tgoop.com/honestpeople_by/6354
Last Update:
Гвалт у Беларусі — толькі з боку дзяржавы? На жаль, усё складаней
Апошнія гады ў публічнай прасторы шмат размоў пра гвалт з боку дзяржавы. Мы ведаем пра рэпрэсіі і катаванні з боку сілавікоў, і на гэтым фоне іншыя гісторыі не такія чутныя. Але гэта не значыць, што гвалт у сем’ях, навучальных установах і наўпрост у пабытовым жыцці знік.
Наадварот — на фоне пратэстаў у Беларусі, уварвання Расіі ва Украіну ўзровень гвалту, на жаль, толькі ўзнімаецца.
Пытанне гвалту ў паўсядзённым жыцці беларусак і беларусаў абмяркоўвалі на апошняй дыскусіі *Сумленных людзей з удзелам экспертак і экспертаў: Генадзя Коршунава, Кацярыны Раецкай, Тараса Тарналіцкага, Ксеніі Малюковай і Вадзіма Мажэйкі. Мы абралі некалькі думак з сустрэчы, якія дапамогуць паразважаць па тэме самастойна ці абмеркаваць пытанне з сябрамі.
Ксенія Малюкова, каардынатарка медыяпраекта Girls Power Belarus: «Сярод мужчын-палітзняволеных, якія выходзяць, ёсць людзі, што чыняць акты гвалту. Мне вядома пра некалькі гісторый у Літве, калі жанчынам даводзілася ўцякаць. Таксама хачу сказаць, што ў дэмакратычных колах таксама дастаткова людзей, якія чыняць гвалт, чыняць харасмент. Гвалту шмат усюды, ён не паходзіць толькі ад дзяржавы».
Генадзь Коршунаў, сацыёлаг, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй: «Зараз ва Усходняй Еўропе ўзровень фізічнага гвалту, хутчэй за ўсё, будзе падвышацца. Гэта ў тым ліку будуць наступствы калектыўнай траўмы: як у беларусаў, так і ва ўкраінцаў. Калі казаць пра Беларусь, можна звярнуць увагу на колькасць самагубстваў — вельмі важны паказчык. Гэта сведчанне таго, што ціск, які адчуваюць людзі з боку іерархічнай дзяржаўнай сістэмы, у тым ліку з боку сістэмы адукацыі, часцяком становіцца невыносным».
@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #каштоўнасці
BY Честные люди
Share with your friend now:
tgoop.com/honestpeople_by/6354