LATUSHKA Telegram 3587
Няхай гэта Раство стане для кожнага з нас крыніцай натхнення, сілы і веры ў лепшую будучыню!

Шаноўныя беларусы і беларускі, усе тыя, хто сёння святкуе Раство. Прыміце мае шчырыя віншаванні з гэтым светлым і ўрачыстым днём!

Сёння я хачу павіншаваць вас словамі класіка беларускай літаратуры — урыўкамі з главы, якая мае назву «Каляды», славутай паэмы «Новая зямля», створанага выбітным беларускім паэтам, народным песняром Беларусі, Якубам Коласам.

Ілюстрацыі да «Новая зямлі», якія вы можаце пабачыць, былі створаны знакамітым мастаком Васілём Пятровічам Шаранговічам. Чамусьці мне ўзгадалася сустрэча з ім у Варшаве, калі я быў маладым паслом. Тады ён прыехаў да мяне ў рэзідэнцыю, і мы з ім абедалі. Гэта сапраўды была вельмі цікавая і незабыўная гутарка і сустрэча. Гэта быў чалавек з сапраўды ўнікальным талентам, якога мне пашчасціла ведаць асабіста. Васіль Шаранговіч — народны мастак Беларусі, былы рэктар Акадэміі Мастацтваў. Яго творы — гэта сапраўдны цуд мастацтва, у якім бачна ўся любоў да нашай спадчыны.

«Куцця. Марозна. Хмурнавата.
Сняжок падкідвае заўзята;
Снег на Куццю — грыбы на лета,
Такая матчына прымета,
А сцежкі чорны — ягад многа;
Ну, і за гэта хвала Богу.
Абегаў Ўладзя раўчавіну,
І клін, і пасечку, лагчыну.
Па жменьцы ў снег аўса стаўляе —
Зайцоў ён гэтым прывабляе,
Каб праз акенечка з каморы,
Калі прынадзіцца каторы
У ночку цёмную хадзіць,
Навесці стрэльбу і забіць,
Бо тут зайцоў было даволі.
І дроў на свята накалолі,
Трасянкі загадзя натрэслі,
Сянца пахучага прынеслі:
Куцці гаршчок ужо ў калена
Стаяў на лаве, чакаў сена,
І вось цяпер гаршчок з куццёю,
Як цар даўнейшаю парою,
Ў пачэсны кут, на свой прастол,
Стаўляўся з гонарам за стол
На гэта сена пад багамі,
Ўладар над хлебам і блінамі,
Бо ён у гэты дзень — персона!
Яго вянчаў абрус-карона:
Гаршчок агорнуты пашанай,
Хоць ён фаміліі глінянай.

Ялінка ў хаце так прыгожа!
І колькі радасці і ўцехі!
На ёй валоскія арэхі,
А з пазалочанай паперкі
Глядзяць панадныя цукеркі;
І больш на ёй няма нічога,
Ды хіба ж дзецям трэба многа?
Даволі з іх і той прынады —
Яны давольны, яны рады».

Няхай у вашых дамах пануюць любоў і згода. Хай у вашых сэрцах заўсёды будзе месца для веры, надзеі і ўдзячнасці. У гэты чароўны час жадаю вам здароўя, шчасця і дастатку. Няхай усе вашы мары збываюцца, а на вашым шляху заўсёды будуць святло і добрыя людзі.

Няхай гэта Раство стане для кожнага з нас крыніцай натхнення, сілы і зменаў да лепшага Будучага!

tgoop.com/latushka/3587
Create:
Last Update:

BY Павел Латушка

Share with your friend now:
tgoop.com/latushka/3587

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Users are more open to new information on workdays rather than weekends. During the meeting with TSE Minister Edson Fachin, Perekopsky also mentioned the TSE channel on the platform as one of the firm's key success stories. Launched as part of the company's commitments to tackle the spread of fake news in Brazil, the verified channel has attracted more than 184,000 members in less than a month. Telegram Channels requirements & features Your posting frequency depends on the topic of your channel. If you have a news channel, it’s OK to publish new content every day (or even every hour). For other industries, stick with 2-3 large posts a week. You can invite up to 200 people from your contacts to join your channel as the next step. Select the users you want to add and click “Invite.” You can skip this step altogether.
from us

Telegram Павел Латушка
FROM American