Telegram Web
У магілёўскай калоніі №15 памёр палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

У магілёўскай калоніі №15 памёр 22-гадовы грамадзянін РФ Дзмітрый Шлетгаўэр. Вядома, што гэта здарылася 11 кастрычніка 2024 года. Дакладная прычына смерці невядомая, аднак палітвязень прабыў у калоніі менш за месяц. Таксама стала вядома, што падчас суда ў Дзмітрыя нарадзілася дзіця.

Сёлета яго асудзілі да 12 гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму за "шпіянаж" (358 КК) і "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч.1 арт. 361-4 КК).

Гэта сёмая смерць сярод палітвязняў за кратамі.
📨 Нам пишут из Беларуси

Добрый день!

Живу я в большом по беларуских мерках посёлке. Когда-то у нас было население 3,5 тысячи, но в нашей больнице были хирургическое, детское, родильное и другие отделения. Даже инфекционное было. Количество людей у нас увеличилось почти в 4 раза, а всю медицину похерили.

В прошлом году звонил в областной центр на прямую линию, ответ: у вас в райцентре есть современная больница. А до райцентра, между прочим, 50 километров.

Недавно заболел. Диагноз поставили в нашем райцентре. Ничего особо сложного, но на операцию повезли в соседний город – опять за 50 км, но в другую сторону.

Спасибо врачам, операция прошла успешно. Но всё идет к тому, что скоро лечебницы останутся только в Минске и Боровлянах.
😱Страх медыцыны

У гэтым выпуску:
🔺Разважаем адкуль у беларусаў недавер да медыцыны і страх перад лекарамі.
🔺Што не так з сістэмай аховы здароўя і чым адрозніваецца платная медыцына?
🔺Якой павінна быць ідэальная сістэма аховы здароўя.

Глядзець выпуск па спасылцы: https://youtu.be/9ujTG3zAqjU
🫣 Чаму мы баімся анкалогіі?

19 кастрычніка ў Вільні ў творчай прасторы KROPKA адбылася прэзентацыя фільма "Каця і Каця. Рак, рэмісія і жаночыя мары". Пасля прагляду жадаючыя задавалі пытанні адной з гераінь стужкі Кацярыне Пытлевай, каб пашырыць свае веды пра анкалогію.

Глядзець рэпартаж па спасылцы: https://youtu.be/9SfAsZh3MPk
Aranjuez – "пяцізоркавая" турма для сем'яў

Турма ў горадзе Aranjuez знаходзіцца ў 40 км ад Мадрыда. У ёй 36 камер, прызначаных для сем'яў. Там дзеці могуць заставацца з бацькамі. У трохгадовым ўзросце дзяцей забіраюць сваякі ці сацыяльныя службы, а бацькі вяртаюцца ў звычайныя камеры.

«Сямейная камера» – гэта пакой плошчай 14 квадратных метраў, сцены якога застаўлены выявамі з мультфільмаў Дыснея і сямейнымі фатаграфіямі. У пакоі ёсць двухспальны ложак, маленькі ложак з цацкамі, невялікая ванная і вокны з відам на вуліцу турмы.

Такія ўмовы дапамагаюць перажыць боль растання. Аднак ні турэмны псіхолаг, ні асуджаныя бацькі не лічаць іх ідэальнымі. Для дзіцяці турма – адзіны свет, які ён ведае.

Сямейныя камеры былі пабудаваныя ў 1998 годзе. Трапіць у іх могуць не ўсе зняволеныя. Кожны кандыдат павінен прайсці двухмесячны перыяд назірання, каб давесці, што ён можа жыць разам у пары і выхоўваць дзіцё. Асуджаныя за педафілію або за іншыя сэксуальныя злачынствы не могуць прэтэндаваць на змяшчэнне ў сямейныя камеры.

Паводле слоў міжнародных экспертаў па крымінальнай палітыцы, яны не чулі больш ні пра адну турму ў свеце з сямейнымі камерамі. Варта адзначыць, у шмат якіх турмах свету ёсць яслі і камеры, дзе дзеці могуць заставацца з маці. Іспанскія ўлады заяўляюць, што сямейныя камеры паспяховыя, але прызнаюць, што пры разлучэнні дзіцяці з бацькамі могуць паўстаць эмацыйныя праблемы.
❤️ Меркаванне гледачоў фільма пра рак

25 кастрычніка ў Вільні ў Замку адбылося адкрыццё фотавыставы і прэм'ера фільма з беларускамі, якія перамаглі рак. Мы запыталі ў гледачоў, што яны ведаюць пра анкалагічныя захворванні і якія ўражанні пакінуў гэты фільм.

Глядзець рэпартаж па спасылцы: https://youtu.be/9GPULBu8_84
💔 Вольга Вялічка: "Беларускія дзеці разам з намі праходзяць страшэнныя выпрабаванні"

28 кастрычніка ў Вільні вучні тэатральнай школы Razam і прафесійныя акторы прэзентавалі спектакль па кнізе Вольгі Вялічка "Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме", у якой сабраны ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваўся з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час ў жаночым лагере АЛЖЫР.

Глядзець рэпартаж па спасылцы: https://youtu.be/rYmtZKpubM0
❤️ Цэнтр правасуддзя Леабэн – амаль як дома?

Цэнтр правасуддзя ў Леабэне лічыцца адной з лепшых турмаў у свеце. Ён знаходзіцца ў горным рэгіёне Аўстрыі і месціць 205 зняволеных. Па перыметры турмы размешчаны два надпісы: «Усе людзі нараджаюцца вольнымі і роўнымі ў сваёй годнасці і правах» (гэта тэкст з Усеагульнай дэкларацыі праў чалавека), і «усе асобы, пазбытыя волі, маюць права на гуманнае ўтрыманне і павагу годнасці, уласцівай чалавечай асобе» (цытата з Міжнароднага пакта пра грамадзянскія і палітычныя правы).

Сапраўды – калі глядзець на фатаграфіі, то турма падобна на раскошны гатэль, што прапануе зняволеным вытанчаныя ўмовы ўтрымання. У турэмнай частцы цэнтра правасуддзя знаходзяцца адзіночныя камеры з асобнымі ваннымі пакоямі, міні-кухняй і тэлевізарамі. Апроч таго, у пакоі ёсць поўнапамернае акно, каб зняволеныя маглі бачыць навакольны свет. У зоне адпачынку ёсць спа-салон, баскетбольная пляцоўка і трэнажорная зала на свежым паветры. Зняволеныя таксама могуць скарыстаць дадатковую адкрытую прастору для шпацыраў і камунікавання.

Аўстрыйскі цэнтр правасуддзя Леабэн быў спраектаваны адмыслова для людзей, якія здзейснілі негвалтоўныя злачынствы, знакамітым архітэктарам Ёзэфам Хоэнсинном (Josef Hohensinn) і пабудаваны ў лістападзе 2004 года. Палова турмы занятая пад залу суда, дзе праходзяць паседжанні.

Людзям, якія знаходзяцца ў зняволенні, у цэнтры правасуддзя надаюцца ўсе выгоды, каб яны разумелі, што адбываюць кару, але пры тым пачуваліся амаль як дома.
👤Турма Bastøy – першая экалагічная турма ў свеце

Bastøy – мужчынская турма палегчанага рэжыму (low-security), размешчаная на выспе Bastøy (Нарвегія) у камуне Horten, прыкладна ў 75 км на поўдзень ад Осла. Турма займае 2,6 квадратных кіламетра, у ёй утрымваецца 115 зняволеных – для Нарвегіі гэта самая вялікая турма з нізкай ступенню аховы. У Bastøy усяго 70 супрацоўнікаў уключна з дырэктарам, і толькі 5 з іх застаюцца на выспе нанач. Турма знаходзіцца прыкладна ў гадзіне язды ад Осла.

Некалі турма была калоніяй для непаўналетніх, але пазней была перапрафілявана, а зараз пастаўлена мэта зрабіць яе «першай экалагічнай турмой у свеце».
Колькасць рэцыдыўных злачынстваў у былых зняволеных Bastøy складае 16 %, тым часам як у сярэднім па Еўропе для падобных турмаў гэты паказчык складае каля 70 %.
Зняволеныя жывуць у драўляных катэджах і працуюць на турэмнай ферме. У вольны час яны могуць займацца коннай яздой, вуджэннем рыбы, тэнісам, хадзіць на лыжах. У турме зняволеныя сілкуюцца ежай, прыгатаванай шэф-кухарам, а таксама могуць наведваць саўну. Трапіць у турму можна толькі з парома, які адыходзіць з горада Horten.

Каб адбываць пакаранне ў гэтай турме на выспе, зняволены павінен падаць заяву. Заяву могуць адхіліць, калі ўлады лічаць, што зняволены ўяўляе пагрозу іншым людзям.
За 42 гады існавання турмы была толькі адна спроба ўцячы з яе. Зняволеныя разумеюць, у якіх камфортных умовах яны адбываюць пакаранне, таму не бачаць сэнсу ва ўцёках. Да таго ж, калі ўцекача зловяць, яго адправяць у адну з самых строгіх турмаў.

Мэта Bastøy – перавыхаваць змешчаных у ёй зняволеных. Зняволеныя разам жывуць, разам працуюць, шмат у чым залежаць адзін ад аднаго. У адрозненне ад большасці турмаў па ўсім свеце, канфліктаў паміж ахоўнікамі і зняволенымі практычна няма. У 2014 годзе Bastøy атрымала прэмію Blanche Major Reconciliation Prize за «прасоўванне чалавечых каштоўнасцяў і талерантнасці».
💔 Жаночая калонія ў Беларусі: як жывуць асуджаныя

У гэтым відэа былыя палітвязынкі гомельскай ПК-4 Дар'я Афанасьева, Алеся Буневіч і Мія Міткевіч распавядаюць пра быт жаночай калоніі Беларусі. Чым яна адрозніваецца ад мужчынскай і за што атрымліваюць пакаранні жанчыны?

Глядзець па спасылцы: https://youtu.be/tVGUMD3-fNc
2025/01/07 16:29:25
Back to Top
HTML Embed Code: