Telegram Web
Убачыў у музеі скульптуру і ўявіў перадгісторыю яе персанажаў

sculpture by Խաչատուր Իսկանդարյան
Я пражыў у Батумі два гады і перыядычна мяне там цешыла намаляваная на грамадскай прыбіральні парачка. Было штосьці шчырае і цёплае ў іх абмалёўцы. Бачылася гісторыя чалавека, які замест налеплівання стандартных літар ці форм абраў творча рэалізавацца.

А потым парачку знішчылі, зафарбавалі, завандалілі, забілі бяздушнай зелянінай.

Я больш не ў Батумі, але фарбы дапамаглі мне рэканструяваць выяву, часткова ажывіць замазаных.

P.S. Для большай батумістасці дадаў ў карціну гарызантальныя адтуліны як у іншай знакамітай батумскай пары: Алі і Ніно.

«ტუალეტი»
(палатно, акрыл)
Новы фармат слоўніка

Асноўную частку жыцця маё сэрца б'ецца ў рытме хіп-хоп і калі прыйшла ідэя зрабіць слоўнік вершаваным, я ўчапіўся за яе ўсімі шчупальцамі душы.
У гэтым фармаце ёсць усё, чаго мне не хапала. У гэтым фармаце няма ўсяго, што ў папярэднім фармаце мяне стопарыла.
Насалоджвайцеся і чакайце новых старонак.

Паскорыць стварэнне слоўніка на Patreon
2024/12/18 23:18:23
Back to Top
HTML Embed Code: