tgoop.com/horadnia/2166
Last Update:
14 лістапада 1905 года пад Горадняй нарадзіўся Міхась Васілёк (сапраўднае імя Міхаіл Касцевіч) - беларускі паэт і дзеяч, які ў міжваенны час арганізаваў гурткі ТБШ. Акрамя таго ветэран Другой сусветнай вайны - ваяваў у польскім войску і партызанах. Ягоная паэзія прысвечана лёсу беларускай нацыі ў XX ст. У 1960 годзе дзясяткі тысяч Гарадзенцаў правялі паэта ў апошні шлях на могілкі, а ў 90-х у яго гонар была названа адна са старых вуліц нашага горада (гістарычная Пясчаная), на якой жыў паэт. Міхась Васілёк быў пляменнікам іншага беларускага дзеяча - Макара Касцевіча (Краўцова Макара).
Цікавы факт: у лютым 2019 года з вуліцы Васілька быў дэмантаваны недарэчны помнік Чапаеву. Адразу з'явілася ідэя паставіць на гэтым месцы помнік-бюст паэту.
BY Haradzienski

Share with your friend now:
tgoop.com/horadnia/2166