tgoop.com/belwarriors/1941
Last Update:
Знайдзі сваё месца на шляху вызвалення Беларусі 🫵🏻
Пачатак контрнаступа ўкраінскіх войскаў на фронце прывёў у дзеянне механізм зваротнага адліку і па сітуацыі ў Беларусі. Разгром рашыстаў ва Украіне з'яўляецца неабходнай умовай у вырашэнні задачы вызвалення Беларусі ад рэжыму ўнутранай акупацыі. Пуцінскі рэйх павінен аслабнуць настолькі, каб у яго не было магчымасці аказваць дапамогу слабеючаму беларускаму дыктатару.
Наш Полк таксама ўносіць свой уклад у развіццё сітуацыі на Паўднёва-Усходзе Украіны.
Паколькі пытанне вызвалення Беларусі з'яўляецца нашай стратэгічнай задачай, нашы магчымасці ў Беларусі неабходна ўзмацняць менавіта цяпер.
❗️Полк Кастуся Каліноўскага звяртаецца да беларусаў, якія гатовыя да дзеянняў, што набліжаюць перамогу.
Для сувязі з намі пры падтрымцы кіберпартызан створаны бяспечныя ананімныя боты:
🔻БОТ для ўступлення ў СІЛАВЫ РЭЗЕРВ: @pkk_reserve_bot
🔻БОТ для кантролю ПЕРАМЯШЧЭННЕ АКУПАНТАЎ: @occupant_info_bot
Час вызвалення мы набліжаем разам з украінцамі, але нашу нацыянальную праблему не вырашыць ніхто, акрамя нас саміх.
Таксама нагадваем, што калі вы жадаеце далучыцца менавіта да Палка, гэта можна зрабіць толькі праз чат-бот: @BelarusAndUkraineBot
Разам да перамогі!
⬜️🟥⬜️Жыве Беларусь!
🟦🟨 Слава Украіне!
BY Полк Каліноўскага
![](https://photo2.tgoop.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/YVuMeEqrMOkktRIIARsOg7TJBxR2uCMvM09WT5F6xF9L_APVPk7i0AwO7Mq0EX01AVY7rT-PNOx2KobXJp5l2EAD_9jlYaRNnyBWHUuHPvVMSK_zwivXLF_bwoTxJIWge1xHxusEsYL3lCKfwv1quTYMg04bxGdxSHRCSItp07sOU91wcHYVTqv5WwqRWROeXfQA43phkHTTmfSFmZxKISXcXy_9LMRcWlKdVpew4h8jEENCVpwobBDWv40VoimwgmML3KSRJGvpsWNmJwRgwU6rxJsdIZbN8HRtwNecG499MT_PN3IFYVzcPxx0GirbjtwiZf0LWDOj4-6UdCG4fA.jpg)
Share with your friend now:
tgoop.com/belwarriors/1941