Telegram Web
«Наша гісторыя», самы папулярны часопіс на беларускай мове, больш не будзе прадавацца ў газетных кіёсках. Дзіцячыя «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!» — таксама. «Белсаюздрук» паведаміў, што ў аднабаковым рэжыме разрывае адносіны.

Каментары тут лішнія — вы самі ўсё разумееце.

Між тым якраз учора мы атрымалі з друкарні наклад свежага нумара «Нашай гісторыі».

Што мы будзем рабіць у такой сітуацыі? Мы дапамагалі, каму толькі маглі. Зараз мы будзем разлічваць на вашу дапамогу.

https://nn.by/?c=ar&i=269320
Гэтыя два крыжы на фота 1929 года — з вёскі Мачуль на Століншчыне. Як з'явіліся гэтыя крыжы? Чаму іх два? Аказваецца, першы крыж паставіў мясцовы жыхар, калі яго сына забралі на руска-японскую вайну (1904—1905), другі крыж у 1915 годзе паставіў іншы вясковец, калі яго сын пайшоў на Першую сусветную. На шчасце, абодва хлопцы выжылі і вярнуліся дадому. Быў і трэці крыж: яго паставіў ужо ў Другую сусветную мачулец Мікалай (гэта як абярэг яму тут з'явіўся першы крыж). У 2016-м пахіленыя крыжы замянілі на адзін металічны, побач пасяліліся буслы.

Прачытаць пра Мачуль, яе насельнікаў (былых і цяперашніх), іх спрадвечныя правілы жыцця можна ў "Нашай гісторыі" 02/2021.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Жыхары мінскага Усходу зрабілі кароткае душэўнае відэа пра мясціны свайго раёна, пра якія згадвалася ў "Нашай гісторыі".
Сёння і заўтра - апошнія дні, калі магчыма аформіць падпіску на "Нашу гісторыю" і дзіцячыя часопісы "Дуду" ды "Асцярожна: дзеці!" на другі квартал 2021 года.

Гэта можна зрабіць у любым аддзяленні паштовай сувязі на тэрыторыі Беларусі. Падпісныя індэксы - 00469 ("Наша гісторыя"), 75081 ("Дуду"), 75080 ("Асцярожна: дзеці!").

Пасля таго, як у мінулым месяцы ад супрацоўніцтва з намі адмовіўся "Белсаюздрук", праз яго шапікі мы пакуль захавалі магчымасць распаўсюджваць часопіс толькі ў Магілёўскай вобласці.

І калі ў Мінску яшчэ існуе шэраг гандлёвых кропак, дзе можна набываць часопісы (іх пералік - у кожным нумары "Нашай гісторыі"), то для большасці мясцовасцяў у рэгіёнах падпіска цяпер - адна з зусім нямногіх магчымасцяў рэгулярна іх атрымліваць і чытаць. То падпісвайцеся самі і падпісвайце тых, хто сам не можа гэтага зрабіць!

Інструкцыя, як падпісацца анлайн, не ходзячы на пошту, ТУТ.
УСІХ БЕЛАРУСАЎ - З ДНЁМ ВОЛІ!

"Натхнёныя святлом Хрыстовай веры,
Мы выйдзем, вымкнем на прастор-разлог!
І грымнуць долу д’яблавы хімэры!
І блаславіць нас на змаганне Бог!

І запануе воля ў нашым стане,
Жыццё памкне свабодна, як рака.
І першым святам Бацькаўшчыны стане
Дзень Дваццаць Пятага Сакавіка!"

(Ніл Гілевіч)
Новы нумар "Нашай гісторыі" (3/2021), які мае з'явіцца ў продажы ўжо заўтра ў другой палове дня.
У нумары 3/2021 "Нашай гісторыі", які сёння выйшаў і ўжо даступны ва ўсіх асноўных кропках:

- Мікола Ермаловіч, які вярнуў беларусам ВКЛ: жыццё як бы асобна;

- Містыфікацыя прафесара Кацара: што не так з арнаментам для дзяржаўнага сцяга БССР;

- Сакрэты збору мёду дзікіх пчол заўсёды перадаваліся ад бацькі да сына: бортніцтва ў гісторыі і трыста сучасных беларускіх бортнікаў;

- Магілёўскае Падміколле: каб адчуць дух Магілёва, трэба абавязкова да яго спусціцца і дайсці да Мікольскага манастыра;

- Грошы для "Нашай Нівы": за кошт чаго існавала легендарная "газета з рысункамі" ў пачатку ХХ стагоддзя?

- Бельгія: краіна па інтарэсах. Як жыве гэта спецыфічная дзяржава?

- Эма Дарвін: жанчына са звышмоцнага фаянсу;

- Папялушка Яніна Жаймо. Усё маленькае — ядавітае;

- Чэшскі Рай і ваколіцы. Ад замка да замка: захапляльны маршрут для пешага падарожжа па славянскім паграніччы;

- Жорсткія рэаліі піянерлагераў у часы, калі валіўся СССР;

- "Цвіце ядловец у бары...": авеяны легендамі лясны хвойны куст са шматлікімі карыснымі ўласцівасцямі.

Аўтары нумара: Андрэй Скурко, Зміцер Скварчэўскі, Іван Восіпаў, Алег Дзьячкоў, Андрусь Унучак, Маргарыта Тарайкевіч, Святлана Воцінава, Паўліна Скурко, Сяргей Грунтоў, Таццяна Барысік, Алесь Белы.
Часопісаў «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду» не будзе ў падпісных каталогах на другое паўгоддзе. «Белпошта» даслала нам ліст аб тым, што разрывае дамову з ліпеня 2021 года.

Месяц таму тое самае зрабіў іншы дзяржаўны манапаліст, «Белсаюздрук». Не з'явіўся мінулы нумар і ў кнігарнях дзяржаўнай «Белкнігі».

Ціск на незалежныя медыя працягваецца. Але мы будзем намагацца даваць гэтаму рады.


https://nn.by/?c=ar&i=271001
Свежы нумар "Нашай гісторыі" (3/2021) мы будзем прадаваць сёння (з 14:00 да 20:00) і заўтра (з 10:00 да 18:00) па рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (падрабязнасці ТУТ).

У нас можна будзе купіць як новы нумар, так і некаторыя ранейшыя (але яны раскупляюцца хутка, большасці не засталося ніводнага асобніка, таму асартымент абмежаваны).

Таксама будуць прадавацца дзіцячыя часопісы "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!".

Прыходзьце, хто можа!
Гэтая сінагога ўпрыгожвала квартал Школішча, у якім жылі магілёўскія габрэі, з ХVII стагоддзя аж да 1938 года. Існуе версія, што яе аздабленнем займаўся сам прадзед Марка Шагала. Што здарылася з ёй пасля закрыцця? Магілёўцы разабралі сінагогу на бярвёны, яны пайшлі на зрубы для калодзежаў. Чытайце больш пра ўсё Падміколле, дзе стаяў гэты будынак, у “Нашай гісторыі” 3/2021.
Як падпісацца на «Нашу гісторыю», «Асцярожна: дзеці!», «Дуду» анлайн на май і чэрвень

Падрабязна тлумачым у матэрыяле па спасылцы:
https://nn.by/?c=ar&i=271825
Выйшаў новы нумар "Нашай гісторыі" (4/2021). Яго можна набыць у кнігарнях, на поштах, у прыватных распаўсюднікаў, некаторых гіпермаркетах.
У № 4/2021 "Нашай гісторыі":

- Як Якуб Колас сядзеў у расійскай турме, падчас ператрусаў хаваў рукапісы за сваёй густой барадой і працаваў над «Новай зямлёй» ды «Сымонам-музыкам»;

- Неймавернае жыццё Уладзіслава Барташэўскага, які ў 18 гадоў трапіў у Асвенцім, у 24 — у камуністычную турму, але выжаў, напісаў 50 кніг, а ў 73 гады стаў міністрам замежных спраў свабоднай Польшчы;

- Швейцарыя: дзяржава, з якой ніхто ў свеце не параўнаецца колькасцю прамой дэмакратыі;

- Негвалтоўны пратэст Махатмы Гандзі: «Спярша яны цябе не заўважаюць, пасля смяюцца, затым змагаюцца з табой. А потым ты перамагаеш»;

- Кветка Фларэнцыя: магчымая перадазіроўка Рэнесансам;

- Міхал Арханёл з Парахонска: беларускі іканапісны шэдэўр XVIII стагоддзя;

- Гісторыя пра крадзеж царкоўнага серабра з Магілёва XVII стагоддзя — жывы дэтэктыў;

- Замак Белы Ковель пад Оршай. Пра што думалі Сангушкі, магнаты з Валыні, калі будавалі барочны замак без абарончых валоў і бастыёнаў так блізка да мяжы з Масковіяй;

- Па слядах Язэпа Бурачка. Памешчык-нашанівец з беларускага далёкага ўсходу Язэп Ціхінскі;

- Востраў Кюрасаа ў Карыбскім моры: чорны звонку, белы з сярэдзіны. А вядомы па сінім;

- Уладзімір Корсак: славуты паляўнічы з Белай Русі;

- Лясны арэх: ласунак для багатых, ласунак для бедных.

Аўтары нумара: Павел Каралёў, Тамаш Суліма, Павел Мацукевіч, Паўліна Скурко, Андрэй Дзмітранок, Галіна Флікоп-Світа, Цімох Акудовіч, Сяргей Астанковіч, Таіса Андрэева, Алесь Белы.
Дзе прадаецца "Наша гісторыя"

У нас пастаянна пытаюцца: дзе цяпер можна набыць "Нашу гісторыю" пасля таго, як яе адмовіліся прадаваць у кіёсках "Саюздрука", у кнігарнях "Белкнігі" і ў кнігарні "Акадэмкніга"?

Цяпер такіх кропак засталося не так шмат, але яны ёсць. У Мінску гэта:

1) кнігарня «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе);
2) этнакрама «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»);
3) гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41—42 і 44—45;
4) кнігарня «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9).

Ёсць і тры пункты, праз якія можна набыць "Нашу гісторыю" ў рэгіёнах:

1) Гродна: этнакрама "Цудоўня" (вул. Кірава, д. 3);
2) Віцебск: кнігарня «Светач» (вул. Кірава, 10);
3) Бабруйск: кнігарня «Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Але сама лепш жыхарам Магілёва і Магілёўскай вобласці - гэта адзіны рэгіён Беларусі, дзе часопіс ёсць яшчэ і ў шапіках "Белдрука".

Акрамя таго, свежыя нумары "Нашай гісторыі" можна набыць у некаторых аддзяленнях "Белпошты" (але толькі да № 4/2021, наступныя нумары прымаць туды не будуць) і ў некаторых гіпермаркетах.

А для большасці рэгіёнаў цяпер фактычна адзіная магчымасць набываць часопіс без падпіскі на яго: карыстацца з паслугаў інтэрнэт-кнігарняў, якія сярод іншага рассылаюць часопіс праз пошту. Гэта перадусім knihi.by, kniganosha.by, "Мой модны кут".

У большасці гэтых самых кропак прадаюцца і дзіцячыя часопісы "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!", якіх абмежаванні ў распаўсюдзе праз кантраляваныя дзяржавай каналы закранулі адначасова з "Нашай гісторыяй".

Але ўсё адно найзручнейшы і найтаннейшы спосаб рэгулярна атрымліваць штомесячны часопіс «Наша гісторыя» — падпісацца на яго. Зрабіць гэта (але толькі на чэрвень) можна на любым аддзяленні «Белпошты», праз плацежна-даведкавыя тэрміналы, а таксама праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска» на сайце www.belpost.by. Падпісны індэкс — 00469.

А на другое паўгоддзе афармляйце падпіску праз рэдакцыю, падрабязнасці тут.

Ну, а тым, у каго няма зусім ніякай магчымасці набываць часопіс у папяровым выглядзе, або хто ўвогуле перайшоў на лічбу, рэкамендуем набываць часопіс у ПДФ, у электроннай версіі. Зрабіць гэта можна праз сайт ARCHE.BY.
Наша гісторыя pinned «Дзе прадаецца "Наша гісторыя" У нас пастаянна пытаюцца: дзе цяпер можна набыць "Нашу гісторыю" пасля таго, як яе адмовіліся прадаваць у кіёсках "Саюздрука", у кнігарнях "Белкнігі" і ў кнігарні "Акадэмкніга"? Цяпер такіх кропак засталося не так шмат, але…»
Увага! Традыцыйны рэдакцыйны продаж!

Мы будзем прадаваць у Мінску свежы нумар «Нашай гісторыі», а таксама дзіцячыя часопісы "Дуду" і "Асцярожна: дзеці!" два дні па нашым рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі»):

- у пятніцу, 30 красавіка, з 16:00 да 20:00
- у суботу, 1 мая, з 12:00 да 18:00.

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.

Падрабязнасці: https://nn.by/?c=ar&i=272273
У свежым нумары "Нашай гісторыі" (5/2021):

- Нэльсан Мандэла: 27 гадоў у турме, перш чым стаць прэзідэнтам;

- Уладзімір Дубоўка: 28 гадоў у турмах і ссылках: "Мы не апускаліся і маральна не раскладаліся";

- Касмічны беларускі кляштар у Лондане і яго айцец: Аляксандр Надсан;

- Акно на Захадзе: чаму менавіта Беларуская бібліятэка і музей імя Скарыны ў Лондане сталі найбольш маштабным праектам беларускай дыяспары;

- Святло Ільі Рэпіна: мастак быў зачараваны Дзвіной, "мацаў" беларусаў і не мог наталіцца світаннямі;

- "Беларус" Рэпіна: годнасць і энергія;

- Цуды пад Лаўрышавам: як імперская бюракратыя ў ХІХ стагоддзі ліквідавала ў зародку беларускую Фатыму;

- Іосіф Бродскі: цкаванне "цудоўна няправільнага" паэта дапамагло яму стаць сусветна вядомым;

- Пяць версій пра шпіёна Алега Пянькоўскага: прайшло 60 гадоў, але дагэтуль невядома, быў ён героем, які ратаваў свет, прагным да грошай здраднікам ці ўдзельнікам мегаінсцэніроўкі;

- Чые жамчужыны рассыпаліся ў Магілёве: байка пра заснаванне сабора Святога Іосіфа;

- "Паравы чалавек" Васіль Казлоўскі: цыгановы боты, японскія камікадзэ і п'янства за рулём;

- Падарожжа ў затопленую Нубію: у Егіпце можна не толькі цешыцца з цёплага мора і марнаваць час, але і падарожнічаць да спадчыны фараонаў;

- Палын. Швейцарцы зрабілі на базе яго абсэнт, італьянцы - вермут, грузіны - тархун. А ў нас здавён-здаўна гатавалі горкую палыноўку.

Сярод аўтараў нумара - Паўліна Скурко, Ганна Севярынец, Ігар Іваноў, Алесь Нешчарда, Святлана Воцінава, Надзея Вусава, Уладзімір Камінскі, Андрэй Дзмітранок, Віталь Чырвінскі, Аляксей Бацюкоў, Вячаслаў Курбака, Аляксей Ластоўскі, Аляксандр Белы.

Нумар можна набыць у кнігарнях, на поштах, у прыватных распаўсюднікаў, некаторых гіпермаркетах.

А найзручнейшы і найтаннейшы спосаб рэгулярна атрымліваць штомесячны часопіс «Наша гісторыя» — падпісацца на яго. Праўда, на другое паўгоддзе гэта можна ўжо зрабіць толькі праз рэдакцыю, падрабязнасці тут: https://nn.by/?c=ar&i=272442.
2025/07/14 06:32:53
Back to Top
HTML Embed Code: