tgoop.com/bysol/6014
Last Update:
Збор сродкаў для Ніны Маргаевай працягнуты
За Тыдзень салідарнасці з мастачкай удалося сабраць €3,422.29. Праз далучэнне СМІ і вядомых творцаў да акцыі мы працягваем збор. Да 15 кастрычніка ўключна. Усе данаты будуць перададзены Ніне для пакрыцця медыцынскіх выдаткаў і аплаты дапамогі апекуна🙏🏻
Як яшчэ можна дапамагчы?
15 кастрычніка а 19-й у варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11) адкрыецца выстава работ Ніны. Пасля выставы некаторыя працы мастачкі можна будзе набыць.
Нагадаем, што ў студзені 2023 года ў Ніны Маргаевай дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС) – рэдкае і невылечнае захворванне, якое паступова прыгнятае рухальную актыўнасць і патрабуе пастаяннага медыцынскага нагляду.
Далучайцеся да дапамогі, разам мы зможам больш!
🤍 Падтрымайце Ніну.
@radakultury
BY Фонд солидарности BYSOL
Share with your friend now:
tgoop.com/bysol/6014