Telegram Web
🎨 That’s how our Creative Drawing Workshop with Eric Shi went!

Have you ever felt the urge to grab a pen and start drawing, or pick up a brush and dive into painting? What’s been stopping you? At this workshop, Eric Shi shared his personal art journey: how he got started, the techniques that helped him overcome doubts and fears, and how his understanding of color shapes the way he expresses the world.

It was a fun, inspiring, and creative session, and we loved seeing everyone unleash their artistic side!

Would you like us to host art workshops like this more often? Let us know in the comments! 🎨
Падтрымайце CreateCulture, калі вы працуеце ў Літве!

Пры падачы дэкларацый вы можаце размеркаваць 1,2% падаткаў на падтрымку грамадскіх арганізацый.

📍Да 1 траўня вы можаце гэта зрабіць анлайн у сістэме электроннага дэкларавання (EDS).

Сайт для запаўнення заяўкі: deklaravimas.vmi.lt
Код арганізацыі: 306076641 (Kūrybinės kultūros grupė, VšĮ)


Step-by-step шлях мы распісалі ў картачках!

Скрыншоты былі зроблены ў мінулым годзе. Усюды абірайце і ўказвайце 2024 год

CreateCulture вельмі важная ваша падтрымка! Мы з'яўляемся найбуйнейшай беларускай культурнай пляцоўкай у Літве: за мінулы год CCG правеў больш за 350 івэнтаў, а ў сам CreateCulture Space завітала больш 7300 чалавек!

Падтрымка прафесійнага роста супольнасці беларускага культурнага і крэатыўнага сектараў з'яўляецца нашай місіяй. Мы спрыяем пераменам, падтрымліваем і натхняем тых, хто марыць і здяйсняе задуманае. Нашы праекты і ініцыятывы звязаны з культурным менеджментам, развіццём супольнасцяў, нефармальнай адукацыяй і міжсектарным супрацоўніцтвам.

Калі вы зарэгістраваныя і працуеце ў Літве і вам адгукаюцца нашы каштоўнасці, мы будзем вельмі ўдзячныя за дапамогу! ❤️
❤‍🔥61
Да 1000 праглядаў нам не хапае ўсяго 13! 🔥

Калі вы яшчэ не паглядзелі, то халодныя выходныя — самы час знайсці 30 хвілін на наша вясёлае шоў! 😊
А калі ўжо глядзелі, то будзем вельмі радыя, калі падзяліцеся з сябрамі і роднымі! ❤️

Шоў «Па500»
— гэта гульня-квіз для тых, хто хоча праверыць свае веды пра Беларусь і выйграць 500 еўра!

Глядзіце, стаўце падабайкі, каментуйце! Ваша зваротная сувязь вельмі важная для нас ❤️
7🔥3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Першае красавіка прайшло, але гумарысты застаюцца сабою і пасля. Ці ўсё ж такі нешта хаваецца за жартлівымі вобразамі?

Калі: 14.00,19 красавіка
Дзе: CreateCulture Space
Уваход: 5 еўра,
квіткі тут
Правілы: уваход і сыход на перапынках


Героямі новага кінамарафону ў CreateCulture Space стануць легенды камедыі — Біл Мюрэй, Джым Кэры і Робін Уільямс. Акторы, якіх мы ведаем за іх камедыйныя вобразы і вясёлы настрой з фільма ў фільм. Аднак разам мы паглядзім на іх не праз прызму камедыі, а ў сур'ёзных ролях, якія не пакінуць нікога абыякавым.
Далучайся да кінамарафону і разам з намі паразважай - ці добра ў камедыйных актораў атрымаліся драматычныя ролі?

Расклад марафону🍿

14.00 — агульны сбор
14.30 — старт прагляду «Таварыства мёртвых паэтаў»
16.40 — перапынак
17.00 — старт прагляду «Цяжкасці перакладу»
18.40 — перапынак
19.20 — старт прагляду «Вечнае ззянне чыстага розуму»

Прыходзьце разам з сябрамі і сяброўкамі, снэкамі ды напоямі (можна алкагольныя) 🍾 Да сустрэчы на праглядзе!

P.S. І так, не забудзьце ўзяць цёплыя шкарпэткі або хатнія тапачкі! 🧦
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
5
Тыдзень будзе насычаны падзеямі, таму не сумуйце з-за дрэннага надвор’я — лепш завітайце да нас на ўтульныя і цёплыя івенты!

☀️ 7 красавіка
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻

☀️ 8 красавіка
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻
18:30-21:30 — Speed Friending RU

☀️ 9 красавіка
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻
18:30-21:00 — Cустрэча нашай суполкі аматараў паходаў і вандровак «На лес гледзячы: куды і як хадзіць у паходы па Літве»

☀️ 10 красавіка
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻

☀️ 11 красавіка
10:00-18:00 — Каворкінг за «каву» 👨🏻‍💻👩🏼‍💻

☀️ 12 красавіка
17:00-21:00 — Утульная вечарына Як дома

☀️ 13 красавіка
Адпачываем! 🦥

Калі вы шукаеце пляцоўку для свайго івента ці майстар-класа, пішыце нам, будзем рады прадставіць нашу прастору! 😊
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥4👍1
🎞 XІ Nefiltravanae Kino 🎞

📅 23 красавіка, 19:00
📍 CreateCulture Space, Karmelitų g. 5
🎟
Квіткі 5 EUR

Падборка беларускіх фільмаў ад ХІ Нефільтраванага Кіно прапануе прызматычнае адлюстраванне грамадства, якое перажывае міграцыю, экзістэнцыйную нявызначанасць і сутыкненне асабістай і калектыўнай памяці. Фільмы не паддаюцца маналітным інтэрпрэтацыям, а выкарыстоўваюць гібрыдныя формы — сюррэалізм, неа-нуар, відэаарт, паэтыку, дакументалістыку — каб даследаваць ідэнтычнасць у гэтым патоку перамяшчэння і сутыкнення.

Падрабязней аб фільмах тут.

ЦЕНЬ РАДАСЦІ, Пылыпіў Зміцер (2025, 27 хв)
ЗАБЫЦЦЁ, Павел Станкус (2025, 9 хв)
ОФІС, Лена Ле (2024, 3 хв)
KAWALERKA, Андрэй Корзан (2025, 14 хв)
OШM, Вова Вяселік, Алег Пекар (2025, 10 хв)
АПОШНЯЯ ЗМЕНА, Максім Швед, Мелісса Швед (2023, 20 хв)
РЭДКІ ВІД, Антось Сівых (2024, 4 min)

XІ Nefiltravanae Kino прадстаўляе праграмы фільмаў, што ўяўляюць сабой мазаіку кінематаграфічных формаў для даследавання сучаснай рэчаіснасці. Крітычнае ўспрыманне фрагментаванай рэальнасці і сістэмных дамінуючых структур абумоўліваюць неабходнасць новых парадыгмаў апавядання.

Падрабязней аб праграмах тут.

Фестываль пройдзе ў 2025 годзе ў трох гарадах: Варшаве (Kinoteka), Вільнюсе (CreateCulture Space, Skalvija) і Хельсінкі (Kitchen Lab Tarvo) з 23 па 27 красавіка.


Расклад паказаў на сайце.
7
2025/07/14 06:19:54
Back to Top
HTML Embed Code: