Telegram Web
Першыя кадры трэцяга і фінальнага сезона «Гульні ў Кальмара»!

Прэм'ера – 27 чэрвеня на Netflix.

#ГульняУКальмара
Дэніэл Крэйг і Джош О'Конар на першым кадры фільма «Нажы вонкі: Прачынайся, мярцвяк»!

Новы фільм Раяна Джонсана выйдзе сёлета на Netflix.

#НажыВонкі3
Новы фільм Ноя Баўмбака «Джэй Келі» выйдзе на Netflix увосень!

У фільме, які апісваецца як вясёлая эмацыянальная гісторыя сталення дарослых, сыграюць Адам Сэндлер, Джордж Клуні, Грэта Гервіг і Лора Дзёрн.

#ДжэйКелі
Джэна Артэга на новым кадры другога сезона серыяла «Уэнсдэй»!

#Уэнсдэй
У Хоўкінсе 13 чэрвеня 1986 знік падлетак – Джэйн Хопер.

Першае тызер-прома да фіналу «Вельмі дзіўных спраў»!

#ВельміДзіўныяСправы
Фелісіці Джонс і Джэл Эджэртан на першым кадры фільма «Цягніковыя мары» ад рэжысёра Клінта Бэнтлі!

Фільм паказвалі на фестывалі Сандэнс і ён зайшоў аўдыторыі на «ўра», з нагоды чаго Netflix ужо набылі правы на рэліз карціны.

#ЦягніковыяМары
Жывём-жывём: «Бруталіст» Брэдзі Корбета выйдзе ў лічбе 25 лютага, то бок за тыдзень да Оскара!

#Бруталіст
Бэні Сэфдзі, Эліат Пэйдж і Джон Легуізама папоўнілі акторскі склад фільма «Адысея» Крыстафера Нолана!

#Адысея
Джэймс Нортан папоўніў акторскі склад трэцяга сезона серыяла «Дом цмока»!

Актор выканае ролю Ормунда Хайтаўэра – пляменніка Ота, правай рукі караля.

#ДомЦмока
Серыял «Пясочны чалавек» завяршыцца на другім сезоне!

Звязана гэта можа быць з абвінавачваннямі Ніла Геймана ў сэксуальным гвалце, аднак аўтары шоу запэўніваюць, што самі хацелі зрабіць менавіта толькі два сезоны.

#Пясочнычалавек
Добрай раніцы.

#выпадкі
«Насферату» Роберта Эгерса сабраў у пракаце ўжо больш за 170 млн $!

Нагадаем, што бюджэт карціны – невялікія 50 млн $.

#Насферату
Джэна Артэга, Бары Кеаган і the Weekend на першых кадрах «Hurry up tomorrow»!

Карціна будзе з'яўляцца своеасаблівым працягам аднайменнага альбома музыкі, рэліз якога адбыўся на мінулым тыдні.

#HurryUpTomorrow
2025/02/11 04:27:28
Back to Top
HTML Embed Code: