Пра мінусы эпохі, у якой мы жывем (агулам я лічу яе найлепшай у гісторыі), сведчыць гэты абразок. У польскім журналісцкім асяроддзі сёння шыкоўны скандал. Позна ўвечары з’явілася відэа, запісанае на схаваную камеру. Гэта відэа журналісцкай планёркі новага медыя, якое ўварвалася на польскі рынак летась і вельмі добра развіваецца.
Гэтае медыя не займае адну палітычную пазіцыю, як на жаль нярэдка здараецца ў Польшчы, а дае голас усім, часам нават фрыкам. Яны не цураюцца ўльтраправых, ці ўльтралевых, клічуць да сябе ўсіх. Але канкурэнты пачалі абвінавачваць гэтае новае медыя ў тым, што за імі нехта стаіць, магчыма палітыкі папярэдняга кансерватыўнага ўраду.
І вось на відосіку рэдакцыя абмяркоўвае навіны. З размовы зразумела, які гэта канкрэтна дзень, бо людзі на відэа кажуць “учора адбылося гэта”. То бок усім ясна, калі запісанае відэа. Адзін з журналістаў прапануе кіраўніку медыя зрабіць нешта пра скандал вакол былога ўраду, звязаны з карупцыяй. На што кіраўнік адказвае: “эй, вы канешне ўсе ведалі, што мы тут гуляемся ў файную журналістыку, але ёсць людзі, якіх мы не чапаем”. Але паабяцаў паразмаўляць з партнёрамі, якія фінансуюць СМІ. Журналісты трохі паабураліся і пайшлі далей абмякоўваць навіны. Напрыклад, як нейкага чэла ў аэрапорце ў Галандыі зацягнула ў рухавік ці не нешта такое.
Усю ноч і раніцу сацсеткі грымелі. Журналісты-канкурэнты паціралі рукі, маўляў, нарэшце мы цябе з’ямо, папаўся на гарачанькім. Паўставалі прасціны тэкстаў, мемы, выкрыцці, праклёны. Засвяціліся нават салідныя журналісты. І калі ўсе ўжо нарадаваліся, выйшла неспадзяванка. Выявілася, што гэта сам кіраўнік медыя зрабіў гэты відос і падкінуў у якасці кампрамата на сябе ж, свайму вялікаму ненавісніку. Ненавіснік раней публічна абяцаў, што падорыць за такі кампрамат сіняе ламбаргіні.
І цяпер самае смешнае. Мала таго, што гук не супадаў з відэа. Ну, такое здараецца. Але ніхто з абураных не зрабіў мінімальнай праверкі фактаў. Людзі на відэа абмяркоўваюць падзеі, якія здарацца праз тыдзень, і якіх журналісты на планёрцы проста не маглі ведаць, як пра таго чэла ў Галандыі. Ніхто не супаставіў гэтых фактаў. Больш за тое, у кадры чуваць голас журналісткі, якая далучылася да каманды ўвогуле праз паўгода пасля дня запісу. А самае вясёлае тое, што матэрыялаў на гэтую тэму, якую прапанаваў журналіст, і якую нібыта адхіліў кіраўнік, гэтае медыя рабіла мінімум паўтузіна. Але канкурэнты і ненавіснікі былі настолькі шчаслівыя, што нарэшце змогуць паглуміцца, што забыліся, навошта яны ўвогуле ходзяць на працу. Польскія сацсеткі цяпер глумяцца над імі, бо скрынаў за ноч парабілі даволі. А сам кіраўнік СМІ запісаў ролік, як сядае ў сіняе ламбаргіні.
Але яшчэ больш смешнае тое, што нават пасля таго, як усё ўжо пару гадзін стала вядома, некаторыя журналісты працягваюць яму пісаць і просяць каментар на тэму, чаму ён увёў цэнзуру і хто ж яго партнёры, якія вырашаюць, якія тэмы браць, а якія не.
Нібыта ўся праўда вядомая. Але яна ўсё роўна мала каму цікавая, пры тым, што інструментаў адкрыць яе поўна і яны даступныя. Такі, на жаль, мінус гэтай эпохі.

Як Эйсмант і кампанія расказваюць пра Алімпіяду ў Парыжы
Як Садамію, клапоў, трансгендэраў. Але часам ім так хочацца паказаць гэта беларусам, што яны крадуць сігнал
https://youtu.be/tSO1B5KjKpQ?si=DZmZgM8w9W8ljm1k

Навошта беларускі мастак Аляксей Кузьміч раскапаў падножжа магілы Вінцэнта ван Гога на могілках у Францыі? На думку акцыяніста, «у свеце скончыліся мастакі», таму, раскопваючы магілу Ван Гога, ён заклікаў мастака прачнуцца.
Пра сэнс акцыі «Рэнесанс» дыскутуюць мастак Максім Осіпаў і фатограф Сяргей Гудзілін. А вы лічыце акцыю ўдалай? Палец угару або ўніз.
https://youtu.be/z1kWrInSSlg?si=ZUNuOCE2zJ4ArXJU

Ад кібуцаў да ІТ-імперыі. Як Ізраіль збудаваў паспяховую краіну ў пустыні, у стане пастаяннай вайны.
Шымон Пэрэс сказаў калісці Барысу Штэрну, што "фундамент Ізраіля - Беларусь". Але гэта не адзіная прычына) Дэталі Штэрн расказаў у гэтым падкасце.
https://youtu.be/KXc5OPaGruY?si=1b3tQG5U49R1BCJb

1/2
Некалькі тыдняў таму я катэгарычна напісаў, што лічу эпоху, у якой мы цяпер жывем, найлепшай у гісторыі. Мне запярэчыў паважаны доктар Андрэй Вітушка, папрасіўшы абгрунтаванне на пару сказаў, чаму я так высока ацэньваю «гэты балотны час, у якім мы жывём»? Калі вельмі коратка: за свабоду, камфорт, бяспеку і гуманізм.
Зразумела, нехта зараз мне можа цалкам справядліва запярэчыць па кожным з гэтых пунктаў. Пра пункт аб свабодзе параяць расказаць палітвязням. Пра камфорт - жыхарам Афрыкі. Пра бяспеку - украінцам. Пра гуманізм – жанчынам Ірану. Свет не ідэальны і я не збіраюся бараніць гэты прымітыўны тэзіс. Але ён значна лепшы, чым быў у любы іншы час гісторыі. На маю думку.
Я не хацеў бы жыць у часы неаліту, мезаліту і г.д. Жыць у зямлянцы, усё па гаспадарцы рабіць уручную (бо няма ані нармальных прылад, а да коней яшчэ далёка). Жыццё было кароткае і сумнае. Ніякага сацыяльнага жыцця, суседзі за дзесяткі кіламетраў. А калі пойдзеш да іх у госці, то па дарозе можаш лёгка страціць жыццё. Увогуле не мая эпоха. Прыблізна такія ж аргументы ў мяне і наконт першага тысячагоддзя нашай эры. Племянныя войны, прымітыўныя з сённяшняга дня хваробы, ад якіх гінулі цэлыя пакаленні. Жыццё практычна нічога не каштуе. Ніякай павагі да асобы, нічога святога, ніякіх нормаў, ніякіх законаў. Зразумела, што ў іх была іншая перспектыва і параўноўваць тады і сёння гістарычна няправільна. Таму я скажу проста – мая перспектыва для мяне больш прывабная. А магчыма той чалавек, з неаліту, трапіўшы да нас, патрымаўшы ў руках айфон і пабачыўшы дэпутата Гайдукевіча па тв, сказаў бы: вярніце мяне назад.
Часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай, якімі мы часта называем «залатымі». З пункту гледжання кагосьці, хто жыў тады і параўноўваў свой час з набегамі мангола-татараў, сціраннем з зямлі цэлых вёсак і мястэчак, так, яны былі залатымі. Войны, рэч ясная, ёсць і цяпер, але гіне ў іх не палова ці траціна насельніцтва. І яны не норма. А тады Буча была б нормай.
Пачытаўшы Статут ВКЛ, які, не пярэчу, у тыя часы быў прагрэсіўны, я разумею, што не хацеў бы жыць у тыя часы. Дастаткова пазнаёміцца з метадамі катаванняў у ВКЛ, калі чалавека літаральна раздзіралі на часткі, каб знікла жаданне туды вяртацца. Не вельмі мне падабаецца час, калі чалавека маглі прадаць як парася іншаму гаспадару, наўпрост на кірмашы. Такое, зразумела, можа здарыцца і сёння. Раз-пораз мы чуем пра такія выпадкі. Але гэта сёння дзікунства, выключэнні, а не норма, прапісаная ў Канстытуцыях.
Калі б я жыў на тэрыторыі Беларусі да XX стагоддзя, то хутчэй за ўсё не ўмеў бы пісаць, чытаць, не меў бы ніякага ўяўлення пра навуку. Сёння гэта практычна немагчыма. Чалавек можа не верыць навуцы і не хацець чытаць, але гэта яго выбар. Ён у яго ёсць. А тажы б я проста і неведаў бы, што існуе літаратура, мастацтва. А маім невуцтвам карысталіся б усе, каму не лянота. Я б лічыў нормай паншчыну, галечу і нават не дапускаў бы пытання: “А што, можа быць інакш?”. Найхутчэй, я і мае дзеці галадалі б. Сёння людзі не гінуць масава ад голаду і не хварэюць ад нястачы ежы. Можа быць акурат наадварот, хварэюць ад пераядання. Але гэта выбар кожнага.
У XIX ст мяне б на гады забралі ў салдаты ў расейскую армію, адарваўшы ад сям’і, пакалечыўшы жыццё. Я б мусіў змагацца за чужую краіну, якая выслала мяне на смерць. Калі б я ўцёк у лес да Каліноўскага, то мяне маглі б пасля павесіць. Але магчыма, што я б і здаваў паўстанцаў акупацыйным уладам, бо проста б не разумеў, што адбываецца і не меў уяўлення, што можна жыць інакш. Найхутчэй, я б нават не пачуў пра існаванне тады Каліноўскага.

2/2
І міжваенны час, і ваенны, і сталінізм, усе гады саўка, я не лічу лепшымі чым сённяшнюю эпоху. Пачуццё бяспекі не тое, згадзіцеся. Ды і камфорт. Беззямелле, хаты з глінаю замест падлогі, пяць лыжак заціркі на сям’ю, высокая смяротнасць немаўлят, увогуле адсутнасць нармальнай медыцыны. Аўтарытарызмы, таталітарызмы, канцлагеры, тэрор, рэпрэсіі, калектывізацыя, “халодная вайна”. Немагчыма нічога ўбачыць, нікуды паехаць, нуль мабільнасці. Дагэтуль памятаю, якой праблемай было для маёй бабулі трапіць раз на год да сваёй маці ў вёску за 25 км. Аўтобусу прамога няма, машыны няма, дзед ужо памёр (у яго хоць быў конь), машыны не дапросішся. А як у кагосьці дапросішся, то пасля будзеш палову восені адпрацоўваць у яго на полі, памагаючы капаць бульбу ці яшчэ нешта.
90-ыя сталі былі прарывам, свабоды стала навалам, але калі б мне прапанавалі туды вярнуцца, то ні за якія грошы б не жадаў.
Сёння мы можам выбіраць як жыць, з кім жыць і ўсё часцей – як доўга жыць. Прывілеі, даступныя раней купцы людзей, сталі сёння больш даступнымі. Найбольш у гісторыі. Мы ў стане ўплываць на наш камфорт. Нямногія раней у Налібаках маглі сабе дазволіць мець душ і унітаз у хаце. Ды нават лядоўняў у маім дзяцінстве не было ў траціны вёскі. Жыццё было цяжэйшым, шмат працы, якая часта была бессэнсоўнай. Але не было выбару. Цяпер ён ёсць. Бо свет стаў іншым. Якія б не былі дыктатары, прагрэс усё роўна ідзе. Наша мабільнасць, магчымасць падарожжаў, адкрывання свету, моваў, культураў, непараўнальная цяпер з ніякім іншым часам. Асабіста для мяне гэта ўсё тое, што робіць мяне шчаслівым.
Нашыя магчымасці камунікацыі паміж сабой – найлепшыя ў гісторыі. Мы лепш дапамагаем тым, хто ў патрэбе. Нехта не жадае рабіць сабе прышчэпкі, але яны ёсць. Хворае дзіця можа лекаваць доктар Вітушка, а не вясковая варажбітка. Ну, калі нехта хоча, каб лекавала варажбітка, то ён можа гэта зрабіць. Мы часцей звяртаем увагу не толькі на фізічнае здароўе, але і на псіхічнае. Мы гаворым пра тое, пра што раней баяліся. У нас стала больш інструментаў уплываць на сваё жыццё і свет навокал.
Мы вырашаем праблемы, якія раней лічылі невырашальнымі. Калі нам не падабаецца вёска, мы пераяжджаем у горад, або наадварот. Ці з краіны ў краіну. Як бы не стараліся дыктатары, мы ўсё часцей і больш самі ўплываем на сваё жыццё. Мы ведаем, што аказваецца так можна. І менавіта гэта іх бесіць.
Калі нехта прыкмеціў у гісторыі лепшую пару для жыцця, раскажыце пра яе. Я цудоўна разумею, што людзі розныя і кожнаму ў жыцці трэба нешта зусім іншае. Нехта гадамі вандруе вакол свету, а нехта добраахвотна ідзе ў зачынены кляштар. Нехта ходзіць на дэманстрацыі за аборт, нехта супраць. Нехта мяняе прафесіі, захапленні, а нехта любіць жыць стабільна, не выяжджачы з хутару і наўмысна абмяжоўваючы сябе ад свету. Але гэта і ёсць той выбар, камфорт, бяспека пра якія я кажу. І гэта цудоўна. Гэты свет і гэты час не ідэальныя, але мы маем сёння значна больш магчымасцяў іх такімі рабіць. Але толькі на маю думку)

Лукашэнка можа штодзённа загадваць жаданні. Вакол яго - тры грацыі. І ўсе Наталлі.
https://youtu.be/JhZDcrboU_g?si=ULCfcOnS7Xuf4KW7

YouTube
Як Натальля Пяткевіч становіцца новай Качанавай
Аляксандар Лукашэнка штодзённа можа загадваць жаданьні. Побач зь ім жаночае трыа – і ўсе Натальлі, тры грацыі, – Натальля Эйсмант, Натальля Качанава і Натальля Пяткевіч. Апошняя працуе на новай пасадзе ўжо амаль 2 месяцы. Журналіст Дзьмітры Гурневіч паглядзеў…
Пакуль расейскія войскі здаюць Курскую вобласць Украіне, беларуская армія эфектыўна бароніць Маскву і Калінінград ад NATO ў ўаходняга напрамку. Ну глядзіце самі. Баі ў Курскай вобласці ёсць. А ваяваць з беларускімі салдатамі натаўцы баяцца, таму баёў за Маскву няма. Таму самі ацэньвайце, хто больш эфектыўны. Усё гэта я пачуў на праўладных каналах. Паглядзеў, каб вы не мусілі і сціснуў у 8-хвіліннае відэа.
Глядзіце https://youtu.be/rRL0Zmai1hc?si=ftfGc3n2jVc8J7Du

На сустрэчы са студэнтамі ў Віцебску Лукашэнка не толькі не хаваў, што ўсё гэта пастаноўка (ён прагаварыўся, што ўсе пытанні атрымаў загадзя), але на некаторыя адказваў нават да таго, як іх паспелі задаць. Зрэшты, пытанні былі трэшам з трэшу.
https://youtu.be/-wZBnfMSpEg?si=Qq0wU9ODoxc5bJ9A
https://youtu.be/-wZBnfMSpEg?si=Qq0wU9ODoxc5bJ9A
YouTube
Як праводзяцца сустрэчы студэнтаў з Лукашэнкам
У першы дзень новага навучальнага году Лукашэнка і ягоныя бліжэйшыя паплечнікі масава наведвалі навучальныя ўстановы.
Дзьмітры Гурневіч паглядзеў і паслухаў пра што яны гаварылі са школьнікамі і студэнтамі.
#радыёсвабода #навіны #гурневіч
Наш сайт: http…

Паренёк из Москвы решил рассказать историю Беларуси и... у него получилось
Хлопец з Расеі прыдумаў беларускім сезон свайго гістарычнага падкасту пра XX стагоддзе. Гэта адзін з самых папулярных падкастаў у Расеі. Зроблены ён для расейскай аўдыторыі. Але я наўмысна праслухаў усё з вялікай цікаўнасцю, каб пазней пакрытыкаваць і паздзекавацца. Але беларускі сезон падкасту "Закат імпэрыі" атрымаўся вельмі прыстойным. Асноўная адметнасць - ён без імперскай оптыкі. А як так выйшла і ці бамбіць ад яго расейцаў? Аўтар расказаў у інтэрвію.
https://youtu.be/NHIIYQupmzc

Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Улады сёння палохаюць антыбеларускай палітыкай у Заходняй Беларусі пры паляках. Але парадкі там вельмі падобныя на цяперашнія ў Беларусі.
У Заходняй Беларусі за бчб-сцяг давалі штраф або цягнулі ў кутузку. Там ліквідавалі Таварыства беларускай школы, як і ў Беларусі ў 2021. Беларускай прэсы пры паляках выходзіла больш, чым у Беларусі цяпер.
У Заходняй Беларусі пераследавалі нацменшасці, тое самае цяпер і ў Рэспубліцы Беларусь. Зачыняюць іх грамадскія арганізацыі. Палітвязняў у РБ цяпер у 10 разоў больш, чым прайшло ўсіх беларусаў праз лагер у Бярозе Картузскай за 9 год.
Але розніца ў тым, што 100 гадоў таму беларусы пакутавалі хоць і на сваёй зямлі, але ў чужой дзяржаве. Гэта было ў Польшчы, краіне, якую палякі будавалі для сябе. А сёння беларусаў пераследуюць на радзіме. І іншай краіны, чым Беларусь, дзе беларуса могуць пасадзіць у турму за сцяг пад якім Максім Танк змагаўся за аб’яднанне, проста няма. І ад гэтага абсурду беларусы ўцякаюць у Польшчу.
https://www.youtube.com/watch?v=VyURNG2_MoM

Полька раскусіла таямніцу беларускай свядомасці. Пазаўчора ў газеце “Rzeczpospolita” выйшаў артыкул польскай рэжысёркі Барбары Налэнч-Нянеўскай. Яна там піша: “Беларусы ідэнтыфікуюцца з тым, што адбылося на іх зямлі. Самае важнае ў іх самасвядомасці – гэта быць “адсюль”. Таму Чэслаў Немэн – беларускі спявак”. Далей цікавей, хаця кагосьці захапленне полькі Беларуссю можа абурыць (хутчэй беларусаў).
Важны нюанс. Барбара ўваходзіць у кансерватыўны польскі аналітычны цэнтар “Ягелонскі клуб”, займаецца там праектам “Rzeczpospolita nie tylko polska”, які расказвае пра народы, што былі некалі часткай Рэчы Паспалітай. У Барбары ёсць і асабістая матывацыя. Яе бабуля ў 1920-ыя нарадзілася на беларускім Палессі. І вось тут пачынаецца самае цікавае.
Бабуля апынулася ў Польшчы пасля вайны. Барбара піша, што бабуля была польскай патрыёткай, хадзіла ў касцёл. Якім жа было здзіўленне Барбары, калі яна пачала ездзіць у Беларусь да бабуліных сёстраў (бабуля памерла ў 1997) і адкрыла, што ўсе яе сваякі лічаць сябе беларусамі. Здзівілася не толькі яна, але і сёстры бабулі. Яны расказалі, што яны лічылі сябе беларусамі і да вайны, а іх бабуля не магла быць каталічкай, бо ў вёсцы, дзе яна вырасла, была толькі праваслаўная царква. Усе сваякі – праваслаўныя. І калі Барбара сказала, што бабуля лічыла сябе полькай, то сёстры моцна здзівіліся.
Гэта класіка. Калісьці я апісваў гісторыю налібачан, якія ў 1990-я паляцелі ў Нью-Ёрк да сваякоў, продкі якіх выехалі ў Амерыку яшчэ да І сусветнай вайны. Сустрэўшыся ў аэропорце, налібачане спрабавалі вітацца і размаўляць па-польску. І якое ж было іх здзіўленне, калі амерыканская сям’я гаварыла на беларускай мове. Яны не лічылі сябе палякамі, бо прапусцілі перыяд ад 1921 да 1939 гадоў. Яны казалі, што лічаць сябе беларусамі. А гэта ж адна сям’я, з адной мясцовасці. Але ў іх быў розны гістарычны досвед.
Вернемся да гісторыі Барбары. Упершыню яна пабывала ў Беларусі ў 2000 годзе. Уражанні былі тыповыя для турысткі з Польшчы: бедна, сціпла, але чыста і парадак. Праз год тое самае - нікому не патрэбныя замкі, палацы, усё нішчыцца, гніе. Апошні раз Барбара паехала ў Беларусь ў 2019 годзе і ўражанні былі іншыя.
“Перад паездкай я шмат чытала, што беларусы будуюць сваю ідэнтычнасць на гісторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. У 2019 годзе я пераканалася ў гэтым асабіста. Замак у Нясвіжы быў прыгожа адоўлены, з усім унутраным багаццем і паркам. У краме з сувенірамі можна купіць славуты Слуцкі пояс. Гэта самы дарагі сувенір. Тое самае ў Міры. Паехалі мы і ў Залессе Агінскіх. Калісці яго “Паланэз” быў абавязковым творам на цырымоніях заканчэння ліцэяў у Польшчы. Гэта змянілася ў 1999 годзе. А беларусы вельмі любяць гэты твор. У 1991 ён быў сярод кандыдатаў на гімн. У музеі адбываюцца балы, канцэрты. Музей выдаў прыгажэзны альбом. Узровень клопату пра памяць аб кампазітары і дыпламаце робіць уражанне”, - піша Барбара. І працягвае:
“Беларускі кампазітар гэта і Манюшка. Беларускі нацыянальны герой – Касцюшка. Беларускі паэт – Адам Міцкевіч, а беларускі спявак – Чэслаў Немэн. Беларусы ідэнтыфікуюцца з тым, што адбылося на іх зямлі. Самая важнае ў ідэнтычнасці беларусаў – гэта быць тутэйшым”. – піша аўтарка.
Яна заўважае, што замкі, палацы, музеі – гэта ўсё робіцца за дзяржаўныя сродкі. Барбара лічыць, што прычына ўсяго гэтага ў тым, што Лукашэнка некаторы час таму хацеў паказаць Пуціну сваю адметнасць: “Ён выкарыстоўваў наратыў, што ў Беларусі ёсць свая гісторыя і еўрапейская ідэнтычнасць. І апеляванне ў бок ВКЛ і Рэчы Паспалітай былі часткай гэтага”.
Апошняе падарожжа відавочна ўразіла Барбару. Яна апісвае Беларусь як краіну з прыгожай дзікай прыродай. Зразумела, чаму бабуля апошнія гады жыцця гаварыла толькі пра Палессе і вельмі сумавала па Радзіме. Барбара адзначае натуральнасць сельскай гаспадаркай у Беларусі, развітую агратурыстыку. Спадабаўся ёй Менск, які яна пабачыла дынамічным горадам, з цікавымі рэстаранамі і высокаякаснымі гатэлямі, месцамі для моладзі. “Беларусь у стане вас здзівіць” – піша аўтарка.

Зразумела, ёсць у яе тэксце і пра пратэсты, як краіна змянілася пасля 2020 году, пра небяспеку ехаць туды палякам цяпер. Сканчвае полька пазітыўна:
“Я ўсім сэрцам падтрымліваю барацьбу беларусаў за іх свабодную ад дыктатуры Айчыну, якая пойдзе на Захад. Калі гэты момант надыйдзе, варта пачаць вандраваць у гэтую неадкрытую дагэтуль краіну. Гарантую, што яна вас пазітыўна ўразіць”. – так заканчваецца артыкул Барбары.
Гэта таксама класіка. Усім маім знаёмымы палякам, які калісьці пераадолелі свой страх і наважыліся паехаць у Беларусь, яна вельмі моцна спадабалася. Іх стэрэатыпы цярпелі фіяска. Турыст амаль не ў стане адчуць аўтарытарызм, бо гэту штодзённасць адчуваюць тыя, хто там жыве, працуе, гадуе дзяцей. Але парадокс. Пры ўсіх відавочных праблемах і драматызме, у беларусаў ёсць сіла, энэргія, пасіянарнасць. Нават у непрыязнай сістэме ім удаецца ствараць рэальнасць, пра якую паўстаюць падобныя тэксты. А яны ад гасцей Беларусі практычна заўсёды такія. Краіна іх не адштурхоўвае (у адрозненні ад дзяржавы). Можа сакрэт сапраўды ў тым, што для беларуса галоўнае ў ідэнтычнасці – быць “адсюль”.

Давайце абмяркуем пытанне Зянона Пазьняка, якое абмяркоўваецца апошнімі днямі. Хто ў лагеры Лукашэнкі лепш, чым яго паталогія да ўлады, здольны захаваць дзяржаву ў гіпатэтычна больш небяспечнай сітуацыі.
Anonymous Poll
13%
Галоўчанка
5%
Качанава
5%
Тэртэль
28%
Марзалюк
4%
Вальфовіч
60%
Ніхто. Пазьняк мае рацыю
Са здзіўленнем слухаў словы Рыгора Астапені ў "ТОКу" аб тым, што яму не вельмі падабаюцца спробы неяк уплываць на беларусаў у плане беларусізацыі. Наколькі я зразумеў, Рыгору не падабаецца ўплыў зверху, неяк арганізавана. Маўляў, усё вырашыцца неяк само, калі будуць роўныя ўмовы. Сказаў ён літаральна наступнае:
"Беларусы нармальныя. Не трэба з беларусамі рабіць нейкія працэсы, адраджаць, перавучваць. Працэс развіцця - гэта і ёсць працэс нацыябудаўніцтва. Трэба даць людзям свабоду, магчымаць зарабляць грошы. Гэта тое, пра што казаў Бабарыка. А свядомасць сфармуецца сама. Яна і зараз фармуецца. Калі будуць створаныя адпаведныя ўмовы, калі беларуская мова будзе адкрыта канкураваць з расейскай, тады і з’явіцца больш беларускамоўных прадуктаў. Мы ўжо перараслі той момант, калі думалі, што Беларусь будзе беларускамоўнай. Я думаю, што ўжо досыць відавочна, што не". - кажа Рыгор, якога я вельмі шаную, але з якім тут не згодны.
Я не веру, што свядомасць фармуецца сама. Гэта заўсёды адбываецца ў кантэксце, які фармуецца ўладамі, смі, элітамі, абставінамі або выпадковасцямі. Але часцей акурат арганізавана, дзяржавай. Гэта садкі, школа, універсітэт. І калі нашым бацькам талдычылі, што яны савецкія людзі, то многія ў гэта паверылі і прынялі такую свядомасць. Яны ж не самі яе абралі, хаця некаторыя могуць так думаць. Калі сёння большасць беларусаў лічаць асноўным сябрам Расею, то гэта не таму, што яны дайшлі да гэтага глыбокім аналізам, а таму, што інфармацыйны ўплыў самой Расеі і прапаганды Лукашэнкі прывялі іх да такой высновы.
Амаль уся Беларусь размаўляе па-расейску не таму, што яна так вырашыла. Гэта вырашылі за іх у Маскве, а мясцовыя рэнегаты зрабілі ўсё, каб іх перавучыць. Падыход, што "рынак усё адрэгулюе", або што сітуацыя свабоднага выбару ўсё вырашыць, на маю думку заганны. Бо гэты вакуум, які ўтворыцца, імгненна запоўняць больш падрыхтаваныя цэнтры ўплыву. Калі няма моцнай эліты, якая спрабуе ўплываць на сваё грамадства, улады, якая імкнецца да таго, каб свядомасць гэтага народу захавалася, то і свабода нічога не дасць.
Тая ж Расея або яе "агенты ўплыву" будуць у гэтай свабодзе рэалізоўваць свае інтарэсы. І я перакананы, што ў іх атрымаецца лепш. Менавіта таму ў будучыні трэба проста адключыць расейскія каналы. Калі няма літоўскіх, ці польскіх, то не павінна быць і расейскіх.
Калі б ніхто на беларускіх землях не займаўся адраджэннем у пачатку XX стагоддзя (па-сутнасці стварэннем), то не было б праз 20 год ніякіх беларускіх партый, арганізацый, суполак і ў выніку дзяржавы. Хай сабе васальнай, але арганізаванай адзінкі пад назвай Беларусь. Як казаў святы Тамаш Аквінскі, калі нешта круціцца, то значыць, што нехта гэта крутанаў. Падазраю, што беларускамоўная Беларусь - гэта ілюзія, прынамсі пры нашым жыцці. Але, каб беларусам не знікнуць, мэту трэба ставіць менавіта такую. Немагчыма з калыскі стаць за плуг. Так, гэта працэс, як кажа Рыгор. Але важна, хто на яго ўплывае. Калі пусціць справы на самацёк, то гарантую, што гэтым працэсам будзе кіраваць нехта іншы. Як казаў Адам Глобус, гэта як бокс на рынгу. Або ты, або цябе.

«Вільня — наша», а «Беласток — беларускі горад»
Гэтыя выразы апошнія некалькі год можна ўсё часцей гучаць ад атачэння Лукашэнкі. Адкуль у іх раптам такая настальгія і што за гэтым стаіць?
Аналізую 👉 https://www.youtube.com/watch?v=C-ZqLnwgXvk

Дачытаў “Родную Еўропу” Чэслава Мілаша. Я вельмі люблю чытаць успаміны ўраджэнцаў нашых земляў або памежжа (Мілаш на ім гадаваўся), якія абралі сабе не беларускую ідэнтычнасць, а польскую або расейскую. Я чытаю іх як сканер, у пошуках схаваных знакаў, якія яны выпадкова пакінулі сваім беларускім чытачам. І амаль заўсёды знаходжу.
Некалькі гадоў таму я прачытаў два тамы ўспамінаў Андрэя Грамыкі, былога міністра замежных справаў СССР, ураджэнца Гомельшчыны. Кніга проста стэрыльная ад любой згадкі пра беларускасць. Але Грамыка ўсё ж лажануўся. У адным месцы ён апісваў, што жыхары яго вёскі танчылі пад “Левониху”. І адразу ўсё зразумела, Андрэйка. Здаў сябе як шклотару. У тую хвіліну я рагатаў як Мефістофель.
Пад гэтым кутом ва ўспамінах Мілаша згадак пра Беларусь каля дзесятка. Але іх тон яскрава сведчыць, што ў нобелеўскім лаўрэаце не было нічога беларускага. Для яго гэтыя людзі і гэтая культура былі чужыя (хаця ён ведаў беларускую). Ставіўся ён да беларусаў як да лузераў гісторыі. Але нідзе я не адчуў, каб ён ім спачуваў ці прызнаваў суб’ектнасць. Вот, боўтаюцца пад нагамі, неяк так. На мінулым тыдні я даваў у Фб шырокую цытату пра гэта. І я веру, што Мілаш піша гэта шчыра. Гэта мы сёння, пасля беларускай школы, прачытаўшы десяткі кніг па тэме, сотні гадзінаў на ютубе пра гісторыю, бачым усё інакш, уласнай оптыкай. Але тады ўсё выглядала інакш.
Гадоў больш як 25 таму, калі я быў яшчэ вучнем налібацкай школы, то хадзіў да старых налібачан паслухаць іх аповеды пра мінулае. Самая вялікая ўдача была ў амаль 100-гадовай бабы Ганны. Яна размаўляла на чысцюткай беларускай, нібыта з твораў Коласа. Але калі я спытаў, на якой мове размаўлялі налібачане 100 год таму, то яна адказала: - На гэтай во, што мы і цяперака з табой гаворым, польскай тут ніхто не гаварыў. – Па-беларуску? – удакладніў я. – Можа. Мо гэта яна цяпер завецца беларускай, мы ўперад (раней) так яе не называлі. Казалі, што гэта простая мова. – кажа баба Ганна. Я тады не мог паверыць, што такое можа быць. Ты ўсё жыццё жывеш у гэтай краіне і не ведаеш, як называецца мова, на якой ты размаўляеш. А гэта быў канец 90-х. Таму не верыць Мілашу ў 30-ыя ў мяне няма падстаў.
Праўда аднойчы Мілаш мяне здзівіў, калі апісваў паланізацыю літоўцаў і ролю ў гэтым беларусаў. Цытую:
“Літоўскі этнічны элемент у ходзе гісторыі сціскаўся. У адрозненні ад арыстакратыі, якая прыняла польскую шляхецкую культуру, літоўскія сяляне не паланізаваліся. Іх дэнацыяналізацыя адбывалася на двух узроўнях: з усходу і поўдня літоўскія тэрыторыі падгрызалі беларусы, так як мора часам паглынае зямлю. І толькі пасля таго як насельніцтва прыняло славянскую мову, жыхары вёсак зведвалі польскі ўплыў”, - піша Мілаш.
Іншым разам ён расказвае як працаваў на Польскім радыё ў Вільні, 1930-ыя. Мілаш і яго начальнік давалі ў эфір выступы беларускіх хораў. Гэта вельмі не падабалася польскім нацыяналістам і яны страчылі даносы ў каталіцкім часопісе “Rycerz Niepokolanej”. І тут Мілаш ізноў піша пра беларусаў: “Беларускія песні – гэта адзін з самых самых шчымлівых дакументаў фальклору ў Еўропе, але нават так нельга тады было раскрываць, што беларусы ўвогуле існуюць”, - піша Мілаш.
У тых людзей, хто абраў беларускую свядомасць, мусіла быць вельмі моцная матывацыя. Мачыма ў гэтым касмічным узроўні іх апантанасці і ёсць сакрэт таго, што беларусы выжылі як нацыя. Гэта нешта з шэрагу натуральнага адбору, бо беларушчына, як вядома, не для слабакоў. Хаця бывалі розныя.
Мой адвясковец Язэп Фарботка нарадзіўся ў 1893 годзе. Ён пісаў па-беларуску вершы, збіраў беларускі фальклор, ездзіў з дэлегацыяй БНР у Кіеў, разам з Янам Булгакам стварыў “Віленскі фотаклуб”, перакладаў на беларускую “Пана Тадэвуша”. Але ягоны сын, які памёр 2 гады таму ў Лодзі ва ўзросце пад 90 год, не мог і не хацеў верыць, што бацька быў беларусам. Пра ўсё гэта ён казаў мне асабіста: - Ды не, гэта проста быў кароткі эпізод у студэнцкія часы. Тата быў палякам. Проста калі ў 30-ыя ў Віленскім універсітэце была нейкая антыбеларуская кампанія польскіх нацыяналістаў, ён заступаўся за беларусаў і запісаўся ў дакументах беларусам, каб падтрымаць.

– казаў сын. Я пярэчыў сыну Фарботкі, пры чым тут 30-ыя? Ён у 1919 ствараў Беларускі тэатар у Менску, сябраваў з Купалам, ваша маці, а яго жонка, дачка беларускага паэта Альбэрта Паўловіча. – Не, не, тата быў польскім патрыётам, і пасля пераезду з Менска ў Вільню ў 1920-ым, адрынуў беларускасць - працягваў сын. Але і адзіны нашчадак Фарботкі выпадкова даў неасцярожны сігнал як той Грамыка з “Лявоніхай”. Расказваючы, што засталося ад калекцыі бацькі, ён загадаў пра падпісаную яму кімсці “Гісторыю беларускай літаратуры” Максіма Гарэцкага з пячаткай нейкага Беларускага дапаможнага камітэту ў Вільні часоў нямецкай акупацыі, недзе 1942 год. Язэп Фарботка сапраўды 1930-ыя хаваў сваю беларускасць у шафе, тусаваўся з польскай супольнасцю, бо беларускасць была як стыгма і цягнула ў бездань. Але дзякуючы той кніжы Гарэцкага мы ведаем, што не ўсё так проста і ўсёй праўды мы не ведаем.
Зрэшты, пісаў я калісьці артыкул пра дзеяча даваеннай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Мікалая Дварэцкага. Пасля вайны ён жыў каля Гданьска, жыў як паляк. І толькі паміраючы, літаральна за хвіліны да смерці, паклікаў дачку і сказаў ёй, што ён беларус. Дзеці толькі пасля даведаліся, кім быў іх бацька і чаму хаваў беларускасць. Бо за такую нацдэмаўшчыну ў сацыялістычнай ПНР маглі абвесціць беларускім нацыяналістам і зламаць жыццё. А мінімум – зрабіць “стукачом”, узамен за “спакойнае жыццё”. Дзеці памяталі як да бацькі прыяжджалі сябры, як яны выпівалі і пасля хадзілі на доўга ў лес, нібыты дзеля таго, каб іх ніхто не чуў. І дзеці ўзгадалі, што гэта адбывалася штого у другой палове сакавіка. Прывітанне, 25 сакавіка. Такіх гісторый я ведаю мора. У выпадку з Дварэцкім сын пасля смерці бацькі пачаў вучыць беларускую, а яму было ўжо за 50. Знайшоў бацькавыя вершы на беларускай і выдаў іх кнігай.
Нічога падобнага з Мілашам не было. Ніякіх схаваных сігналаў пра яго беларускасць я не знайшоў. Ня варта яго цягнуць і ў спаланізаваныя беларусы. Беларусам называў Мілаша Ежы Гедройць, але гэта быў звычайны тролінг, каб высмяяць яго недахопы. І беларусы тут для Гедройця выступалі сінонінам мілашаўскіх “недахопаў”, сярод якіх павольнасць. А вось гэта акурат ужо закадаваны сігнал ад Гедройця і камплімент беларусам. Бо шчырасць Мілаша ў гэтай кнізе, яго мудрасць, тонкая адчувальнасць і адсутнасць жадання ляпіць з сябе таго, кім ён не ёсць, вельмі каштоўныя чалавечыя рысы.

Але ж я разява, праміргаў такі шыкоўны сігнал з кніжкі Мілаша. Вось ён піша пра Вільню свайго дзяцінства, пра пачатак працы Гарадскога кінатэатра, ужо пасля таго як горад далучыла да сябе Польшча.
"Барацьба за месцы адбывалася па-дзікунску. Самымі жаданымі былі месцы на галерэі, побач з балюстрадай. Яны давалі магчымасць глядзець на лысіну музыканта зверху і даваць яму дасціпныя падказкі. Нярэдка ў поўнай цішыні быў чутны дыялог: (і тут Мілаш пераходзіць на беларускую) - Антук! - А. - Плюнь. - Ня плюну".
Усяго 3,5 словы па-беларуску. Але што яны даюць? Паказваюць, што ў памяці Мілаша выпадковыя віленчукі сто год таму размаўлялі па-беларуску. І для яго гэта было настолькі натуральна, што ён не лічыў нават патрэбным тлумачыць гэты момант чытачу.