Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
439 - Telegram Web
Telegram Web
Ваш праект варты падтрымкі! Падавайце яго на Gronka і атрымлівайце фінансаванне 🧡🤑

Мы разумеем, што цяпер няпростыя часы для многіх крэатараў/-к. Але менавіта ў такія моманты важна аб’ядноўвацца і падтрымліваць адно аднаго.

Gronka — гэта не толькі краўдфандынгавая платформа, але і супольнасць, гатовая дапамагчы вашаму праекту стаць рэальнасцю. 17 праектаў ужо сабралі больш як 50 000 еўра і паспяхова рэалізуюцца.



Чаму варта выбраць Gronka?

Свая платформа — тут беларусы падтрымліваюць творчасць беларусаў.

Падтрымка на кожным этапе — ад афармлення праекта да інфармацыйнай кампаніі.

Супольнасць аднадумцаў — людзі, якія вераць у беларускія праекты і гатовы ім дапамагчы.

Ніякіх схаваных камісій — усе сабраныя грошы ідуць на развіццё вашай ідэі.

Падавайце свой праект на Gronka і знаходзьце падтрымку ў тых, хто цэніць беларускую культуру, развіццё незалежнага кантэнту і крэатыўныя ініцыятывы.

💌 Калі сумняваецеся — напішыце нам! Мы дапаможам і падтрымаем вас на кожным этапе краўдфандынгавай кампаніі.

Разам мы можам больш ❤️
Далучайцеся да Gronka і дайце шанц свайму праекту заззяць!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥107🔥4👍3🥰2
Сяброўкі і сябры, вы проста космас!

⚡️💪 Дзякуючы вам сабралася поўная сума збору на кнігу Макса Шчура «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе»! І нават больш: пры патрэбных €4000 назбіралася €4160! Гэта дапаможа пакрыць дадатковыя выдаткі.

«Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» — гэта белетрызаваная аўтабіяграфія, дзе сямейныя гісторыі, анархісцкія тусоўкі, рок-н-рол і эміграцыя пераплятаюцца з бязлітаснай шчырасцю і гумарам. Кніга адкрые новы погляд на сябе і на свет.



Цяпер чакаем свежанькае выданне з тыпаграфіі і не забываем падтрымліваць і іншыя зборы на Gronka!

🧡
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥97🔥4👏2👍1
Падтрымайце новы беларускі кулінарны зборнік! 🧁

📒 Кніга велікодных рэцэптаў ад вядомай беларускай шэф-кухаркі і блогеркі дадасць вашаму святочнаму сталу новых фарбаў!

Вялікдзень — гэта не толькі фарбаваныя яйкі, але і багатая кулінарная традыцыя. У гэтай кнізе рэцэптаў аб’яднаны старажытныя беларускія стравы і сучасныя кулінарныя рашэнні, якія зробяць ваш Вялікдзень яшчэ больш смачным і ўтульным.


⚡️ Што вас чакае?

- 72 старонкі аўтэнтычных і сучасных рэцэптаў,
- натуральныя інгрэдыенты і карысныя лайфхакі,
- захаванне беларускай кулінарнай спадчыны.

💸 Падтрымайце збор па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
7🔥6👏2
👏 Вызначаны лаўрэат народнай навуковай прэміі «Бізон Хігса 2024»!

Гэты год адзначыўся важнай падзеяй у свеце беларускай навукі: лаўрэатам прэміі «Бізон Хігса 2024», сродкі на якую былі сабраны праз Gronka, стаў анколаг Максім Домніч.

🥇 Даследчык атрымаў перамогу па выніках адкрытага галасавання. Ён вывучае функцыі нейтрафілаў у кантэксце канцэрагенезу — надзвычай актуальнай галіны сучаснай анкалогіі.

Яго даследаванні могуць стаць асновай для вынаходніцтва новых метадаў лячэння, накіраваных на карэкцыю функцый нейтрафілаў і паляпшэнне прагнозаў для анкалагічных пацыентаў.

🏆 Другое месца заняў Зміцер Фірага, які займаецца фармацэўтыкай і квантавай хіміяй, а трэцяе — Юлія Сандамірская, даследчыца ў галіне робататэхнікі і машыннага навучання.

🥰 Шчыра віншуем пераможцаў і заклікаем падтрымліваць іншыя важныя і карысныя праекты на Gronka!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥84👍4👏1
Памятаеце, што на Gronka ідзе збор сродкаў на захаванне магіл выбітных беларусаў у Беластоку?

Беласток заўсёды быў важным цэнтрам беларускай культуры ў Польшчы. Тут, на могілках Усіх Святых, спачываюць дзеячы, якія прысвяцілі сваё жыццё захаванню беларушчыны 🧡

Аднак кожныя 20 гадоў патрабуецца аплата за ўтрыманне магіл. Калі гэтага не зрабіць, пахаванні могуць знікнуць — на іх месцы з’явяцца новыя.

Gronka пагутарыла з камандай праекта — некрапалісткай і магістаркай у сферы аховы спадчыны Вольгай Сямашка і экскурсаводам Аляксеем Трубкіным. Аляксей, які ўжо шмат гадоў даследуе беларускія могілкі, першым заўважыў праблему і ініцыяваў працу над яе вырашэннем.

⚡️Засталося сабраць усяго 675 еўра! Падтрымаць збор можна па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥65🥰3👍2🔥2
2025/07/13 13:17:27
Back to Top
HTML Embed Code: