
Прайшло амаль 5 год і вось мы аказаліся ў сітуацыі: выбар, які за цябе зрабілі Яны...

А ты? Усё, што можаш зрабіць: гэта зрабіць выгляд, што ты нічога не бачыш.
Нават калі над тваім домам кружляе шахед - таксама лепш зрабіць выгляд, што ты нічога ня бачыш!
Лепшы грамадзянін цяпер гэта слепа-глуха-нямы рабочы з усмешкай ідыётыка на твары.
Фэйк: Дзяржава. Выбары. Існаванне.

Збіраемся каля помніка Каперніка, каб яшчэ раз сказаць, што мы не сляпыя і не глухія, і мы не ідыёты. Выбар наша права. Бо прэзідэнт для народа, а не наадварот.

🗓 17 лістапада
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Жыве Беларусь! І будзе жыць вечна!🤍❤️🤍
У апошнія гады мы на сам рэч назіраем павелічэнне падзелу сярод беларусаў на тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, і тых, хто апынуўся за яе межамі. Гэты падзел ствараецца штучна і падаграецца, каб паслабіць і раз'яднаць беларускае грамадства.
Дапамога беларусаў з-за мяжы часта абмяжоўваецца фінансавымі ахвяраваннямі і гучнымі заявамі. Але сапраўдная дапамога павінна быць комплекснай і ўлічваць рэальныя патрэбы людзей, якія засталіся ў Беларусі. Неабходна падтрымліваць не толькі палітзняволеных, але і іхнія сем’і, а таксама тых, хто знаходзіцца пад пагрозай рэпрэсій.
На жаль, няма акрэсленай мяжы вымярэння дапамогі беларусам. Гэта стварае прастору для маніпуляцый і самарэклямы з боку некаторых асобаў і арганізацый. Выкарыстоўваюцца фота палітзняволеных для прыцягнення ўвагі і прасоўвання ўласных амбіцыі.

Ня гледзячы на тое, што тэма палітзняволеных у беларускіх незалежных  СМІ асвятляецца ўвесь час, сітуацыя з імі застаецца цяжкай. Іх правы сістэматычна парушаюцца, а ўмовы ўтрыманьня не адпавядаюць міжнародным стандартам. Неабходныя больш эфектыўныя дзеянні з боку міжнароднага грамадства і беларускай дыяспары.
У сітуацыі, што склалася, асабліва важна захаваць адзінства беларусаў як унутры сістэмы, так і за яе межамі. Мы павінны ўсведамляць, што толькі разам мы здолеем пераадолець складанасці і дамагчыся вызвалення палітычных зняволеных, а таксма пабудовы вольнай і дэмакратычнай Беларусі.

Запрашаем вас далучыцца да нас у нядзелю, каб разам знайсці адказы на гэтыя пытанні і выпрацаваць рашэнні па падтрымцы беларусаў у Беларусі.  Толькі аб’яднаўшы свае намаганні, мы здолеем процістаяць падзелу і дапамагчы тым, хто гэтага патрабуе.

🗓 24 лістапада
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Шаноўныя беларусы Варшавы!

Набліжаецца важная для беларусаў дата - Дзень Герояў, Дзень Слуцкага Збройнага Чыну.

104 гады таму слуцкія сяляне распачалі збройную барацьбу супраць бальшавіцкіх акупацыйных войскаў за Беларускую Народную Рэспубліку.

Беларуская нацыя мае шмат герояў.

Давайце разам ушануем тых беларускіх герояў, якія загінулі за Незалежную Беларусь:
- слуцкіх паўстанцаў;
- беларусаў, якія загінулі ад камуністычных і нацысцкіх рэпрэсіяў;
- беларусаў, забітых лукашэнкаўскай бандай;
- беларусаў, якія загінулі ў змаганні за Ўкраіну;
а таксама абавязкова прыгадаем сённяшніх герояў, - беларускіх палітвязняў, якіх незаконна кінулі за краты. 

У Дзень Герояў разам гучна скажам:
Дзе Мікола Статкевіч?
Пакажыце Мікалая Статкевіча!
Свабоду Міколе Статкевічу!
Свабоду палітвязням!
Свабоду Беларусі!

Калі ласка, прыходзьце, прыносьце бела-чырвона-белыя сцягі і партрэты Герояў беларускага народа.

🗓 27 лістапада
🕑 а 18.30 гадзіне
📍 Помнік Тадэуша Касцюшкі
Nowy Świat 15



Слава Героям беларускага народа!
Слава Героям Слуцкага Збройнага Чына!
Свабоду Беларусі!
Свабоду палітвязням!

Жыве Беларусь!
Ваяр палка Каліноўскага экстрадаваны ў Беларусь.

13 лістапада Васіль Верамейчык быў затрыманы ў В’етнаме і 14 лістапада пад канвоем спецслужб дэпартаваны ў Беларусь.Перад гэтым Украіна і Літва адмовілі яму ў легалізацыі, апошняя назваўшы "пагрозай нац. бяспекі".
Мы просім літоўскія ўлады стаць на абарону Васіля Верамейчыка -  дабіцца прызнання яго ваеннапалонным і ўключэння ў абменны спіс.
Спыніць супрацы з афіцыйнымі беларускімі службамі, якія гатовыя хапаць ворагаў рэжыму па ўсім свеце.
Выпадак Васіля Верамейчыка жахлівы з п.гл. фармальнага падыходу і абсалютнага неразумення сітуацыі ў нашай краіне.

‼️Падпішыце петыцыю, каб уратаваць жыццё Васілю Верамейчыку!
‼️https://www.change.org/p/protect-belarusian-freedom-fighters-no-deportation-to-dictatorships

А таксама мы выходзім на акцыю следам за беларусамі Літвы, каб падтрымаць гонар гэтага мужнага чалавека і звярнуць увагу на праблемы беларусаў, якія вымушаны змагацца за Беларусь па-за межамі Беларусі.

Ён выходзіў за Беларусь  у 2020, ён пайшоў  за нашу свабоду на фронт ў 2022, цяпер наша чарга змагацца за Васіля!

🗓 01 снежня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Шаноўныя сябры!

*АПЫТАНКА*

8 снежня ў Варшаве для дзяцей беларускіх палітвязняў ладзіцца вялікая святочная імпрэза — "Навагодняя ялінка ў Музеі Вольнай Беларусі"!

Просім чальцоў сем'яў беларускіх палітвязняў альбо былых палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 14 гадоў (уключна), прайсці гэтую невялікую апытанку, каб патрапіць на імпрэзу.

Вашых дзетак чакаюць пачастункі, падарункі і прыемныя сюрпрызы!

Арганізатары мерапрыемства — Музей Вольнай Беларусі і Народнае антыкрызіснае ўпраўленне пры садзейнічанні Беларускай асацыяцыі палітвязняў "Да Волі" і падтрымцы Генеральнага прадстаўніцтва Фландрыі ў Польшчы, Літве, Латвіі і Эстоніі.

Будзем удзячныя за ўдзел у апытанцы да 4 снежня і чакаем вас на "Навагодняй ялінцы ў Музеі Вольнай Беларусі"!
10 снежня - Міжнародны дзень правоў чалавека.

Але  ў Беларусі дагэтуль працягваецца бяспраўе.
Базавыя правы людзей, што трапілі за краты, парушаюцца з бесчалавечным цынізмам.
Уся краіна жыве ў страху, бо не мае права беспакарана ўзняць голас.
Нават за мяжой беларусы вымушаныя баяцца. Права на бяспеку вельмі няпэўнае і адмова ў выдачы візы азначае экстрадыцыю наўпрост у пастарункі спецслужб.
Тут мы маем голас! Мы можам гучна гаварыць аб сваіх правах  і стаць голасам тых, хто гэтага пазбаўлены.

Запрашаем 8 снежня на акцыю ля помніка Каперніка, каб абараніць правы беларусаў, якія адабраў у нас дыктатарскі рэжым!

🗓 08снежня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
11 снежня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі зацвердзіў палажэнне «Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь» – БЧБ стаў дзяржаўным

Гэты сцяг лунаў над Домам ураду і дзяржаўнымі ўстановамі, над беларускімі дыпляматычнымі місіямі ў замежжы, ўздымаўся ў гонар перамогаў беларускіх спартоўцаў, пад ім фармавалася беларускае войска.

Але ў 1995 годзе, праз бандыцкае збіццё дэпутатаў БНФ у Авальнай зале, парушэнне законаў і фальсіфікацыю, быў праведзены «рэферэндум» па змене сцяга, легітымнасьць якога роўная нулю.

У 2022 годзе беларускія ўлады прызналі нацыянальны сцяг экстрэмісцкай сімволікай. Але бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня застаюцца дзяржаўнымі сімваламі – пакуль будзе жыць Беларусь.

🗓 15 снежня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
Да аднаго з самага сямейнага свята Новага года застаецца крыху больш за тыдзень.

Канешне, кожны з нас марыць аб тым, каб абняць сваіх блізкіх і сваякоў, пачуць пах роднага дома, сабрацца за адным сталом з самымі дарагімі сэрцу людзьмі. І гэтая настальгія прымушае многіх беларусаў рызыкнуць і наведаць у святочныя дні сваіх бацькоў, родных і сяброў. Забываючыся на тое, што Беларусь - пакуль не той дом, які быў некалі. Што  дом захапіў рэжым, што кола рэпрэсій не спыняецца ні на хвіліначку і небяспека існуе для кожнага!
Дыктатура не прабачае нікога, а помста пашыраецца. Затрыманні беларусаў працягваюцца не толькі ў гарадах краіны, але і на яе межах!

Беларусы! Збіраемся 22.12.2023 на помніку Каперніка, каб:
- Нагадаць адзін аднаму, што беларусы разам, побач і абавязкова прыйдзе той дзень, калі мы вернемся да сваіх родных у Дом без прусакоў і пацукоў!
- Узгадаць гераічных палітвязняў Беларусі,якія ўвогуле не маюць ніякай магчымасці ні для свята ні для сустрэчы з сем'ямі;
- Зноў і зноў нагадаць свету, што Беларусь  трэба неадкладна вызваляць ад акупантаў расіі і лукашэнкі

🗓 22 снежня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка

Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍
🗓️ 31 снежня

23:34 па беларускім часе
21:34 па Варшаве
каля помніка Каперніка
беларусы сустракаюць
наш Новы год!🎄

Пачатак: 21:00
Заканчэнне: 23:00


🎉 У праграме:
-спевы;
-танцы;
-глінтвейн;
-жывая музыка;
-конкурсы;
-падарункі!

Павіншаваць нас прыйдуць  ганаровыя госці, а таксама не менш ганаровыя  Лукашолкі.

Калі вы баіцеся паказаць свой твар - калядная маска найлепшае выйсце! Сцяг на плячах сагрэе не толькі душу, але і цела!

Прыходзьце! Бярыце з сабою дзяцей, сяброў, суседзяў!

Будзе очэнь інцярэсна!!!
Даражэнькія беларусы і беларускі!

Наша ініцыятыва віншуе Вас са святам Раства і жадае каб наступны год прыносіў усім нам толькі шчасце, толькі радасць. А яшчэ здзяйсненне адной агульнай мары пра вольную і незалежную Беларусь!

Са святам 🤍❤️🤍
Паважанае спадарства! Акцыя, якая павінна была быць у гэтую нядзелю, 05.01.2025, адмяняеца па тэхнічным прычынам Жыве Беларусь 🤍❤️🤍
2025/01/07 15:54:55
Back to Top
HTML Embed Code: