🍾 Карыстальнікі Steam амаль у 40% выпадкаў абіраюць працэсары AMD
"Чырвоная каманда" даказала яшчэ раз, што 2024 быў годам AMD, калі размова ідзе аб працэсарах. У сенжні колькасць карыстальнікаў вырасла на 3% ў параўнанні з мінулым месяцам і склала рэкордныя 38.7%, у той час, як Intel паказаў падзенне на 0.8%.
Раней прагназавалася, што AMD ніколі не зможа перавысіць 30% рынку, але новыя працэсары Zen5 хай і не ашаламлялі, але выступілі значна лепей, чым навінка Intel Arrow Lake. І кропку па вынікам года паставіў гульнявы працэсар Ryzen 7 9800X3D, які замацаваў перамогу, прадаўшыся так, што да гэтуль яго цяжка купіць нават па спекулятыўным цэнам.
На жаль у відэакартах AMD прадстаўлены слаба, дзе самая папулярная RX 6600 займае 27 мейсца.
Калі ж паглядзець агульную статыстыку, то відэакарты ад AMD займаюць 2,7% у Steam, Intel 2,45% - астатняя частка належыць NVIDIA.
Чакаем CES 2025, якая пачнецца ўжо паслязаўтра, дзе будуць анансаваныя новыя NVIDIA RTX5000 і AMD RDNA4 і яшчэ шмат чаго цікавага.

Прапаную паглядзець новае відэа на маім Youtube канале. Яно хоць і не ASMR, але ўжо з каментарамі (і нават сабамі). Ну і можа каму цікава зазірнуць як выглядае NVMe SSD са скрыначкі https://youtu.be/eKyOoai0_z4
YouTube
2025 Распакоўка \ Unboxing SK Hynix Gold P31 M.2 NVMe SSD 2280 1TB TLC #пабеларуску
#skhynix Gold P31 M.2 NVMe SSD 1TB стары конь баразну не псуе: Правераны часам NVMe #ssd, хуткі, надзейны, халодны і энергаэфектыўны. Але несправядліва забыты.
#распакоўка Адзін з лепшых M.2 #nvme PCIe SSD з DRAM кэшам для выкарыстання ў лаптопах дзякуючы…

Як вам такая капча? Бо знайсці кавалак матоцыка бывае надакучвае, ці пасунь пазл у патрэбнае месца. Я толькі з другога раза прайшоў. А вы?
https://doom-captcha.vercel.app/
https://doom-captcha.vercel.app/
DOOM® CAPTCHA
Prove you're human by playing DOOM
🗣 RTX 5090 ўпершыню з'явілася на фотаздымках
На рэсурсе videocardz.com паказалі першыя здымкі Inno3D Geforce RTX5090 iChill X3 з 32Gb VRAM DDR7 як і меркавалася. Кулер на відэакарце на тры з паловай слоты, сапраўдны велікан, што падаецца як перавага відэакарты. На жаль, на здымку не відаць раздымы сілкавання, якія цікава было б пабачыць, пасля канфузаў на RTX4090, дзе раздымы плавіліся, а ў RTX5090 магутнасць яшчэ на 125Вт большая.
Заўтра RTX5090, RTX5080 і RTX5070 Ti будуць прадстаўлены афіцыйна на CES2025, аднак, па чуткам, першай на палічкі крамаў патрапіць RTX5080. Пабачым ужо хутка.

BelKantent
⚡️ Такі вось своеасаблівы рэбус на здымку. Зашыфравана тое, што будзем рабіць на наступным стрыме, хутчэй за ўсё заўтра ўвечары. Без гульняў. Жывы стрым, дзе, акрамя зашыфраванага працэсу, будзем балбатаць і слухаць музыку. Завітвайце на стрымы: https:/…
⚡️ Дарэчы, каму цікава і хто быў на стрыме, і хто ня быў. Там была праблема ў выніку, што MacOS на арыгінальным дыску была адноўлена да BigSur (апошняя падтрымліваемая) і апошняга бутлодэра, але з новым NVMe загружаўся Mavericks з нейкай нагоды завадскі, і ня бачыў NVMe новы дыск. Прыйшлося вярнуць стары арыгінальны SSD і зрабіць самае простае і надзейнае - загрузачную флэшку з BigSur дыстрыбутывам, паспрабаваць загрузіцца з яго. І ўсё пайшло як па маслу, дыскавая ўтыліта ўбачыла NVMe, стварыў раздзел і ўсталяваў BigSur ужо на новы NVMe, пасля чаго з бэкапу, створанага гаспадыняй лаптопа з дапамогай TimeMachine былі адноўлены дадзеныя на чыста ўсталяванай аперацыйнай сістэме. Дарэчы, флэшка з велізарным бэкапам (недзе 50Гб) ніяк не дапамагла ў усталёўцы новага SSD на 1Tb. Новы NVMe працуе шыкоўна, месца вольнага процьма (пасля 128Гб), сон працуе як трэба - гаспадыня MacBook задаволена.
P.S. Забыўся сказаць, Mavericks як і ўсе MacOS да High Sierra не бачаць NVMe дыскаў, таму ў такіх старых лаптопах, адзіны варыянт усталявання неарыгінальных дыскаў - толькі праз загрузачны дыск з MacOS пачынаючы з HighSierra.

😳 Вы прачнецеся, а тут я і BelKantent з такой вось навіной. Як вам? Здымак з прэзентацыі NVIDIA з CES 2025? Праўда, мяне грызуць сумневы, што па такой цане мы пабачым гэтыя відэакарты ў жыцці (можна смела 100$ накідваць), і 12Gb VRAM з Unreal 5 гульнямі будуць у RTX5070 нагадваць аб недахопе відэапамяці штодзень.
Але Хуанг хоць слайдамі прыемна ўразіў. Набудзеце за такія грошы RTX5070? Ці больш магутныя RTX5070Ti ці RTX5080?
Насамрэч, я чакаў большых цэнаў на навінкі, але калі лепшая навіна, то і добра.

⚡️ AMD RDNA4 толькі прадставілі, а ў сеціве адразу паказалі рэальную відэакарту.
AMD прадставіла новыя відэакарты RDNA 4 пад назвай Radeon RX 9070 XT і Radeon RX 9070 на выставе CES2025. І амаль адначасова на Youtube в'етнамскага прадаўца з'явілася распакоўка малодшай навінкі Asus Prime Radeon RX 9070. Праўда так жа вельмі хутка відэа было і выдалена.
Што атрымалася даведацца, RX9700 будзе мець 2х8pin раздым сілкавання (старэйшая RX9070 XT OC Edition - 3х8pin), кулер на два з паловай слоты з трыма вялікімі адзінаццацілопасцевымі вентылятарамі, тэрмапракладкі з фазавым пераходам (прывітанне NVIDIA RTX4000 Super з жахлівай тэрмажыжай у некаторых варыянтах) і алюмініевым бэкплэйтам. Даволі ўражваючае выкананне атрымалася.
Трэба адзначыць, што AMD дагэтуль трымае дату выхада RDNA4 відэакарт у сакрэце, але чакаецца ў бліжэйшы час. Хутчэй за ўсё AMD чакае рэальных тэстаў RTX5000, каб пазіцыяніраваць цэны на свае навінкі.

⚡️MSI анансуе GPU GeForce RTX 5090 Special Edition з вадкасным і экстрэмальным паветраным ахалоджваннем.
MSI не без лішку пафасу на CES 2025 прадставіла дзьве незвычайныя відэакарты GeForce RTX 5090 32Gb з ахалоджваннем уласнай распрацоўкі і кіраваннем сістэмай з дапамогай штучнага інтэлекту. Першая з вадкасным ахалоджваннем (AIO) з падвоенымі 120мм-вентылятарамі і ўдасканаленымі падвойнымі каналамі паветраных патокаў, а таксама з мэтавым ахалоджваннем VRAM.
Другая ж варыяцыя асноўваецца на моцылебедзя паветранага патоку STORMFORCE, гэта 5 вентылятараў інтэграваных з фірмовай тэхналогіяй FiveFrozr.
Аб цэнах не паведамляецца, але гледзячы на папярэднія такія рашэнні ад іншых вендараў, можна смела накідваць +500$ да рэкамендаванай цаны, калі не болей.
MSI не без лішку пафасу на CES 2025 прадставіла дзьве незвычайныя відэакарты GeForce RTX 5090 32Gb з ахалоджваннем уласнай распрацоўкі і кіраваннем сістэмай з дапамогай штучнага інтэлекту. Першая з вадкасным ахалоджваннем (AIO) з падвоенымі 120мм-вентылятарамі і ўдасканаленымі падвойнымі каналамі паветраных патокаў, а таксама з мэтавым ахалоджваннем VRAM.
Другая ж варыяцыя асноўваецца на моцы
Аб цэнах не паведамляецца, але гледзячы на папярэднія такія рашэнні ад іншых вендараў, можна смела накідваць +500$ да рэкамендаванай цаны, калі не болей.
⚡️AMD нечакана прадставілі працэсар Ryzen 5 9600, варыянт без X, але з кулерам Wraith Stealth у камплекце
У чым у чым а ў шчодрасці AMD на працэсары не адмовіш. Новая мадэль, якую AMD бяз шуму выпускаюць на рынак, самая бюджэтная з серыі "Granite Ridge". Пазіцыяніруецца, як крыху мадыфікаваны аналаг 9600X з амаль ідэнтычнымі характарыстыкамі, акрамя заніжаных частот. Так усё тое ж самае:
тая ж архітэктура што і ў папярэдніка, з канфігурацыяй 6 ядраў/12 патокаў, 32 МБ кэш-памяці L3 і цеплавой магутнасцю (TDP) 65 Вт.
Адрозненне ў базавай тактавай частаце: 3.8ГГц супраць 3.9Ггц і ў рэжыме турба 5.2 супраць 5.4 ГГц.
Адметнае ўключэнне боксавага кулера Wraith Stealth, якое з аднаго боку можа знізіць кошт валодання, а з другога наадварот павысіць, калі кулер будзе шумным\неэфектыўным і ўсё ж прыйдзецца купляць больш эфектыўны ахалоджвальнік. Аднак гэты працэсар будзе самай таннай кропкай уваходу ў пакаленне AMD Zen5, таму будзем чакаць oem яго версію, дзе зможам выбраць кулер самі.

⚡️Nvidia абнавіла спіс SFF (Small Form Factor) відэакарт, адзіная ў ім RTX5090 іх уласная Founders Edition
Насамрэч спіс будучых SFF-ready відэакарт пакалення RTX50 даволі шырокі (азнаёміцца можна прагартаўшы старонку па спасылцы) Адначасова можна паглядзець, што рыхтуюць іншыя вытворцы. Сама шырока прадстаўлены RTX5070, зразумела чаму. Нашмат прасцей і лягчэй распрацаваць відэакарту з TDP у 200-300Вт, яны патрабуюць меньш складаных рашэнняў у ахалоджванні.
NVIDIA акрамя сваёй SFF-ready RTX5090 FE выпусціць RTX5080 FE і RTX5070 FE, але RTX5070 Ti FE NVIDIA выпускаць не будзе. На левым скрыншоце бачна, як NVIDIA скампанававала сваю RTX5090 FE, зменьшыўшы максімальна памер друкаванай платы, і максімальна павялічыўшы плошчу здыму цяпла пры дапамозе вялікіх вентылятараў. Яшчэ ў ахалоджванні вельмі моцную ролю адыгрываюць выпаральныя камеры і тэрмаінтэрфэйсы з фазавым пераходам, што дазваляе падтрымліваць больш нізкія тэмпературы.
Нагадаю памеры SFF-ready 2.5 слоты 151мм вышыня, 304мм даўжыня

⚡️ Lenovo прадставіла Legion Go S – першую партатыўную кансоль на SteamOS не ад Valve
Lenovo насамрэч анансавала абноўленую партатыўную кансоль Legion Go S і для Windows, але адметна што версія Powered by SteamOS стане першай у свеце афіцыйна ліцэнзаванай партатыўнай прыладай пад кіраваннем SteamOS. Навінка будзе базавацца на новым APU Ryzen Z2 Go (чорнага колеру). Астатнія 3 мадэлі на базе Windows11 (белага колеру) будуць адрознівацца тэхнічнымі характарыстыкамі.
Кансоль абсталяваная 8-цалевым WUXGA-дысплеем PureSight раздзяленнем 1920х1200 пікселяў, частата абнаўлення экрана 120 Гц. аб'ём аператыўнай памяці да 32 Гб, акумулятар мае ёмістасць 55,5 Вт\г, сувязь забяспечваюць Wi-Fi 6E і два парты USB4, можна падключыць манітор і іншую перэферыю.
Самая магутная версія Legion Go S з Windows патрапіць у продаж ужо ў студзені па цане ў 729.99$? а Powered by SteamOS у траўні па цане ў 499,99$