tgoop.com/hodnaby/4575
Last Update:
Сябры і сяброўкі,
Вось ужо 5 гадоў Годна займаецца захаваннем і развіццём беларускай ідэнтычнасці.
Упэўненыя, вы бачылі відэа-выступ Sw@da x Niczos, які быў зняты нашай камандай падчас здымак навагодняй праграмы.
Мы стваралі самы розны кантэнт. Усё гэта дзеля таго, каб вы памяталі, якія мы, беларусы і беларускі, крутыя – і нам з вамі ёсць чым ганарыцца!
За гэтыя 5 гадоў мы зрабілі:
- Ролікі да Дня роднай мовы,
- Навагоднія відэа,
- Шматлікія трэвэл-шоу,
- Шоу пра родную мову – “Трушанка”, “Гоман”,
- Вялікія анлайн-святкаванні #БНР106 і #БНР102,
- Анлайн-шоу “Годны двор”,
- Школы для медыя-актывістак і актывістаў.
А можа вы нават памятаеце штосьці, пра што мы самі забыліся ;)
Гэта ўсё было магчыма дзякуючы вам, вашай неабыякавасці і любові да роднай культуры. Менавіта таму мы будзем з вамі максімальна шчырымі.
Зараз для нас настае няпросты час. 24 студзеня спынілася ўся амерыканская міжнародная падтрымка. Каля 80% нашых праектаў залежалі ад гэтага фінансавання. Але мы не губляем надзею і будзем працягваць развіваць беларускае, і нам важна рабіць гэта разам з вамі.
З бліжэйшага, што нам “гарыць” і чым мы не гатовыя ахвяраваць – гэта Дзень роднай мовы. Кожны год мы здымаем відэаролік і робім міні-кампанію ў сацсетках. Каб падтрымаць вас і натхніць яшчэ больш беларусаў і беларусак размаўляць роднай мовай. Таксама мы плануем аднавіць шоу пра беларускую мову “Трушанка” (гэта мусіў быць сюрпрыз).
Сёння, як ніколі, нам патрэбная вашая дапамога. Мы не збіраемся спыняць сваю дзейнасць. Бо ўпэўненыя, што без беларускай ідэнтычнасці, павагі да роднай мовы і культуры немагчыма пабудаваць бяспечную незалежную Беларусь. Таму мы просім вас пра падтрымку.
Як нас падтрымаць?
1) Наш Patreon;
2) Калі вы ведаеце бізнесы (ці самі з'яўляецеся такім), якія гатовыя нас падтрымаць ці рэалізоўваць праекты сумесна – дайце нам ведаць ([email protected], inst: hodnaby).
3) Калі можаце і хочаце быць карыснымі і гатовыя “заданаціць” нам вашым вольным часам (можаце дапамагчы з дызайнам, пошукам інфармацыі, і г д) – запоўніце гугл-форму, мы хацелі б сабраць суполку актыўных людзей, якія любяць Беларусь.
4) Падзяліцеся гэтым допісам, каб пашырыць інфармацыю пра нас
Давайце захоўваць беларускую ідэнтычнасць разам!
BY Годна
Share with your friend now:
tgoop.com/hodnaby/4575