tgoop.com/kpeople/543
Last Update:
Прафесiйнае выгаранне на працы🧑💻.
Як падтрымаць сябе ў тонусе падчас эмацыйных спадаў🥴:
⠀
🫠 Метад подзадач.
Калі рабіць нешта паступова, з'яўляецца ўстойлівае адчуванне прагрэсу.
Калі праект рэалізаваць паэтапна, гэта істотна паменшыць узровень стрэсу і дапаможа атрымліваць задавальненне ад працэсу.
⠀
🫠 5-хвілінная прагулка / перапынак пасля кожных 25 хвілін працы.
Тэхніка пад назвай "метад памідора", калі кожны працяглы перыяд працы ўзнагароджваецца кароткай перадышкай.
⠀
🫠 Прыярытэтызацыя.
Часцяком спіс задач расце проста на вачах. Калі зрабіць усяго 1/5 частку аб'ёму такіх задач, то астатнія 80%, можна сказаць, у вас у кішэні. Гэта так званы прынцып Парэта, і ў яго ёсць другi складнік: 80% намаганняў прыносяць толькі 20% выніку. Таму трэба дакладна разумець, з якімі задачамі трэба разабрацца ў першую чаргу.
⠀
🫠 Пітной рэжым і харчаванне.
Каб адэкватна функцыянаваць, наш мозг павінен рэгулярна атрымліваць неабходную колькасць вадкасці. Менавіта вада— і выдатная нагода зрабіць перапынак.
Тое ж самае і з харчаваннем: важна не проста есцi, а спажываць тое, што прынясе карысць мозгу і ён будзе працаваць з падвоеным энтузіязмам.
⠀
🫠 Дыхаць i адцягвацца.
Каб прадухіліць стрэс, дастаткова займацца тым, што прыносіць задавальненне.
Галоўнае— разнастайнасць у дзеяннях, а не зацыкленне на адным выглядзе дзейнасці.
Таксама не варта забываць аб фізічных практыкаваннях: варкаўт, стрэтчынг, падцягванне – галоўнае не трымаць сваё цела ў крэсле на працягу 8+ гадзін. І, вядома, не забываць пра якасны сон.
BY In the HR Head // KeyPeople
Share with your friend now:
tgoop.com/kpeople/543