tgoop.com/gronkapeople/382
Last Update:
Жадаеце сабраць грошы на свой праект, але не ведаеце, з чаго пачаць? Мы ў Gronka дапаможам разабрацца!
Кансультацыю правядзе Надзея Пуцята, праектная і продакт-менеджарка, у мінулым — кам’юніці-менеджарка краўдфандынгавай платформы Ulej і фандрайзінгавай платформы MolaMola, сузаснавальніца Акадэміі творчых праектаў ТМІН, першай школы ў Беларусі, якая навучае краўдфандынгу.
- Творцам і аўтарам праектаў, якія шукаюць фінансаванне для сваёй ідэі.
- Некамерцыйным арганізацыям, якім патрэбны сродкі на важныя ініцыятывы.
- Усім, хто жадае рэалізаваць мару, але не ведае, з чаго пачаць.
- Што такое краўдфандынг і як ён дапаможа вам сабраць грошы.
- Чым краўдфандынг адрозніваецца ад фандрайзінгу і каму ён падыходзіць.
- Важныя крокі ад ідэі да паспяховай кампаніі.
- Разбяром вашу ідэю і падкажам, як зрабіць яе запатрабаванай у спонсараў.
- Анлайн.
- Да 30 хвілін часу, цалкам прысвечанага вашаму праекту.
- Індывідуальны падыход: адказваем на пытанні і разглядаем вашы канкрэтныя крокі.
- Можна загадзя даслаць інфармацыю аб праекце і вашы пытанні.
Запоўніце форму па спасылцы, і мы звяжамся, каб дамовіцца аб зручным часе.
Пачніце свой шлях да паспяховай кампаніі ўжо сёння!