tgoop.com/kpeople/545
Last Update:
З чаго складаюцца эфектыўныя камандныя сустрэчы 🤔 👯:
⠀
1️⃣ Forming— першая стадыя, працэс санастройкi🤝.
Для якаснага ўваходжання ў працэс трэба злавіць адну хвалю, сфакусавацца на агульным парадку дня.
👉 Дапаможа small talk з камандай на нейкія непрацоўныя і прыемныя тэмы. Сачыце, каб у размову ўключыліся ўсе ўдзельнікі. Прысвяціце гэтаму літаральна некалькі хвілін, а пасля актуалізуйце мэты сустрэчы.
⠀
2️⃣ Storming— другая стадыя, працэс бурлення🧠.
На гэтай стадыі каманда пачынае актыўна спрачацца, згаджацца і не згаджацца адзін з адным, падымаць набалелыя тэмы. Дайце супрацоўнікам выпусціць пар і ўключыцца ў эмацыйную працу. Добра пабурлiўшы, можна скінуць лішні груз і выпрацаваць больш эфектыўныя рашэнні.
👉 Падымайце вострыя тэмы— тыя, якія перашкаджаюць рухацца далей, турбуюць каманду і запрашайце да абмеркавання нават маўчуноў.
⠀
3️⃣ Norming— трэцяя стадыя, працэс нармалізацыі🧘.
Каманда падастыла, абмеркавала праблемы і энергія немінуча пойдзе ўверх. Ад эмоцый каманда сама пачне пераходзіць да дзеянняў: удзельнікі пачынаюць прапаноўваць канструктыўныя рашэнні, ідэі.
👉 Калі каманда ў працэсе бурлення сама пераходзіць на выпрацоўку рашэнняў, проста не перашкаджайце, усё ідзе сваёй чаргой. А калі бурленне зацягнулася, прапануйце камандзе перайсці да канкрэтных дзеянняў. Уладкуйце мазгавы штурм, фiнализуйце рашэннi.
⠀
4️⃣ Performing— чацвёртая стадыя, працэс максімальнай працаздольнасці каманды💪.
Ўцягнутасць, матывацыя, рашучасць — усё на максімуме ў гэты момант. Самы час прысвоіць кожнаму члену каманды сваю адказнасць, распісаць канкрэтныя крокі і тэрміны.
👉 Важна, каб кожны агучыў свае дзеянні, за што ён будзе адказваць і да якога тэрміну: чым больш падрабязнасцяў, тым лепш.
⠀
5️⃣ Adjourning— пятая стадыя, працэс завяршэння🫂.
На гэтым этапе вельмі важна падвесці вынік сустрэчы, паглядзець на сябе як на каманду з боку.
👉 Падыходзіць звычайная рэтраспектыва: "што сёння ў каманды атрымалася добра, а што можна было зрабіць па-іншаму?». Таксама можна спытаць кожнага, што ён вынясе з сабой з сустрэчы: новыя думкі, новыя рэакцыі.
BY In the HR Head // KeyPeople
Share with your friend now:
tgoop.com/kpeople/545