tgoop.com/historynn/175
Last Update:
У нумары 7/2021 "Нашай гісторыі":
- "Воласць трайной экзекуцыяй мучаюць...": як беларускія землі ляглі на алтар перамогі Пятра І над Карлам ХІІ;
- Парадаксальны Пётр. Факты пра першага імператара Расіі, які змяніў расклад сілаў ва Усходняй Еўропе;
- "Зграбнасць — гэта не пра дзеда. Ён быў значна глыбейшы". Юлія Чарняўская ўспамінае пра свайго дзеда, паэта Васіля Вітку;
- Небяспечнае падарожжа Чэслава Мілаша;
- Бабоўня Капыльскага раёна: божыя людзі пад цёмным небам;
- "З гонтай мы найбольш намучаліся..." Алесь Белы расказвае, як будаваў у традыцыйным стылі сваю сядзібу "Марцінова Гусь" у Люцынцы на Валожыншчыне;
- "Будзем сядзець. Аднак справа наша будзе ісці сваім шляхам". Турэмныя будні палітвязня пры Польшчы;
- Цяньаньмэнь. Плошча поўнага маўчання;
- Байкал: падарожжа на востраў шаманаў;
- "Народ ідзе, як мак цвіце": пра забароненую кветку;
- "Прыйшлі ноччу, завялі за пуню...": крымінальная Лепельшчына пачатку 1920-х гадоў;
- Клыбаты, Бац, Пісунчык і Рамэліха: майстэрства вясковых трапных мянушак.
Сярод аўтараў нумара: Мікола Волкаў, Андрэй Скурко, Юлія Чарняўская, Сяргей Грунтоў, Святлана Воцінава, Алесь Белы, Аляксандр Пашкевіч, Таццяна Свянцецкая, Валерый Тухта, Яўген Лебедзь.
Нумар можна набыць у кнігарнях, у прыватных распаўсюднікаў, некаторых гіпермаркетах.
BY Наша гісторыя
Share with your friend now:
tgoop.com/historynn/175