tgoop.com/cyberbeaver/237
Last Update:
Як зараз ламаюць акаўнты ў Telegram?
Інструкцыя, каб абараніць сябе
Нагадваем, што фішынг — гэта спосаб узлому акаўнта, калі сапраўдны сайт маскіруецца пад новай назвай і просіць вас увесці свае дадзеныя.
🔺 Як гэта выглядае ў Telegram?
Карыстальніку прыходзіць паведамленне з запытам падтрымаць знаёмага ў конкурсе ці з тэкстам, што вам даслалі падарунак. Таксама гэта можа выглядаць як паведамленне ад верыфікаванай службы падтрымкі і пужаць блакіроўкай акаўнта. Іншыя варыянты — гэта паведамленні нібыта з падарункам, які трэба адкрыць, нейкая латарэя, фота з сумеснага івента і гд.
Калі перайсці па спасылцы, карыстальнік трапляе на фэйкавую старонку, дзе яго просяць напісаць нумар тэлефона для аўтарызацыі. Далей могуць запрасіць код, які прыйшоў на тэлефон, і воблачны пароль. Карыстальнік уводзіць свае дадзеныя — і ўсё, злачынца атрымаў доступ да акаўнта.
🔺 Што атрымлівае злачынца пасля такога?
Па-першае, атрымлівае ваш акаўнт з усімі перапіскамі і кантактамі. Па-другое, вас выкідваюць з працоўнай сэсіі і пераносяць акаўнт на іншы нумар (тут ваш акаўнт перастае быць вашым).
Далей можа быць што заўгодна: угон вашых папулярных телеграм-каналаў, спампаванне перапіскі і шантаж вас праз яе, выкарыстанне вашага акаўнта для далейшага спама.
🔺 Што рабіць, калі мне прыходзіць незвычайнае паведамленне?
— калі такое паведамленне даслаў знаёмы вам чалавек, лепш запытацца ў чалавека праз іншы канал камунікацыі, ці сапраўды ён ці яна вам нешта даслалі, дзе трэба клікнуць і даць свае дадзеныя;
— калі вас пужаюць блакіроўкай акаўнта, можна напісаць у афіцыйную падтрымку Telegram, каб удакладніць. Хутчэй за ўсё злачынцы вас проста пужаюць;
— калі вы ўсё ж такі перайшлі па спасылцы, то раім звярнуць увагу, як выглядае сайт і якая мэта. на гэтым кроке ўжо можна заўважыць, што гэта, напрыклад, зусім не Telegram, Telegnam;
— нават калі вы перайшлі і ўсё выглядае добра, раім не ўводзіць свае паролі, коды і іншыя дадзеныя. Telegram не просіць вашыя дадзеныя нідзе, акрамя першай старонкі ўваходу (уваходзіць у акаўнт, калі вы ўжо залагініліся, ніколі не трэба);
— калі ж вы ўсё ж такі даслалі свае дадзеныя, варта адразу ж праверыць і закрыць незнаёмыя сэсіі і змяніць/наладзіць воблачны пароль (нашы інструкцыі тут).
Беражыце сябе! А калі засталіся пытанні па гэтай ці іншай тэме, мы на сувязі ў боце КіберБабра 😉🦫
BY CyberBeaver – консультации по цифровой безопасности
Share with your friend now:
tgoop.com/cyberbeaver/237