tgoop.com/freebelaruspolitzek/181
Last Update:
⁉️«Хатнім хімікам» масава замяняюць абмежаванне волі на калонію: тлумачым за што і каму
За апошнія месяцы ў Беларусі асуджаным да абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ пачалі актыўна ўзмацняць пакаранне і пераводзіць з «хатняй хіміі» ў калонію.
Па інфармацыі «Вясны», пачынаючы з чэрвеня ў судах ужо разглядзелі ці разгледзяць у бліжэйшы час мінімум 15 справаў «аб замене абмежавання волі» асуджаным раней па палітычных матывах. Суды адбываюцца нават над тымі, хто з'ехаў з Беларусі пасля прысуду. Паводле заканадаўства, для замены пакарання на больш жорсткае дастаткова трох спагнанняў. Пры гэтым на «хатніх хімікаў» увесь час аказваецца ціск: да іх ноччу прыязджаюць з праверкамі, абмяжоўваюцць у вольным часе і адпраўляюць на «суткі» за «парушэнне рэжыму».
«Вясна» разам з юрысткай Вікай Рудзянковай тлумачаць, за што чалавеку могуць замяніць пакаранне, за якія парушэнні асуджаным выпісваюць спагнанні і што лічыцца злосным ухіленнем ад адбыцця пакарання.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116025
BY Аб'яднанне сваякоў і колішніх палітвязняў
Share with your friend now:
tgoop.com/freebelaruspolitzek/181