LATUSHKA Telegram 3562
Раство — час надзеі і веры

У кожнага з нас ёсць цёплыя ўспаміны, звязаныя з Калядамі і Раством. І ў тых беларусаў, якія сустракаюць святы ў Пружанах, Нясвіжы, Пінску, Барысаве і ва ўсіх іншых гарадах нашай Радзімы; і ў тых беларусаў, якія сёння сустракаюць святы за мяжой. У кагосьці ўспаміны пра Каляды і Раство асацыююцца з дамашнім святам побач з бацькамі і блізкімі, у іншых — як у святочныя дні пахла дома навагодняя ялінка, а хтосьці ўзгадае як па дарозе дадому рыпеў крышталёва белы снег у святочныя дні. Дні, калі ў сэрцы нараджалася надзея. І я памятаю гэта.

https://youtu.be/dKUmKlQ1MBg

Напярэдадні каталіцкага Раства і Каляд у сённяшнім відэа раскажу тры важныя для мяне гісторыі аб тым, з якімі ўспамінамі ў мяне асацыююцца зімовыя святы. Гэта ўспамін з дзяцінства, з часоў працы міністрам культуры і перыяду працы генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы.

Каляды і Раство — цёплыя і светлыя святы, падчас якіх нараджаюцца важныя ў сённяшні няпросты час пачуцці. Гэта час цудаў, сямейнай цеплыні і добрых спраў. Час, калі ў нашых сэрцах загараецца промень веры ў лепшае будучае.

Я веру, што ў нашым будучым — у нас усё атрымаецца. Я веру ў тое, што ў нашым заўтра — усё будзе добра.

У гэтыя святочныя дні зычу кожнаму беларусу і кожнай беларусцы захоўваць веру і надзею ў сваім сэрцы. Гэтыя пачуцці — каштоўны падмурак для новых планаў, для таго, каб дзейнічаць і дасягаць новых высот і вяршынь.

Віншую са светлымі святамі Каляд і Раства. Няхай у вашых дамах заўсёды пануе атмасфера любові і гармоніі, няхай у сэрцах захоўваецца вера ў лепшае будучае.

Яно абавязкова наступіць.

tgoop.com/latushka/3562
Create:
Last Update:

BY Павел Латушка

Share with your friend now:
tgoop.com/latushka/3562

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Hashtags are a fast way to find the correct information on social media. To put your content out there, be sure to add hashtags to each post. We have two intelligent tips to give you: Telegram users themselves will be able to flag and report potentially false content. The optimal dimension of the avatar on Telegram is 512px by 512px, and it’s recommended to use PNG format to deliver an unpixelated avatar. ZDNET RECOMMENDS During the meeting with TSE Minister Edson Fachin, Perekopsky also mentioned the TSE channel on the platform as one of the firm's key success stories. Launched as part of the company's commitments to tackle the spread of fake news in Brazil, the verified channel has attracted more than 184,000 members in less than a month.
from us

Telegram Павел Латушка
FROM American