BELBABYLON Telegram 523
Прапусіў у гэтым годзе дату 3 мая. Нічога не напісаў пра Канстытуцыю, хоць гэта адна з нешмаліткіх тэм, пра якую магу казаць з пазіцыі навукоўца.

Таму напішу з іншай пазіцыі. З пазіцыі прыдуманай мной навукі святазнаўства (можа такая навука ўжо ёсць, але я ня чуў).

Дата 3 мая - несумненна вельмі істотная для нашай гісторыі. Нам яе трэба памятаць і асэнсоўваць. Я ўжо пра тое пісаў, можна глянуць па тэгу #3мая

Але святы - гэта такая субстанцыя, што яе не можа быць зашмат. Вось жа, святаў прысвечаных заканадаўству і канстытуцыйнасці ў народа не можа быць 5 штук на год. Таму трэба выбіраць.

Тут варта ўдакладніць, што выбіраць нічога ня трэба, калі ёсць устаялая традыцыя святкавання. І ў палякаў такая традыцыя на 3 мая існуе ўжо 200 год.

У нас яе няма (ні пад час адраджэння пач. ХХ ст, ні пад час адраджэння канца ХХ ст. яе ў эталон не ўключылі).

Зыходзячы з гэтага мы можам спакойна разабраць гэту дату. Па-першае, вырашыць, ці патрэбнае нам такое свята. І па-другое, маем права выбару. Бо традыцыі святкавання не маем.

Першае. Ці трэба свята. Свята заканадаўчай гісторыі беларусам вельмі пажаданае. Мы законы любім, гэта нашае "My Precious".

Таму сядаем выбіраем дату. І нават лёгкага позірку на плашчыню нашай гісторыі дастаткова, каб убачыць, што дата 28 студзеня з разгромным лікам перамагае 3 мая.

28 студзеня? Што за дата? Усе палезлі ў Вікіпедыю. Але я думаю, нескладана здагадацца.

28 студзеня 1588 года быў прыняты Статут ВКЛ.

Статут ВКЛ - не такая ідэальная з'ява, як яе малююць у патрыятычных артыкулах, але гэта несумненна вельмі важны элемент нашай гісторыі. Суперважны: глабальны, глыбінны, эпахальны! Без яго беларусы дакладна былі б іншыя. Нават па менталітэце.

Калі адслонена паглядзець, то спробасвяткавання 3 мая ў нас - гэта калька польскай традыцыі, на якую мы паглядзелі, зразумелі, што яна нам пасуе і вырашылі скарыстацца ўжо напрацаваным наратывам.

І гэта не так блага. Але правільней усё ж вырошчваць сваё.

А сваё - гэта Статут 1588. У наступным годзе, дарэчы 435.

Можа перанясём нашыя патэтычныя пасты пра "першую канстытуцыю" на гэту дату? А можа нешта сур'ёзнейшае прыдумаем?

tgoop.com/belbabylon/523
Create:
Last Update:

BY Беларускі Бабілон

Share with your friend now:
tgoop.com/belbabylon/523

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Add up to 50 administrators Select “New Channel” The Standard Channel Matt Hussey, editorial director of NEAR Protocol (and former editor-in-chief of Decrypt) responded to the news of the Telegram group with “#meIRL.” The public channel had more than 109,000 subscribers, Judge Hui said. Ng had the power to remove or amend the messages in the channel, but he “allowed them to exist.”
from us

Telegram Беларускі Бабілон
FROM American