Сябры, важная навіна! ⚡️
Краўдфандынгавую платформу Gronka прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі 9 студзеня 2025 года. Гэта значыць, што спасылкі, рэпосты, лайкі і нават скрыншоты з Gronka могуць цягнуць адміністрацыйную адказнасць у Беларусі.
Нягледзячы на гэта мы працягваем дапамагаць тым, хто збірае сродкі на важныя ініцыятывы:
- звесткі аб банкаўскіх картках не захоўваюцца на нашых серверах;
- крыптаплацяжы – ананімны спосаб падтрымкі праектаў;
- мы не захоўваем асабістую інфармацыю пра спонсараў і выкарыстоўваем толькі ананімную электронную пошту.
🎱 Што рабіць, калі вы знаходзіцеся ў Беларусі або збіраецеся яе наведваць?
1. Карыстайцеся VPN + рэжымам «інкогніта» — так вы пазбегнеце захоўвання гісторыі прагляду і звестак пра вашы дзеянні.
2. Не захоўвайце спасылкі і рэпосты:
- выдаляйце лайкі, рэпосты, спасылкі і скрыншоты з прылад, воблачных сховішчаў і сацсетак;
- адпішыцеся ад акаўнтаў Gronka ў сацсетках;
- не дадавайце сайт Gronka ў закладкі браўзера.
3. Чысціце гісторыю:
- ачышчайце гісторыю пошуку і кэш у сацсетках і браўзеры;
- выдаляйце непатрэбныя файлы са сметніцы.
4. Ахоўвайце плацежныя квітанцыі:
- не публікуйце іх адкрыта, не пакідайце асабістых звестак у публічным доступе;
- пры магчымасці выкарыстоўвайце крыптагаманцы.
Калі вам патрэбна дапамога, пішыце нам у Telegram або на gronkapost@gmail.com. Мы заўсёды гатовы падтрымаць вас і падзяліцца дадатковай інфармацыяй.
Дзякуй кожнаму, хто застаецца з намі ў гэты няпросты час. Разам мы зможам пераадолець любыя цяжкасці!💛
Краўдфандынгавую платформу Gronka прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» ў Беларусі 9 студзеня 2025 года. Гэта значыць, што спасылкі, рэпосты, лайкі і нават скрыншоты з Gronka могуць цягнуць адміністрацыйную адказнасць у Беларусі.
Нягледзячы на гэта мы працягваем дапамагаць тым, хто збірае сродкі на важныя ініцыятывы:
- звесткі аб банкаўскіх картках не захоўваюцца на нашых серверах;
- крыптаплацяжы – ананімны спосаб падтрымкі праектаў;
- мы не захоўваем асабістую інфармацыю пра спонсараў і выкарыстоўваем толькі ананімную электронную пошту.
1. Карыстайцеся VPN + рэжымам «інкогніта» — так вы пазбегнеце захоўвання гісторыі прагляду і звестак пра вашы дзеянні.
2. Не захоўвайце спасылкі і рэпосты:
- выдаляйце лайкі, рэпосты, спасылкі і скрыншоты з прылад, воблачных сховішчаў і сацсетак;
- адпішыцеся ад акаўнтаў Gronka ў сацсетках;
- не дадавайце сайт Gronka ў закладкі браўзера.
3. Чысціце гісторыю:
- ачышчайце гісторыю пошуку і кэш у сацсетках і браўзеры;
- выдаляйце непатрэбныя файлы са сметніцы.
4. Ахоўвайце плацежныя квітанцыі:
- не публікуйце іх адкрыта, не пакідайце асабістых звестак у публічным доступе;
- пры магчымасці выкарыстоўвайце крыптагаманцы.
Калі вам патрэбна дапамога, пішыце нам у Telegram або на gronkapost@gmail.com. Мы заўсёды гатовы падтрымаць вас і падзяліцца дадатковай інфармацыяй.
Дзякуй кожнаму, хто застаецца з намі ў гэты няпросты час. Разам мы зможам пераадолець любыя цяжкасці!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤5🤬5😢2🌚2👍1
Падтрымалі на Gronka — і цяпер кніга ў друку! 📒
Выданне новай кнігі «Гвалт» Аляксандра Чарнухі стала магчымым дзякуючы вашай падтрымцы!
Гэта 10 апавяданняў пра гвалт у розных праявах, якія гучаць асабліва блізка для беларусак і беларусаў. У кнізе знаёмыя лакацыі і персанажы са шчырымі і балючымі гісторыямі, якія адлюстроўваюць і наша жыццё.
⚡️ Прэзентацыя кнігі адбудзецца 23 студзеня а 19:00 у Музеі вольнай Беларусі (Варшава), а з 29 студзеня па 9 сакавіка аўтар наведае з турам розныя гарады ЗША.
✍️ Кнігу «Гвалт» вы можаце набыць на сайце «Кнігаўкі».
Дзякуем за неабыякавасць і заклікаем вас працягваць падтрымліваць іншыя важныя ініцыятывы на Gronka, каб разам ствараць новыя праекты і ўзбагачаць беларускую культуру! ❤️
Выданне новай кнігі «Гвалт» Аляксандра Чарнухі стала магчымым дзякуючы вашай падтрымцы!
Гэта 10 апавяданняў пра гвалт у розных праявах, якія гучаць асабліва блізка для беларусак і беларусаў. У кнізе знаёмыя лакацыі і персанажы са шчырымі і балючымі гісторыямі, якія адлюстроўваюць і наша жыццё.
Дзякуем за неабыякавасць і заклікаем вас працягваць падтрымліваць іншыя важныя ініцыятывы на Gronka, каб разам ствараць новыя праекты і ўзбагачаць беларускую культуру! ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8🔥6👏5👍1
Падтрымайце выданне дзіцячых кніг «Чытаю сабе сам»! ✨
Сярод бонусаў — табліца для ўліку часу і бостанская методыка прывучэння да чытання, якая ўжо дапамагла тысячам дзяцей.
💸 Кожны еўра — унёсак у развіццё беларускай дзіцячай літаратуры і адукацыі. Падтрымайце праект, каб кніжкі сталі рэальнасцю!
А больш пра адметнасці кніжнай серыі глядзіце ў нашых картках.
Разам ствараем добрую будучыню для маленькіх беларусак і беларусаў!
Гэта кніжкі, якія дапамогуць дзецям зрабіць першыя самастойныя крокі ў чытанні. Захапляльныя сюжэты, зручны шрыфт EasyReading, расфарбаваныя склады і пастаўленыя ў словах націскі зробяць чытанне простым і прыемным!
Сярод бонусаў — табліца для ўліку часу і бостанская методыка прывучэння да чытання, якая ўжо дапамагла тысячам дзяцей.
А больш пра адметнасці кніжнай серыі глядзіце ў нашых картках.
Разам ствараем добрую будучыню для маленькіх беларусак і беларусаў!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9❤6🔥4
Зімовыя святы амаль адбылі — рыхтуемся да Вялікадня 🥚🐰
✨ Новы збор на Gronka — на кнігу велікодных рэцэптаў!
Гэты зборнік — 72 старонкі сапраўднага натхнення, дзе класічныя беларускія стравы пераасэнсоўваюцца па-новаму, а сучасныя рэцэпты дадаюць свежыя фарбы да святочнага стала. Сняданкі, супы, салаты, дэсерты, напоі — гэта і не толькі разнастаіць вашы застоллі!
🪙 На выданне кнігі аўтарцы патрэбна 950€. Падтрымайце збор і зрабіце Вялікдзень незабыўным!
Гэты зборнік — 72 старонкі сапраўднага натхнення, дзе класічныя беларускія стравы пераасэнсоўваюцца па-новаму, а сучасныя рэцэпты дадаюць свежыя фарбы да святочнага стала. Сняданкі, супы, салаты, дэсерты, напоі — гэта і не толькі разнастаіць вашы застоллі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥10👍6❤2
Падтрымайце выданне новай кнігі Макса Шчура на Grоnkа! 🪄
«Спроба эксперыментальнага канструявання сябе» — гэта белетрызаваная аўтабіяграфія, дзе сямейныя гісторыі, анархісцкія тусоўкі, рок-н-рол і эміграцыя пераплятаюцца з бязлітаснай шчырасцю і гумарам. Кніга адкрые новы погляд на сябе і на свет.
💬 У картках — 9 цытат з кнігі, гумарыстычных і філасофскіх. Але сапраўдная магія чакае вас на старонках двухтомніка.
Для фундатараў збору — спецыяльныя ўзнагароды: ад аўтографаў да рэдкіх выданняў і асабістых падзяк.
Далучайцеся да стварэння новай беларускай літаратурнай падзеі!🙌
«Спроба эксперыментальнага канструявання сябе» — гэта белетрызаваная аўтабіяграфія, дзе сямейныя гісторыі, анархісцкія тусоўкі, рок-н-рол і эміграцыя пераплятаюцца з бязлітаснай шчырасцю і гумарам. Кніга адкрые новы погляд на сябе і на свет.
Для фундатараў збору — спецыяльныя ўзнагароды: ад аўтографаў да рэдкіх выданняў і асабістых падзяк.
Далучайцеся да стварэння новай беларускай літаратурнай падзеі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤6👍2🔥2