BY_CULTURE Telegram 7152
🏞 Каго мы падтрымалі грантам #ArtPowerBelarus: інтэрнэт-праект alespushkin.com. Гэта каталог творчасці і жыццяпіс беларускага мастака Алеся Пушкіна, палітвязня, які трагічна загінуў у беларускай турме.

Стваральнікі сайта — прыхільнікі творчасці мастака, а іх праект — даніна памяці пра выбітнага беларуса.

— У нас ужо атрымалася сабраць шмат унікальных матэрыялаў, у тым ліку — малавядомыя жывапісныя працы Віцебскага перыяду мастака, — распавядаюць аўтары праекта. — Зробленыя фотаздымкі работ, якія знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музеях за межамі Беларусі. Таксама мы атрымалі фотаздымкі, успаміны і іншыя прыватныя матэрыялы.

Стваральнікі alespushkin.com спадзяюцца, што фанстаронка мастака будзе папаўняцца новымі матэрыяламі. З дапамогай адмысловага інструмента можна ў рэжыме інкогніта перадаць на захаванне і для размяшчэння ў межах праекта матэрыялы — фотаздымкі, выявы работ, аўдыя- і відэафайлы. Так з цягам часу сціплы аматарскі архіў станецца сапраўды прадстаўнічым зборам.

Наступным крокам развіцця праекту яго ініцыятары бачаць падрыхтоўку да друку памятнага выдання пра Алеся Пушкіна з увагай на візуальную спадчыну мастака. Для гэтага яны звяртаюцца да ўсіх, хто мае фотаздымкі або ўспаміны пра творцу, а таксама фотаздымкі яго прац, даслаць гэтыя матэрыялы ў архіў праз пошту [email protected] або інкогніта праз форму высылкі матэрыялаў на старонцы (у раздзеле "звязацца з камандай"). Таксама на наступны год запланаваная даследчая стыпендыя для мастацтвазнаўцы. Мяркуецца, што ангажаванне ў гэтую справу адмыслоўцы дапаможа працягнуць працу і падрыхтаваць якаснае выданне пра Алеся Пушкіна. Калі вы бачыце сябе аўтарам такой кнігі і гатовыя працаваць над даследаваннем — звяртайцеся да каманды праекта па ўказаным вышэй адрасе.

✔️ Больш прыкладаў праектаў, падтрыманых ArtPower Belarus, знойдзеце ў адмысловай галерэі (дапаўняецца).

tgoop.com/by_culture/7152
Create:
Last Update:

BY Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры

Share with your friend now:
tgoop.com/by_culture/7152

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Although some crypto traders have moved toward screaming as a coping mechanism, several mental health experts call this therapy a pseudoscience. The crypto community finds its way to engage in one or the other way and share its feelings with other fellow members. Some Telegram Channels content management tips Telegram users themselves will be able to flag and report potentially false content. 3How to create a Telegram channel? ZDNET RECOMMENDS
from us

Telegram Рэсурсны цэнтр Беларускай Рады культуры
FROM American