Telegram Web
Forwarded from Наша Ніва
🔥🔥🔥«27 гадоў у турме, перш чым стаць прэзідэнтам». Сёння і заўтра — продаж свежай «Нашай гісторыі» з Нэльсанам Мандэлай на вокладцы.

❗️Таксама можна будзе падпісацца на месцы да канца года.

Набыць свежы нумар «Нашай гісторыі» можна будзе цягам двух дзён па нашым рэдакцыйным адрасе: Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі»).

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.

▫️у пятніцу, 4 чэрвеня, з 16:00 да 20:00
▫️у суботу, 5 чэрвеня, з 12:00 да 18:00.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы.
Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рублі за нумар.

Тэмы нумара і інфармацыю, дзе яшчэ можна купіць ці замовіць часопіс, шукайце па спасылцы:
https://nn.by/?c=ar&i=272273
Forwarded from Наша Ніва
🔥🔥🔥 Запрацаваў сайт Nashakrama.by, праз які вы можаце за пару хвілін аформіць падпіску на часопісы «Наша гісторыя», «Асцярожна: дзеці!» і «Дуду»

З плюсоў тое, што ў нашай краме вы можаце падпісацца адразу на год, а можаце адвольна абраць тыя месяцы, у якія вы хочаце атрымліваць часопіс. Можаце замовіць дастаўку на дом, а можаце самі забіраць часопіс у зручны вам час у афлайн-пункце ў цэнтры Мінска.

Пра новы сайт чытайце тут.
Інструкцыю, як падпісацца, вы знойдзеце тут.

А можаце адразу заходзіць на сайт Nashakrama.by і афармляць падпіску. Усё максімальна проста!

Падзяліцеся допісам з сябрамі!
Выйшаў новы нумар "Нашай гісторыі" (6/2021). У ім:

- "Не мы, дык нашыя косці здабудуць свабоду": лёсы Козел-Паклеўскіх, пяцёх братоў-паўстанцаў;

- Як падчас паўстання 1863 года спрабавалі разбудзіць Расію;

- Трэці народны: Кандрат Крапіва, які рэдка адкрываў сваю асабістую ракавіну;

- Псіхолаг Віктар Франкл: як выжыць у турме;

- Горад засынае, прачынаецца мафія: калі брэндам піцы Італія ганарыцца, то мафія, "камора", "ндрангета" - боль і пляма на рэпутацыі;

- М'янма: чаму там уладу трымае армія;

- Вясёлае жыццё савецкага марака: першыя вялікія грошы беларус Ігар Таркан зарабіў яшчэ курсантам мараходнага вучылішча;

- Стамбул: альфа-горад, другі Рым, мяняецца на вачах;

- Мёртвая рука: чым кіраваліся кіраўнікі Захаду ў апошнія гады перад распадам СССР і чым будуць кіравацца ў падыходах да цяперашняй Расіі?

- Верхняя Лужыца: карэнныя славяне Нямеччыны;

- "На вайне не хварэлі доўга — альбо паміралі, альбо папраўляліся": гісторыя жыцця стогадовага ветэрана Другой сусветнай вайны;

- Агуркі: няспелая паўднёвая ягада на беларускім стале.

Аўтары нумара: Віталь Чырвінскі, Васіль Герасімчык, Павел Навуменка, Паўліна Скурко, Андрэй Дзмітранок, Андрэй Дынько, Ігар Таркан, Максім Маханькоў, Сяргей Грунтоў, Андрэй Вашкевіч, Антон Рудак, Алесь Белы.
Forwarded from Наша Ніва
Сёння і заўтра прадаём чэрвеньскі нумар «Нашай гісторыі» ў рэдакцыі. І афармляем падпіску ўсім ахвотным

У продажы з'явіўся чэрвеньскі нумар «Нашай гісторыі». Калі вы не маеце падпіскі ці прапусцілі папярэднія нумары, то — 25 чэрвеня (пятніца) і 26 чэрвеня (субота) іх можна набыць па адрасе Энгельса, 34А. Гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі».

Таксама мы будзем прымаць падпіску на другое паўгоддзе, гэта шанец падпісацца на часопіс для тых, не надта сябруе з інтэрнэтам ці не хоча замарочвацца з квітанцыямі і іх аплатай у банку. 

Вось графік, па якім мы будзем працаваць гэтыя дні:
▫️25 чэрвеня (пятніца): 16.00 — 20.00
▫️26 чэрвеня (субота): 14.00 — 18.00 

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам за Ліцэем БДУ.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы.

Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы (таксама выйшлі свежыя нумары) будзем прадаваць па 2,5 рубля за нумар.
У нумары 7/2021 "Нашай гісторыі":

- "Воласць трайной экзекуцыяй мучаюць...": як беларускія землі ляглі на алтар перамогі Пятра І над Карлам ХІІ;

- Парадаксальны Пётр. Факты пра першага імператара Расіі, які змяніў расклад сілаў ва Усходняй Еўропе;

- "Зграбнасць — гэта не пра дзеда. Ён быў значна глыбейшы". Юлія Чарняўская ўспамінае пра свайго дзеда, паэта Васіля Вітку;

- Небяспечнае падарожжа Чэслава Мілаша;

- Бабоўня Капыльскага раёна: божыя людзі пад цёмным небам;

- "З гонтай мы найбольш намучаліся..." Алесь Белы расказвае, як будаваў у традыцыйным стылі сваю сядзібу "Марцінова Гусь" у Люцынцы на Валожыншчыне;

- "Будзем сядзець. Аднак справа наша будзе ісці сваім шляхам". Турэмныя будні палітвязня пры Польшчы;

- Цяньаньмэнь. Плошча поўнага маўчання;

- Байкал: падарожжа на востраў шаманаў;

- "Народ ідзе, як мак цвіце": пра забароненую кветку;

- "Прыйшлі ноччу, завялі за пуню...": крымінальная Лепельшчына пачатку 1920-х гадоў;

- Клыбаты, Бац, Пісунчык і Рамэліха: майстэрства вясковых трапных мянушак.

Сярод аўтараў нумара: Мікола Волкаў, Андрэй Скурко, Юлія Чарняўская, Сяргей Грунтоў, Святлана Воцінава, Алесь Белы, Аляксандр Пашкевіч, Таццяна Свянцецкая, Валерый Тухта, Яўген Лебедзь.

Нумар можна набыць у кнігарнях, у прыватных распаўсюднікаў, некаторых гіпермаркетах.
Forwarded from Наша Ніва
❗️Сёння і заўтра — продаж свежай «Нашай гісторыі» ў рэдакцыі

Набыць свежы нумар можна будзе па нашым рэдакцыйным адрасе Энгельса, 34а (гэта там, дзе рэдакцыя «Народнай Волі») у пятніцу, 13 жніўня, з 16:00 да 20:00 і ў суботу, 14 жніўня, з 12:00 да 18:00.

Гэта самы цэнтр Мінска, літаральна 400 метраў ад метро «Купалаўская» і «Кастрычніцкая», белы дом з муралам.

Калі ласка, падрыхтуйце наяўныя грошы (наш касавы апарат не прымае аплату карткай). Часопіс каштуе 7 рублёў. Калі браць тры асобнікі, то са зніжкай — 20 рублёў. Дзіцячыя часопісы будзем прадаваць па 2,5 рубля за нумар.

Прыйдзіце і купіце часопіс — для сябе і для сваякоў, суседзяў, сяброў, калег па працы.

Свежы нумар «Нашай гісторыі» пачынаецца артыкуламі пра драматычны перыяд у гісторыі Беларусі, калі Рэч Паспалітая стала цацкай у руках суседніх дзяржаў, а Беларусь перажыла страшныя спусташэнні. А таксама ў ім ёсць матэрыялы пра Васіля Вітку, Чэслава Мілаша, турэмныя будні палітвязняў пры Польшчы і шмат-шмат іншага цікавага.
Палессе, 1935 год.
Найлепшае чытво на халодныя выхадныя! Шукайце "Нашу гісторыю" ў кнігарнях і супермаркетах.
Нарэшце выйшаў чарговы, № 8/2021 "Нашай гісторыі"!!!

У нумары:

- Генадзь Бураўкін: шчаслівы выбар;

- Паўстагоддзя з кляймом здрадніка. Гісторыя адной правакацыі, звязанай з Мінскім падполлем;

- Кітай эпохі Сі: па старонках кнігі Кірыла Рудага;

- Берэгсас: закарпацкі след венгерскай драмы;

- Абаронцы Піленаў: як загінула літоўская Масада;

- Куба - інфармацыйны і спажывецкі дэтокс;

- Жыццё ў спыненым часе: Румынія часоў Чаўшэску ў кнізе нобелеўскай лаўрэаткі Герты Мюлер;

- Што Салтыкоў-Шчадрын тлумачыць нам пра Расію і дзяржымордаў;

- Турэмныя гісторыі. Што запомнілася вядомым беларусам з часоў зняволення;

- Зялёны ліст, чырвоны цвет. Шыпшына — расліна, якая дзякуючы паэтычнаму генію Уладзіміра Дубоўкі часам успрымаецца як адзін з сімвалаў Беларусі;

- Шляхецкі дом сармацкай эпохі: дзе жыла шляхта Рэчы Паспалітай у эпоху Рэнесансу;

- Перамагчы, прайграўшы. Артур Гротгер і яго паўстанцкія творы;

- Млын паваліўся, а гаспадар вярнуўся. Пра млынара, які аказаўся мацнейшым за савецкую ўладу.

Аўтары нумара — Сяргей Шапран, Антон Рудак, Мікола Бугай, Сняжана Інанец, Алег Дзярновіч, Кацярына Карпіцкая, Алесь Кіркевіч, Ганна Севярынец, Павел Каралёў, Алесь Белы, Юлія Брузго, Святлана Воцінава, Павел Булаты.
Выйшаў новы нумар "Нашай гісторыі»

У нумары:
Генадзь Бураўкін: шчаслівы выбар;
Паўстагоддзя з кляймом здрадніка. Гісторыя адной правакацыі, звязанай з Мінскім падполлем;
Кітай эпохі Сі: новая кніга Кірыла Рудага;
Абаронцы Піленаў: як загінула літоўская Масада;
Берэгсас: закарпацкі след венгерскай драмы;
Куба - інфармацыйны і спажывецкі дэтокс;
Шляхецкі дом сармацкай эпохі: дзе жыла шляхта эпохі Рэнесансу
ды многае іншае.

Шукайце ў крамах, а найлепш - падпісвайцеся.
2024/12/25 06:58:40
Back to Top
HTML Embed Code: