Warning: Undefined array key 0 in /var/www/tgoop/function.php on line 65

Warning: Trying to access array offset on value of type null in /var/www/tgoop/function.php on line 65
370 - Telegram Web
Telegram Web
Мы з навінамі!

Расказваем пра сумы збораў на Gronka, нядаўна завершаныя праекты і тыя, што чакаюць вашай падтрымкі. Апошнія навіны платформы чытайце ў картках.

Дзякуем за падтрымку крутых беларускіх ідэй і чакаем вашых праектаў!

Gronka.org 🧡
8👍5🔥5
💬 Што рабіць, калі праект не сабраў суму? Як вяртаюцца сродкі? Якія спосабы аплаты даступны, акрамя картак?

Сёння мы разгледзім найбольш папулярныя пытанні пра фінансавы бок працы платформы Gronka. Адказы ўжо чакаюць вас у картках!

💡 Калі ў вас з’явяцца дадатковыя пытанні, смела пішыце ў каментары або ў прыватныя паведамленні – мы з задавальненнем вам адкажам.

І, вядома, не забывайце падтрымліваць цікавыя і важныя праекты на Gronka – разам мы здольныя на большае! 🫰
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍71🔥1
Ці задумваліся вы калі-небудзь, як ствараецца ваша адзенне? 🌱

Што, калі б мы сказалі вам: мода можа быць стылёвай, з ухілам у нацыянальныя беларускія строі, экалагічнай і няшкоднай для здароўя?

🌷 Гэта стане магчымым дзякуючы збору на Лабараторыю па стварэнні капсульнай калекцыі экалагічнага адзення.

Gronka пагутарыла з ініцыятарамі гэтага праекта — камандамі Sviadomy šyk і Art Yard Community. Яны падзяліліся сваімі ідэямі і бачаннем таго, як можна ствараць крутыя экалагічныя рэчы нават дома!


💖 Падрабязней пра цікавосткі праекта чытайце ў картках, а таксама падтрымлівайце карысны і важны збор на Gronka!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6🔥32
«Такой шчырай кнігі ў айчыннай літаратуры яшчэ не было!»

⚡️ Новы збор на Gronka — на выданне новай кнігі Макса Шчура «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе».

Гэта гісторыя сям’і беларускіх партызан і аргентынскіх рэпатрыянтаў, (не)савецкае дзяцінства, перабудова ў асобна ўзятай школе на ўскрайку Брэста, далучэнне да беларушчыны, літаратурны андэграўнд, стварэнне рок-гурта…

Далей — навучанне ў МДЛУ, анархісцкая тусоўка, sex drugs rock’n’roll, «Менская вясна», «суткі», уцёкі з Беларусі, пражскі эмігранцкі асяродак, гісторыя алкагалізму і псіхічнай хваробы…

«Ніякіх падрабязнасцей, у тым ліку інтымных, аўтар ад чытачоў не хавае. Падобна, такой шчырай кнігі ў айчыннай літаратуры яшчэ не было!», — адзначаюць крэатары.


💶 На выданне кнігі патрэбна сабраць €4000, падтрымайце збор па спасылцы!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥63👏2
2025/07/13 21:07:04
Back to Top
HTML Embed Code: