💔Размовы пра адзіноту
У гэтым выпуску:
🔺Што такое адзінота і чаму мы баімся яе?
🔺Як уплывае грамадства на ўспрыняццё адзіноты?
🔺Ці можна падрыхтавацца і пераадолець страх адзіноты?
Глядзець выпуск па спасылцы: https://youtu.be/r1vrZUcB7cU

YouTube
Страх адзіноты / Страшна-нестрашна
У гэтым выпуску разважаем што такое адзінота і чаму мы баімся яе. Як уплывае грамадства на ўспрыняццё адзіноты, як падрыхтавацца і пераадолець страх адзіноты.
---
Сайт: https://doctorsby.com/
Facebook: https://www.facebook.com/doctorsby
Telegram: https:…

👥 Каця і Каця. Рак, рэміссія і жаночыя мары
Абедзве Кацярыны былі змушаны пакінуць Беларусь і ўладкоўвацца з нуля ў эміграцыі. Да ўсяго гэтага дадаўся дыягназ - рак грудзей.
У фільме Каця і Каця расказваюць пра тое, як змянілася жыццё пасля аперацыі. Гэта не заўсёды лёгка, не зусім прыемна і не вельмі звыкла.
У гэтым жыцці ёсць злосць, абмежаванні і адчуванні ўласнай канчатковасці. А яшчэ - яркія эмоцыі і новыя магчымасці, ёсць глыбокія перажыванні і чыстыя мары.
Пра гэта Каця Ваданосава і Каця Пытлёва расказалі для фільма "Каця і Каця. Рак, рэмісія і жаночыя мары"
Глядзець фільм па спасылцы: https://youtu.be/FSOQet6kvMo

Каця і Каця. Рак, рэміссія і жаночыя мары
Гісторыі Каці Ваданосавай і Каці Пытлевай запісала журналістка Ірына Новік у 2022 годзе. Абедзве Кацярыны былі змушаны пакінуць Беларусь і ўладкоўвацца з нуля ў эміграцыі. Да ўсяго гэтага дадаўся дыягназ - рак грудзей.
У фільме Каця і Каця расказваюць пра…
У фільме Каця і Каця расказваюць пра…
Турма Tegel — жылы комплекс з кратамі на вокнах
Самая вялікая мужчынская турма закрытага тыпу ў Нямеччыне знаходзіцца ў берлінскім раёне Тэгель. Памеры ўражаюць: на яе тэрыторыі маглі б змясціцца 17 футбольных палёў. Яна абнесена 1,5 кіламятровай бетоннай сцяной пяцімятровай вышыні.
Турма Tegel мае два тыпы карпусоў: старыя, пабудаваныя яшчэ пад канец XIX стагоддзя, і новыя, падобныя на тыповыя гарадскія новабудоўлі. Гледзячы на новыя карпусы (іх клічуць «дамамі»), пра тое, што гэта турма, разумееш толькі з-за кратаў на вокнах. У новых карпусах ёсць агульныя кухні, дзе знаходзяцца пліты і халадзільнік з асобнымі скрынямі, па адной на двух зняволеных.
Па сваёй секцыі ўсярэдзіне кожнага з карпусоў зняволеныя могуць у вольны ад працы ці навучання час свабодна перасоўвацца, хадзіць адзін да аднаго ў госці, гатаваць на агульнай кухні.
Паводле слоў супрацоўнікаў, зняволеныя павінны працаваць усе, але ў турме бракуе працоўных месцаў. Таму некаторыя застаюцца ў камерах зачыненыя датуль, пакуль усе іншыя не вернуцца з майстэрняў. Пасля 15:00 пачынаецца «вольны» час. Па вечарах ладзяцца спартовыя імпрэзы, літаратурная група, ганчарная майстэрня, кружок «Умелыя рукі», лячэнні ад наркатычнай залежнасці, групавая тэрапія, падчас якой зняволеных вучаць спраўляцца з некантраляванымі выбухамі гневу. У 22 гадзіны камеры зачыняюць нанач.

Сёння 28 кастрычніка ў Вільні вучні тэатральнай школы Razam і прафесійныя акторы прэзентавалі спектакль па кнізе Вольгі Вялічка "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме", у якой сабраны ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваўся з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час ў жаночым лагере АЛЖЫР.
Фота: Макс Моррыссан.
Фота: Макс Моррыссан.
⁉️Ці патрабуе рэформаў пенітэнцыярная сістэма Беларусі?
Падзеі апошніх гадоў прыцягнулі вялікую грамадскую ўвагу да ўмоваў адбывання пакаранняў у беларускіх вязніцах.
Інфармацыя, якая даходзіць да нас з месцаў пазбаўлення волі ў Беларусі, нясе шматлікія сведчанні аб адвольным пераследзе, безчалавечных ўмовах ўтрымання і нават катаваннях вязняў, рэжыме інкамунікада ў адносінах да палітычных зняволеных.
Некаторыя з гэтых пачварных праяў з’яўляюцца ноў-хаў апошніх гадоў, але факты сведчаць, што шматлікія рудыменты савецкай пенітэцыярнай сістэмы, пагарда да правоў і чалавечай годнасці вязняў праяўляліся і раней – проста грамадства не звяртала на гэта такой пільнай увагі.
Такім чынам, мала хто сумняваецца, што пасля аднаўлення законнасці ў нашай краіне пенітэнцыярная сістэма Беларусі, як і іншыя сферы грамадства, будзе вымагаць сур’ёзнага рэфармавання.
Па якім жа шляху будуць рухацца гэтыя змены?
Зразумела, што для падрыхтоўкі рэформаў важна ўлічыць досьвед іншых, дэмакратычных краін. Нашы эксперты наведалі турмы некаторых краін Заходняй Еўропы; асабліва цікавы для нас досьвед рэфармавання пенітэнцыярных сістэм краін былога СССР.
Разам з вывучэннем гэтай тэмы мы распачалі шэраг публікацый пра тое, як функцыянуюць турмы ў еўрапейскіх краінах, якое стаўленне да зняволеных у персанала пенітэцыярных устаноў, як арганізавана праца па рэсацыялізацыі вязняў і былых вязняў і г.д.
Спадзяёмся, што гэтая праца з’явіцца адной з цаглінак у падмурак Канцэпцыі рэформы пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі, і запрашаем зацікаўленых да ўдзелу ў дыскусіі па гэтай тэме.

⚡У магілёўскай калоніі №15 памёр палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр
У магілёўскай калоніі №15 памёр 22-гадовы грамадзянін РФ Дзмітрый Шлетгаўэр. Вядома, што гэта здарылася 11 кастрычніка 2024 года. Дакладная прычына смерці невядомая, аднак палітвязень прабыў у калоніі менш за месяц. Таксама стала вядома, што падчас суда ў Дзмітрыя нарадзілася дзіця.
Сёлета яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму за "шпіянаж" (358 КК) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч.1 арт. 361-4 КК).
Гэта сёмая смерць сярод палітвязняў за кратамі.

📨 Нам пишут из Беларуси
Добрый день!
Живу я в большом по беларуских мерках посёлке. Когда-то у нас было население 3,5 тысячи, но в нашей больнице были хирургическое, детское, родильное и другие отделения. Даже инфекционное было. Количество людей у нас увеличилось почти в 4 раза, а всю медицину похерили.
В прошлом году звонил в областной центр на прямую линию, ответ: у вас в райцентре есть современная больница. А до райцентра, между прочим, 50 километров.
Недавно заболел. Диагноз поставили в нашем райцентре. Ничего особо сложного, но на операцию повезли в соседний город – опять за 50 км, но в другую сторону.
Спасибо врачам, операция прошла успешно. Но всё идет к тому, что скоро лечебницы останутся только в Минске и Боровлянах.

😱Страх медыцыны
У гэтым выпуску:
🔺Разважаем адкуль у беларусаў недавер да медыцыны і страх перад лекарамі.
🔺Што не так з сістэмай аховы здароўя і чым адрозніваецца платная медыцына?
🔺Якой павінна быць ідэальная сістэма аховы здароўя.
Глядзець выпуск па спасылцы: https://youtu.be/9ujTG3zAqjU

Страх медыцыны / Страшна-нестрашна
У гэтым выпуску разважаем адкуль у беларусаў недавер да медыцыны і страх перад лекарамі. Што не так з сістэмай аховы здароўя і чым адрозніваецца платная медыцына? А самае галоўнае - адказваем на пытанне, якой павінна быць ідэальная сістэма аховы здароўя.…
🫣 Чаму мы баімся анкалогіі?
19 кастрычніка ў Вільні ў творчай прасторы KROPKA адбылася прэзентацыя фільма "Каця і Каця. Рак, рэмісія і жаночыя мары". Пасля прагляду жадаючыя задавалі пытанні адной з гераінь стужкі Кацярыне Пытлевай, каб пашырыць свае веды пра анкалогію.
Глядзець рэпартаж па спасылцы: https://youtu.be/9SfAsZh3MPk

Репортаж с презентации фильма про рак в Вильнюсе
19 кастрычніка ў Вільні адбылося адкрыццё фотавыставы і прэм'ера фільма з беларускамі, якія перамаглі рак. Пасля прэзентацыі прайшла размова, дзе жадаючыя задавалі свае пытанні Кацярыне Пытлевай каб пашырыць свае веды пра анкалогію.
Вялікі дзякуй творчай…
Вялікі дзякуй творчай…
Aranjuez – "пяцізоркавая" турма для сем'яў
Турма ў горадзе Aranjuez знаходзіцца ў 40 км ад Мадрыда. У ёй 36 камер, прызначаных для сем'яў. Там дзеці могуць заставацца з бацькамі. У трохгадовым ўзросце дзяцей забіраюць сваякі ці сацыяльныя службы, а бацькі вяртаюцца ў звычайныя камеры.
«Сямейная камера» – гэта пакой плошчай 14 квадратных метраў, сцены якога застаўлены выявамі з мультфільмаў Дыснея і сямейнымі фатаграфіямі. У пакоі ёсць двухспальны ложак, маленькі ложак з цацкамі, невялікая ванная і вокны з відам на вуліцу турмы.
Такія ўмовы дапамагаюць перажыць боль растання. Аднак ні турэмны псіхолаг, ні асуджаныя бацькі не лічаць іх ідэальнымі. Для дзіцяці турма – адзіны свет, які ён ведае.
Сямейныя камеры былі пабудаваныя ў 1998 годзе. Трапіць у іх могуць не ўсе зняволеныя. Кожны кандыдат павінен прайсці двухмесячны перыяд назірання, каб давесці, што ён можа жыць разам у пары і выхоўваць дзіцё. Асуджаныя за педафілію або за іншыя сэксуальныя злачынствы не могуць прэтэндаваць на змяшчэнне ў сямейныя камеры.
Паводле слоў міжнародных экспертаў па крымінальнай палітыцы, яны не чулі больш ні пра адну турму ў свеце з сямейнымі камерамі. Варта адзначыць, у шмат якіх турмах свету ёсць яслі і камеры, дзе дзеці могуць заставацца з маці. Іспанскія ўлады заяўляюць, што сямейныя камеры паспяховыя, але прызнаюць, што пры разлучэнні дзіцяці з бацькамі могуць паўстаць эмацыйныя праблемы.

❤️ Меркаванне гледачоў фільма пра рак
25 кастрычніка ў Вільні ў Замку адбылося адкрыццё фотавыставы і прэм'ера фільма з беларускамі, якія перамаглі рак. Мы запыталі ў гледачоў, што яны ведаюць пра анкалагічныя захворванні і якія ўражанні пакінуў гэты фільм.
Глядзець рэпартаж па спасылцы: https://youtu.be/9GPULBu8_84

Мнение зрителей о фильме про рак
25 кастрычніка ў Вільні ў Замку адбылося адкрыццё фотавыставы і прэм'ера фільма з беларускамі, якія перамаглі рак. Мы запыталі ў гледачоў, што яны ведаюць пра анкалагічныя захворванні і якія ўражанні пакінуў у іх гэты фільм.
---
Сайт: https://doctorsby.com/…
---
Сайт: https://doctorsby.com/…