HONESTPEOPLE_BY Telegram 6336
«Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш», — Якуб Колас

Чатыры гады прайшло пасля 9 жніўня 2020-га, якое падзяліла жыццё сотняў тысяч беларусаў і беларусак на «да» і «пасля».

Ці маглі мы ведаць, што 9 жніўня 2024 года будзем сустракаць вось так: сотні беларусаў на сапраўднай вайне, тысячы беларусаў за кратамі, сотні тысяч у вымушанай эміграцыі?

Напэўна — не.

А калі б ведалі, ці сталі б рабіць тое, што рабілі? Бараніць свой выбар, свае правы, сваю будучыню і самае галоўнае — адзін аднаго?

Напэўна — так.

Бо годнасць не прадаецца і не ўзважваецца. Гісторыя не паварочвае назад. Беларусы абралі быць адказнымі: за сябе, свой выбар і сваю будучыню. І нясуць гэтую адказнасць з годнасцю, незалежна ад таго, з якога боку кратаў ці мяжы яны знаходзяцца. Выжываюць у самых складаных абставінах, працуюць на знос, аб’яднаныя супольнай мэтай, і самае галоўнае — працягваюць падтрымліваць адно аднаго.

У гэтай салідарнасці, акіян якой адкрыў у беларусах дзве тысячы дваццаты, і ёсць яго сэнс. 9 жніўня, магчыма, — будучы Дзень незалежнасці. Але сёння гэта Дзень салідарнасці.

Дапамажыце людзям: палітвязням і іх сем’ям, людзям на вайне і ў вымушанай эміграцыі. З вашай дапамогай яны змогуць перажыць самыя змрочныя часы.

Дапамажыце беларускім арганізацыям: каму вы ўдзячныя ці лічыце, што яны робяць карысную працу. З вашай дапамогай яны змогуць зрабіць яшчэ больш.

Дзень прыйдзе новы, нават калі сёння ізноў у бясконцы раз няма сіл і надзеі. Салідарнасць, вера ў сябе і лепшую будучыню — гэта і ёсць адказ на пытанне, што беларусам рабіць сёння, заўтра, праз яшчэ 4 ці нават 400 год.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі

tgoop.com/honestpeople_by/6336
Create:
Last Update:

BY Честные люди

Share with your friend now:
tgoop.com/honestpeople_by/6336

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

2How to set up a Telegram channel? (A step-by-step tutorial) Click “Save” ; bank east asia october 20 kowloon Image: Telegram. How to Create a Private or Public Channel on Telegram?
from us

Telegram Честные люди
FROM American