Новыя кадры другога сезона серыяла «Апошнія з нас» ад HBO!
Прэм'ера працягу шоу адбудзецца ў красавіку!
#TheLastOfUs

Глядзім першы трэйлер да фільма «Месца прызначэння: Радавод»!
Новая частка франшызы жахлівікаў выйдзе ў траўні!
#ПунктПрызначэння

YouTube
Final Destination Bloodlines | Official Teaser Trailer
If you screw with Death's plans, things can get very... messy. #FinalDestination #Bloodlines - only in theaters and @imax May 16. #FilmedforIMAX
The newest chapter in New Line Cinema’s bloody successful franchise takes audiences back to the very beginning…

Ружовая Купіна
Дэбютны трэйлер да новай «Фантастычнай чацвёркі» выйдзе ўжо заўтра! Пакуль – тызер. #Marvel
Рычардс, Грым і два Штормы!
У чаканні першага трэйлера «Фантастычнай чацвёркі» глядзім на новы – няхай і не самы інфарматыўны – постар карціны!
#Marvel

🎥Што глядзець у лютым у кінатэатрах?
▪️«Капітан Амерыка: Смелы новы свет» – 35-ы фільм Кінасусвета Марвел і 4-ы – пра галоўнага супергероя Амерыкі. Гэты фільм з'яўляецца своеасаблівым працягам серыяла «Сокал і Зімні салдат», а ў цэнтры сюжэта знаходзіцца Сэм Уілсан, на долю якога выпала выратаваць Зямлю ад тэрарыстаў і Чырвонага Халка, ролю якога выканаў Харысан Форд.
Прэм'ера ў свеце — 14 лютага.
Прэм'ера ў Беларусі — другая палова лютага.
▪️«Усе мы ўяўляем святло» – вострасацыяльная драма Паял Кападыі раскажа гісторыю дзвюх жанчын, якія не могуць спакойна жыць праз рэлегійныя і сацыяльныя забабоны ў сучаснай Індыі. Карціна атрымала гран-пры журы на леташнім Канскім кінафестывалі.
Прэм'ера ў свеце — ужо адбылася.
Прэм'ера ў Беларусі — 20 лютага.
▪️«О, Канада» – рэфлексійная драма Пола Шрэдэра пра прапрацоўку былых траўм, якія таксама могуць сапсаваць жыццё цяперашняе. У галоўных ролях – Рычард Гір, Ума Турман і Джэйкаб Элордзі.
Прэм'ера ў свеце — ужо адбылася.
Прэм'ера ў Беларусі — 20 лютага.
▪️«Успаміны слімака» – утульны анімацыйны фільм, намінаваны на сёлетні Оскар, раскажа пра самотную жанчыну Грэйс, якая любіць чытаць танныя раманы пра каханне і калекцыянаваць дэкаратыўных слімакоў. Аднойчы ў яенае жыццё прыходзіць жанчына Пінкі, з якой яны становяцца добрымі сяброўкамі, пасля чаго жыццё Грэйс зменяецца цалкам і назаўжды. Мілы і ўтульны мультфільм у стылі «Марсэля: Ракавінкі ў ботах» і ранняга Уэса Андэрсана дакладна стане цудоўным кінадосведам, які не хочацца прапускаць.
Прэм'ера ў свеце — ужо адбылася.
Прэм'ера ў Беларусі — 27 лютага.
▪️«Малпа» – у цэнтры сюжэта новага жахлівіку Озгуда Перкінса – два блізняты, якія знаходзяць у старой шафе цацачную малпу, пасля чаго вакол іх здзяйсняюцца некалькі жорсткіх забойстваў. Фільм, зняты паводле аднайменнага апавядання Стывена Кінга, удала спалучае ў сабе элементы хорара і сітуацыйнай камедыі, дзякуючы чаму ствараецца запамінальны экспірыенс, што па духу нагадвае «Пункт прызначэння» і «Грэмлінаў».
Прэм'ера ў свеце — 14 лютага.
Прэм'ера ў Беларусі — 27 лютага.
#бягомукіно

📺Што глядзець у лютым дома?
Серыялы:
▪️«Непераможны» (3 сезон) – крывавы і вельмі захапляльны анімацыйны праект-дэканструкт супергероікі працягне гісторыю Майка Грэйсана і Омні-мэна.
Прэм'ера — 6 лютага на Amazon Prime.
▪️ «Белы лотас» (3 сезон) – працяг камедыйнага шоу, падзеі якога на гэты раз перамесцяцца ў Тайланд, каб у сваёй сатырычнай манеры зрабіць чарговы сацыяльны каментар. На гэты раз – у бок усходніх традыцый і прыняцця смерці.
Прэм'ера — 16 лютага на HBO.
▪️«Нулявы дзень» — палітычны трылер, у цэнтры сюжэта якога прэзідэнт у адстаўцы (Роберт Дэ Ніра), якому прыходзіцца ўстаць на чале расследавання буйной кібератакі, вынікам якой сталі шматлікія ахвяры.
Прэм'ера — 20 лютага на Netflix.
Фільмы:
▪️«5 верасня» – фільм, які расказвае пра трагічныя падзеі, якія адбыліся ў 1972 г. на Алімпіядзе, калі ізраільскія спартсмены былі захопленыя тэрарыстамі. Карціна Ціма Фільбаума – адзін з намінантаў на сёлетні Оскар у катэгорыі «Найлепшы арыгінальны сцэнар», таму, калі хочаце азнаёміцца з усімі прэтэндэнтамі на галоўную кінаўзнагароду, – прагляд абавязковы!
Прэм'ера на лічбавых носьбітах — 4 лютага.
▪️«Лепшы чалавек» — з душой зроблены баёпік пра Робі Уільямса з адной асаблівасцю: музыка ў карціне прадстаўлены як малпа. Крытыкі і гледачы у асноўным станоўча ацэньваюць карціну Майкла Грэйсі, адзначаючы творчы падыход і ўдалыя мастацкія рашэнні.
Прэм'ера на лічбавых носьбітах — 11 лютага.
▪️«Муфаса» – прыквел да гіперрэалістычнага «Караля Льва» 2019 года, які раскажа, што лагічна, пра бацьку Сімбы — Муфасу і яго станаўленне як лідара прайда.
Прэм'ера на лічбавых носьбітах— 18 лютага.
▪️«Прысутнасць» – Сцівен Содэрберг як вялікі аматар эксперыментаў з формай прадстаўляе карціну, якая раскажа пра сям'ю, што прыбывае ў новы дом, з пункту гледжання прывідаў, якія жывуць у ім.
Прэм'ера на лічбавых носьбітах – 25 лютага.
#бягомнаканапу

🔥Глядзім дэбютны трэйлер да фільма «Фантастычная чацвёрка» ад Marvel Studios!
Прэм'ера фільма пра адну з найважнейшых каманд Marvel – у ліпені.
#Marvel
Прэм'ера фільма пра адну з найважнейшых каманд Marvel – у ліпені.
#Marvel
YouTube
The Fantastic Four: First Steps | Official Teaser | Only in Theaters July 25
Welcome to the family.
Marvel Studios' #TheFantasticFour: First Steps arrives in theaters July 25.
► Watch Marvel on Disney+: https://bit.ly/2XyBSIW
► Subscribe to Marvel on YouTube: http://bit.ly/WeO3YJ
Follow Marvel on Twitter: https://twitter.com/marvel…

І дэбютны постар да фільма! #Marvel
Некалькі дадатковых постараў!
Падзеі фільма будуць разгортвацца ў альтэрнатыўных 1960-х гг, то бок не ў асноўным сусвеце фільмаў Marvel Studios.

Новыя кадры фільма «Свет Юрскага перыяду: Перанараджэнне»!
Дэбютны трэйлер прыгодніцкай карціны выйдзе заўтра.
#СветЮрскагаПерыяду
Дэбютны трэйлер прыгодніцкай карціны выйдзе заўтра.
#СветЮрскагаПерыяду
Ружовая Купіна
Photo
Калі хтосьці сумняваўся, прадстаўнікі Marvel Studios пацвердзілі, што пры стварэнні постараў да «Фантастычнай чацвёркі» НЕ выкарыстоўваўся штучны інтэлект.
#Marvel
#Marvel