Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
419 - Telegram Web
Telegram Web
Аўдыякніга вершаў і песень пра Беларусь — новы збор на Gronka!

Шчырыя вершы, аўтарскія песні, глыбокія пачуцці — беларускія творцы Бервета Ірзвіцкая і Конрад Жывойта ўкладаюць аўдыякнігу, якая аб’яднае беларусак і беларусаў праз слова і музыку.

«Пра Беларусь і беларусаў, пра гісторыю і лёс, пра наша жыццё і выбар шляхоў, пра прыроду і коцікаў, пра шчасце і каханне. Нашы вершы — гэта аповед пра нашы пачуцці і ўражанні ад падзей, што адбываюцца вакол нас», — апісвае будучае аўдыявыданне каманда праекта.



💸 Сума збору — €2600, спонсараў чакаюць розныя ўзнагароды.

🪄 Падтрымаць і падрабязна пачытаць пра новы праект можаце па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍65🔥4
Новы збор на Gronka: захоўваем магілы выбітных беларусаў у Беластоку

На могілках Усіх Святых спачываюць людзі, якія прысвяцілі жыццё беларускай мове, культуры і ідэнтычнасці.

☝️Але каб іх магілы не зніклі, кожныя 20 гадоў патрэбна аплата за ўтрыманне.

«Калі гэтага не зрабіць, месцы могуць быць аддадзены пад новыя пахаванні», — тлумачыць каманда збору.



🪙 Мэта — 2 650 €. За падтрымку можна атрымаць сувеніры, цішоткі, худзі і нават патрапіць на адмысловую экскурсію!

Падтрымлівайце збор па спасылцы, кожны ўнёсак мае значэнне!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
15👍5🔥5
👨‍💻 Платформу Gronka прызналі «экстрэмісцкім фарміраваннем»

Сябры і сяброўкі, не прайшло і месяца, як з «экстрэмісцкіх матэрыялаў» мы ператварыліся ў аналагічнае «фарміраванне».

Такое прызнанне ад беларускіх улад не паўплывае на нашу працу, але ж дадае клопату па мерах бяспекі для нашых крэатараў/-к і спонсараў/-к.

☝️ Пра тое, якія крокі варта зрабіць дзеля вашай бяспекі, чытайце ў картках — тое найперш датычыць людзей, якія знаходзяцца ў Беларусі або бываюць там.

Не забывайцеся падтрымліваць крутыя зборы праз наш сайт, калі для вас гэта бяспечна.

Разам мы ствараем лепшую будучыню для сябе і супольнасці 🧡
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😡6🙈4👍31❤‍🔥1
Мы працягваем дзяліцца гісторыямі пра праекты, якія атрымалі падтрымку на Gronka і натхняюць нас сваім развіццём! 🥰

На чарзе «Пра баскетбол па-беларуску» — ініцыятыва, якая спалучае любоў да спорту і беларускасці. Гэты праект сабраў €600 з запланаваных €2500, што дазволіла аўтару працягнуць працу над відэааглядамі і пашырыць кантэнт.

Падрабязней пра дасягненні і планы чытайце ў картках, падпісвайцеся на канал праекта ў Instagram, YouTube і TikTok, а таксама падтрымлівайце іншыя класныя ініцыятывы на Gronka!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥7👍74🔥2
Вітаем новы збор на Gronka!

Падтрымайце містычны дэтэктыў «Крыж Еўфрасінні», у якім раскрываецца таямніца знікнення нацыянальнай рэліквіі Беларусі!

🧿 Як звязана знікненне Крыжа з пачварай з беларускай міфалогіі?

🧿 Чым займаліся таямнічыя афіцэры МДБ у музеі, адкуль знік Крыж, у 1941 годзе?

🧿 Што шукаюць гомельскія бандыты ў маленькай палескай вёсцы?

Адказы на гэтыя пытанні трэба знайсці былому вайскоўцу…

Аўтар будучай кнігі — журналіст і пісьменнік Сяргей Антонаў.

💸 На выданне твору патрэбна €2500, падтрымаць збор вы можаце па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥9👍43👏2
Gronka сёння 7 месяцаў!

Прымаем віншаванні і з радасцю дзелімся крутой навіной — агульная сума збораў на нашай краўдфандынгавай платформе перавысіла 50 тысяч еўра!

За гэты час дзякуючы вам паспяхова закрылася 17 збораў, а значыць, працягваюць выходзіць цікавыя і якасныя кнігі, падкасты і іншыя беларускія праекты.

😁 Спрыяць нашаму развіццю можна добрым словам або справай — выбраць і падтрымаць любы са збораў на платформе.

Разам мы можам ствараць яшчэ больш выдатных беларускіх праектаў і прадуктаў! 🫶
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11🔥6🎉6
2025/07/13 06:17:17
Back to Top
HTML Embed Code: