Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
461 - Telegram Web
Telegram Web
⚡️ Новы збор на Gronka!
Падтрымайце выданне кнігі прозы «Пералёт-трава» Сержука Сыса.

📕 Галоўны герой аповесці апісвае жыццё, прыгоды і ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Ён жыве, не маючы ані пашпарта, ані банкаўскага рахунку. На шчасце, на ўсім шляху сустракаюцца людзі, якія бяруць удзел у лёсе галоўнага героя, дапамагаюць, падтрымліваюць і ўрэшце становяцца часткаю яго эмігранцкага жыцця. Галоўны герой смяецца, плача, псіхуе, кахае і марыць…

💬
Гэта своеасаблівы дзённік, дзе кожны і кожная можа знайсці штосьці пра сабе і адчуць, што не адны яны сутыкаюцца з цяжкасцямі і праблемамі ў эміграцыі. Аўтар паказвае, як людзі вырашаюць гэтыя праблемы, што і хто ім дапамагае ў такіх складаных сітуацыях. Ну і, вядома, пры гэтым спрабуе іранізіраваць сам з сябе.


📌 У новай кнізе таксама змешчаны напісаныя ў апошнія гады апавяданні «Para Bellum» і «Згублены ключ». На завяршэнне – цікавыя карацелькі-жыццёвінкі, некаторыя з іх друкаваліся ў перыёдыцы і сталі легендамі.

🟡Пра аўтара.
Сяржук Сыс – беларускі паэт, публіцыст, перакладчык і праваабаронца. Аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталогій, а таксама кніг паэзіі «За трапяткім матыльком кахання» (2000), «Стрэмка» (2011), «Павук» (2014), «DOM» (2024). Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008), пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009). Яго творы перакладаліся на шматлікія замежныя мовы.

⚡️ Падтрымайце новы праект Сержука Сыса і атрымайце свой асабісты экзэмпляр новай кнігі «Пералёт-трава» адразу з друкарні! ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👏4❤‍🔥3👍3🔥3
UPD: Збор закрыты па ініцыятыве Gronka ў сувязі са зменамі ў арганізацыйных працэсах збору. Сабраныя сродкі вернуты спонсарам.

Беларускі і беларусы рыхтуюць унікальную пастаноўку п’есы Зянона Пазняка «Інсургенты» — спектакля-містэрыі пра змаганне, адвагу і памяць.

📍 Прэм’ера — 30 красавіка
📍 Уваход вольны
📍 Відэазапіс будзе даступны для ўсіх

Чаму варта падтрымаць збор?

🟡Важны культурніцкі праект: незалежны беларускі тэатр, які гучна заяўляе пра сябе.

🟡Захаванне гісторыі і памяці: п’еса распавядае пра змагароў за свабоду, і сёння гэта актуальна як ніколі.

🟡 Зорны акцёрскі склад: Яўген Казакевіч, Васіль Калач, Кацярына Ваданосава, Зміцер Есяневіч, Аляксандр Енджэеўскі.

Наша пастаноўка, мы ўпэўнены, можа аб’яднаць беларускую супольнасць за мяжой, паспрыяе пашырэнню беларускай культуры і зробіць яе больш заўважнай. Гэта яшчэ адзін крок у справе адраджэння і захавання беларускай тоеснасці ва ўмовах выгнання.

Калі вас, як і нас, хвалюе лёс Беларусі, мы заклікаем вас далучыцца да нашай ініцыятывы і дапамагчы ажыццявіць гэты праект. Разам мы данясём голас свабоднай Беларусі да свету. Разам мы – сіла!



💶 Для пастаноўкі спектакля патрэбна сабраць €2400.

Далучайцеся да падтрымкі праекта на Gronka!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👏3👍2🔥2
Мы з добрымі навінамі! Збор на захаванне магіл у Беластоку паспяхова закрыты!
Дзякуй усім за падтрымку!❤️

З вашай дапамогай нам удалося сабраць 2110 еўра, якія будуць накіраваны на захаванне магіл выбітных беларусаў і беларусак у Беластоку. Гэта значны крок у справе ўшанавання памяці тых, хто прысвяціў жыццё беларускай мове, культуры і ідэнтычнасці.

Асаблівая падзяка нашым спонсарам і парафіі, якая, пабачыўшы нашу супольную зацікаўленасць, прыняла рашэнне скасаваць запазычанасць за мінулыя гады (з 1974 года) на суму 1118 еўра. Гэта велізарная перамога!



✔️ Сабраныя сродкі пойдуць на:
*️⃣аплату арэнды магіл на 20 гадоў – 1520 еўра;
*️⃣ рамонт надгробка Сяргея Богуша – 240 еўра;
*️⃣ добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол трох магіл – 160 еўра;
*️⃣ усталяванне інфармацыйных шыльдаў – 190 еўра.

Гэта ўсё стала магчымым пры вашай падтрымцы! Кожны зроблены ўнёсак мае значэнне. Дзякуй, што далучыліся да гэтай важнай справы! 🧡

↗️ Сачыце за ініцыятывай у фэйсбуку і падтрымлівайце іншыя важныя праекты на Gronka.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥10🔥5👏3👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
АПОШНІ ШАНЦ АТРЫМАЦЬ УНІКАЛЬНЫ ЗБОРНІК ВЕЛІКОДНЫХ РЭЦЭПТАЎ ДА СВЯТА! 🐣📖

Першыя асобнікі ўжо гатовы і хутка адправяцца да спонсараў. Падтрымайце таксама праект – і кніга амаль у вашых руках!

Гэта не проста зборнік рэцэптаў, а ключ да сапраўднага велікоднага натхнення на вашай кухні:

*️⃣72 старонкі смачных і правераных рэцэптаў – ад аўтэнтычных беларускіх страў да сучасных ідэй.

*️⃣Толькі натуральныя інгрэдыенты і карысныя лайфхакі ад вядомай беларускай шэф-кухаркі і блогеркі.

*️⃣Захаванне беларускай кулінарнай спадчыны ў сучаснай інтэрпрэтацыі.

*️⃣Сняданкі, супы, салаты, дэсерты, напоі – усё, што трэба для разнастайнага і смачнага святочнага стала!

💫 Вялікдзень — гэта не толькі фарбаваныя яйкі, але і багатая кулінарная традыцыя! Дзякуючы гэтай кнізе вы зможаце здзівіць блізкіх смачнымі стравамі і стварыць сапраўдную святочную атмасферу.


⚡️ Да заканчэння збору засталося ўсяго 4 дні!

➡️ Падтрымйце праект тут, каб атрымаць кнігу ўжо да Вялікадня!

Зрабіце рэпост і раскажыце сябрам – давайце разам захаваем беларускія кулінарныя традыцыі! 💛
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥6🔥3👍1😍1
Запусціце свой праект з Gronka і атрымайце падтрымку! 🚀🧡

Цяпер ідэям як ніколі патрэбны рух! Калі ў вас ёсць творчы, сацыяльны ці культурны праект, які патрабуе фінансавання, Gronka — гэта ваш шанц зрабіць яго рэальнасцю.

🤌 Чаму варта запускаць праект на Gronka?

✔️ Gronka — платформа, дзе беларускія ідэі знаходзяць падтрымку! Тут кожны праект атрымлівае шанц на рэалізацыю, а для аўтараў:к і спонсараў:к створаны зручны функцыянал і празрыстая сістэма падтрымкі.

✔️ Гатовая супольнасць аднадумцаў. На Gronka ўжо ёсць людзі, гатовыя падтрымліваць цікавыя ініцыятывы, бо яны хочуць бачыць новыя культурныя, сацыяльныя і творчыя беларускія праекты.

✔️ Падтрымка на кожным этапе. Каманда Gronka складаецца са спецыялістаў:к у розных сферах, таму тут вам дапамогуць з афармленнем, прасоўваннем і інфармацыйнай стратэгіяй.

✔️ Ніякіх схаваных камісій. 100% сродкаў на ваш праект. Gronka не бярэ працэнт з вашых ахвяраванняў, усе* сабраныя сродкі ідуць непасрэдна на ваш праект.
*акрамя невялікай камісіі (1,5–3%) плацежнай сістэмы Stripe за апрацоўку транзакцый

✔️ Вывучэнне попыту. Вы зможаце ацаніць цікавасць аўдыторыі да вашай ідэі яшчэ да яе запуску.

🔥 20 паспяховых праектаў ужо сабралі больш за 52 000 еўра, ідэі аўтараў увасабляюцца ў жыццё. Вы і ваш праект можаце папоўніць гэты спіс! Далучайцеся!

Не адкладайце на потым! Падавайце свой праект па спасылцы і знаходзьце фінансаванне ўжо цяпер.

Сумняваецеся? Напішыце нам! Мы падтрымаем і дапаможам на кожным этапе.

Разам зробім больш! 🧡
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥96👏5👍2🥴1
Ці можа твор пра эміграцыю быць натхняльным? Мы задалі аўтару будучай кнігі «Пералёт-трава» нестандартныя пытанні і цяпер шчыра кажам: можа!

«Пералёт-трава» — гэта не проста кніга. Гэта дакументальны сон пра эміграцыю, страты і рэальнасць, у якой пашпарт для цябе не самае галоўнае. Яна пахне недапісаным лістом, сном у чужым горадзе, гукам тралейбуснага кампосцера.

Чытайце наша міні-інтэрв’ю пра кнігу і яе стварэнне, пра жыццё ў эміграцыі і пра тое, як не страціць сябе, нават калі згубіў пашпарт, надзею і кавалачак сэрца 🩷

1️⃣ У якім самым дзіўным месцы вам даводзілася пісаць гэтую кнігу?
Сярод незвычайных месцаў, у якіх стваралася гэтая кніга, прыгадаю аўтобус «Вільнюс — Беласток», палату ў Цэнтры псіхічнага здароўя ў Вільні і пляж на возеры Салотэ ў Каралінішках. А ўвогуле люблю пісаць у выходны дзень, за прыбраным сталом, у цішыні.



2⃣ Калі б трэба было асацыяваць песню з кнігай, якая песня стала б яе саўндтрэкам?
Калі браць поп-кампазіцыі, бліжэй за ўсё да душы горнецца кампазіцыя «Калгас» гурта Zet. Ёсць такі падпольны гурт, удзельнікі якога граюць у масках і хаваюць свае імёны пад мянушкамі.



3️⃣ У якіх момантах у кнізе чытачы могуць сказаць: «О, ну гэта 100% пра мяне!»?
Хутчэй за ўсё гэта пра сны, якія я любіў апісваць у кнізе… Мне сябры і знаёмыя часам распавядаюць пра тое, што ім сніцца ў выгнанні. Толькі пачнуць казаць, а я ўжо працягваю. Тады яны дзівяцца.



4️⃣ Які момант у чужой краіне прымусіў вас падумаць: «Ну, усё, цяпер я сапраўды эмігрант»?
Калі дабраўся да Вільні, то аднойчы завітаў у невялікі бар выпіць маленькі кілішак піва. Мясцовыя здзівіліся, спыталіся, можа, грошай няма на нармалёвы бакал? А калі даведаліся, што я беглы беларус, дык адразу і брэндзі кілішак паднеслі, і грошы прапаноўвалі, нехта нават не пашкадаваў 50 еўра.



5️⃣ Што самае нечаканае Вы даведаліся пра сябе пасля пераезду?
Што можна жыць нават без пашпарта. Нават калі ён з’явіўся ў мяне, дык я не ведаю, што з ім рабіць цяпер — адвык. Што я перастаў баяцца памежнікаў, меж, затрыманняў і заўтрашняга дня.



6️⃣ Уявіце, што кнігу чытаюць праз 50 гадоў. Што б вы хацелі, каб падумалі тыя людзі?
Каб знайшлі сярод падзей, пра якія ідзе размова, вечныя каштоўнасці — сяброўства, вайна, здрада, каханне; каб гэтыя паняткі засталіся і праз 50, і праз 100 гадоў. Іначай — навошта ўсё гэта?



7⃣ І апошняе. Мы папрасілі аўтара даць параду беларусам і беларускам, якія толькі збіраюцца эміграваць: «Як выжыць і не звар’яцець?»
Галоўнае — «тут і зараз», бо няма заўтра, і ўчора ўжо няма. А яшчэ…. Кахайце з вялікай літары, кахайце жыццё, людзей, жанчын, мужчын, а галоўнае — кахайце сябе.



Падтрымайце аўтара і выданне яго важнай кнігі пра ўсіх нас на Gronka па спасылцы.

Паспейце падтрымаць выданне кнігі і атрымаць свой асобны экзэмпляр першымі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥85😁2
Запускай свой праект на Gronka і знаходзь падтрымку 💡💰

Вясна — ідэальны час для ажыццяўлення ідэй. Прыходзь на Gronka і запускай свой праект з фінансавай дапамогай.

Gronka — гэта беларуская краўдфандынгавая платформа, дзе аўтары могуць сабраць сродкі на рэалізацыю сваіх ідэй.

*️⃣Як працуе краўдфандынг?

Гэта калектыўнае фінансаванне, калі людзі падтрымліваюць твой праект невялікімі ўнёскамі, а ў адказ атрымліваюць прыемныя бонусы, што робіць гэты працэс узаемавыгадным супрацоўніцтвам, а не дабрачыннасцю.

*️⃣Чаму выбіраюць Gronka?

Гэта платформа, створаная для беларусаў і беларусак, з празрыстымі ўмовамі, падтрымкай на ўсіх этапах і актыўнай супольнасцю, якая верыць у ідэі аўтараў. Усе сабраныя сродкі ідуць непасрэдна на твой праект (акрамя невялікай камісіі 1,5–3% за апрацоўку плацяжоў).

⚡️ Сёння ў свеце становіцца ўсё больш важным падтрымліваць лакальныя ініцыятывы і праекты. На Gronka з ліпеня 2024 года 20 праектаў ужо сабралі больш за 52 000 еўра і працягваюць развівацца!

__________

📎Як падаць праект на Gronka?

🟢Запоўні заяўку па спасылцы.
🟢Раскажы пра сваю ідэю і абазнач патрэбную на яе суму.
🟢Запусці збор і падзяліся ім з аўдыторыяй.

🚀 Час дзейнічаць! Пішы нам, калі ёсць пытанні ці патрэбна дапамога.

p.s. падзяліцеся гэтым пастом аўтарамі і аўтаркамі цікавых праектаў ❤️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍62❤‍🔥2🔥2
Дапамажыце беларускаму кіно заззяць на фестывалях!

🎬 На Gronka стартуе збор на стыльную і глыбокую кароткаметражку ад маладых беларускіх кінематаграфістаў з Sort of Cinema (СОК). Іх мэта — не толькі зняць кіно, але і прадставіць яго на еўрапейскіх фестывалях.

Пра што фільм?
Гэта гісторыя старога з дэменцыяй, чыя і без таго крохкая рэальнасць пачынае разбурацца ва ўмовах сучаснай Беларусі. Гэта будзе кінематаграфічнае і эмацыянальнае беларускае кіно, якое кране сэрца кожнага гледача.


Гэта ўжо не першая праца каманды — за тры гады яны стварылі шэраг кароткіх метраў, удзельнічалі ў конкурсах і займалі прызавыя месцы. Цяпер яны гатовы зрабіць наступны крок і вынесці беларускае незалежнае кіно на міжнародны ўзровень.

🤌 Як падтрымаць каманду? Пераходзьце па спасылцы і дапамажыце любым данатам!

🎁 А каманда праекта падрыхтавала для вас крутыя лоты:

🟡Ад 5 € — доступ у закрыты Telegram-канал з бэкстэйджамі,
🟡Ад 10 € — аўтарская подборка фільмаў і серыялаў, якія натхняюць,
🟡Ад 20 € — стыкерпак,
🟡Ад 50 € — стыльныя пацеркі ад сэт-дызайнеркі,
🟡Ад 100 € — ваша імя ў цітрах фільма,
🟡Ад 200 € — вячэра з камандай у Вільні,
🟡Ад 1000 € — эпізадычная роля ў фільме.

Далучайцеся і падтрымайце новае беларускае кіно! 🧡
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥1033👍3
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
За дзесяць дзён сабралі ўжо 2800€ — больш за палову ад патрэбнай сумы (5000€).

Вы — моц! 💖 Не збаўляйце тэмп, пераходзьце па спасылцы і далучайцеся да стварэння новага беларускага кіно!

І, канешне, глядзіце відэа, знаёмцеся з камандай маладых беларускіх кінематаграфістаў з Sort of Cinema (СОК) і атрымлівайце прыемныя падарункі за сваю падтрымку.

p.s. Будзе вельмі ўдзячныя за рэпосты і падпіскі. Відэа ў інстаграм — тут.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥146👏41
Мы ці не мы? 😅

Кажуць, што калі пачнеш тыдзень весела, усё атрымаецца як мага лепш. А калі падасі свой праект на Gronka, дакладна займееш неверагодную падтрымку і круты буст для сваёй ідэі!

Так што план такі: гартайце карткі, падымайце сабе настрой і хутчэй бяжыце на Gronka — ажыццяўляць самыя смелыя мары 💫

Не можам вызначыцца, які мем самы смешны, дапамажыце :) 🤌
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥105😁3
🌐 Новая кніга «Гвалт» Аляксандра Чарнухі ўжо разлятаецца па свеце і знаходзіць сваіх чытачоў.

Расказваем пра ўражанні аўтара, прэзентацыі кнігі ў Польшчы і ЗША ды планы на еўрапейскі тур:

«Я нават не чакаў, што “Гвалт” стане настолькі запатрабаваным. На першую прэзентацыю кнігі ў Варшаве прыйшло больш за сто чалавек. Яна праходзіла ў Музеі вольнай Беларусі, і гэта было вельмі крута!

Адразу пасля яе я выправіўся ў вялікі амерыканскі тур. Восем гарадоў — Вашынгтон, Філадэльфія, Атланта, Мінеапаліс, Сіэтл, Сан-Францыска, Лос-Анджэлес і Нью-Ёрк. Шмат цікавых людзей, шмат важных размоў, шмат натхняльных сустрэч — у выніку больш за 200 чалавек прыйшлі на прэзентацыі кнігі «Гвалт» у ЗША, і ўсе кнігі, якія я ўзяў з сабой, знайшлі сваіх чытачоў.

Людзі слухалі апавяданні з кнігі са слязьмі на вачах. Гэта не перабольшванне — я бачыў, як плача дзяўчына, калі чытаў апавяданне “Лакрымоза”. На самой справе на кожнай прэзентацыі ў нас былі вельмі грунтоўныя і цікавыя дыскусіі, і для мяне гэта самае важнае — даць чытачам прастору для дыялогу, для рэфлексіі.

Наперадзе еўрапейскія прэзентацыі. Ужо запланаваны сустрэчы з чытачамі ў 15 гарадах у розных краінах, і новыя кропкі яшчэ дадаюцца. Рады, што кніга “Гвалт” выклікае такі інтарэс!» — падзяліўся з намі Аляксандр Чарнуха.


Сродкі на выпуск кнігі былі сабраны праз краўдфандынг-платформу Gronka. Яшчэ раз дзякуем усім спонсар:кам і нагадваем, што запускаць і падтрымліваць беларускія праекты лёгка і зручна з Gronka.

🧡Нас вельмі натхняюць такія гісторыі. Таму гартайце фота і загарайцеся разам з намі.

🖇 А сам зборнік можна набыць у кнігарні «Кнігаўка» ў Варшаве ці праз сайт выдавецтва.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍4🔥42
2025/07/13 20:44:47
Back to Top
HTML Embed Code: