Telegram Web
Пакуль зь летуценным выглядам пазую для фота, за плячыма ўжо два канцэрты і тры краіны. 💪

Што ў Вене, што ў Братыславе я зазнаў шчасьце сустрэчы з адданымі слухачамі, якіх выявілася багата, натхніўся і ўсьцешыўся, пачуўшы, што мае песьні дапамагаюць перажыць цёмныя часы 🌠

Асабліва прыемна было пазнаёміцца і з украінцамі, сьвядомымі і цалкам нашымі па духу людзьмі.

Наступны прыпынак - Мюнхэн, сустракаемся 1 кастрычніка, каб зладзіць свой Oktoberfest 😀🔥

🗓️1.10.2024
📍Kulturzentrum GOROD - GIK e.V.
🚏Arnulfstraße 197, 80634 München, Deutschland
Старт: 19:00
🗣️ Я зараз у акустычным туры. Ежджу па Эўропе, граю канцэрты.

Тур пачаўся з Аўстрыі, з канцэрту ў Вене. 🇦🇹
Акурат празь дзень у гэтай краіне мусілі адбыцца парляманцкія выбары.

Я адыграў канцэрт, і на наступны дзень мы выехалі ў Братыславу 🇸🇰, каб зайграць там. Апошнім разам у Братыславе я выступаў у 2006-м. Тады нас з гуртом запрасілі паўдзельнічаць у сьвяце вызваленьня Славаччыны ад фашыстаў. ⚔️

👟Цяпер, праз 18 гадоў, мы хадзілі па ўтульных братыслаўскіх вуліцах, і я прыгадваў: «Вось каля гэтага манумэнту мы тады гралі! Вось у гэтай кавярні мы тады абедалі! Вось у гэтай крамцы мы куплялі сувэніры!».

Братыслава зьмянілася. Цяпер тут утульней, чысьцей, шмат чаго адрэстаўравалі, зьявілася шмат новых модных кавярняў ды рэстарацыяў. Безьліч замежных турыстаў з усяго сьвету... І пасярод усяго гэтага позірк спыняецца на традыцыйнай афішнай тумбе, абклеенай плякатамі «Культурны страйк!».

🔜🔜🔜 Працяг тут.
🚌 Тур “Галопам па Эўропах” працягваецца - сёньня мы сустракаемся ў Цюрыху, швайцарскім горадзе на пагорках, вядомым сваім унівэрсытэтам, возерам і тым, што тут жыў Ленін. 🙈

📸 А тым часам даганяюць фотарэпартажы з ужо мінулых канцэртаў, на якіх мы выбітна бавілі час, разам сьпявалі, сумавалі і не давалі згаснуць нашай надзеі.

👆Фота з канцэрту ў Братыславе, глядзіце ды натхяйцеся 🤍
📍Кастрычнік-лістапад:

6.10. - 🇩🇪 Дзюсэльдорф, акустычны тур "Галопам па Эўропах"
9.10. - Гамбург, акустычны тур "Галопам па Эўропах"
11.10 - 🇩🇪 Бэрлін, акустычны канцэрт, тур "Галопам па Эўропах"
14.10 - 🇩🇪 Бэрлін (прэзэнтацыя новай песьні!)
20.10 - 🇩🇪 Бэрлін, фэстываль PRADMOVA
26.10 - 🇵🇱 Беласток, акустычны дуэт
9.11 - 🇵🇱 Кракаў, электрычны VOLSKI (10 гадоў "Грамадазнаўства")
15.11 - 🇵🇱 Вроцлаў, электрычны VOLSKI (10 гадоў "Грамадазнаўства")

*сьпіс будзе дапаўняцца
💥 Хуткі анонс! У мой расклад канцэртаў раптам урываецца фэстывальны выступ у Гайнаўцы - “Музыка без засьцярогаў”!

18 кастрычніка мы поўным электрычным складам VOLSKI выступім на сцэне ў Мазаікарні ў Гайнаўцы! 🎸🎸🎸

Запрашаем сардэчна на гэты выступ, які абяцае быць моцным і запамінальным!

Занатоўвайце! 🚌

18.10.2024
👉Scena w Mozaikarni/Muzeum Białoruskie, ul. 3 Maja 42, Hajnówka
✌️VOLSKI, хэлайнэр выступа а 20:40!
👾 А ці вы ўжо пасьпелі паглядзець новую сэрыю “НАШЫ Ў ПОЛЬШЧЫ”?

А хтосьці ўжо пасьпеў напісаць камэнтар і пра “здраду”, і пра спробу перацягнуць польскую гераіню на беларускі бок.

Глядзіце самі 😎 ды не забывайцеся пакідаць свае камэнтары, я іх чытаю 😄

Выпуск тут. ☑️
🚌 Вось і завяршыўся мой восеньскі тур “Галопам па Эўропах”.

Мы пачалі з аўстрыйскае перадвыбарчае Вены 🇦🇹, заехалі ў славацкую трывожную Братыславу 🇸🇰, потым былі нямецкі актобэрфэставы Мюнхэн 🇩🇪, швайцарскі халодны і сонечны Цюрых 🇨🇭, і далей нямецкія - бізнэсовы Франкфурт-на-Майне, мітусьлівы Дзюсэльдорф, партовы і прыязны Гамбург, і стары добры знаёмы Бэрлін. 😱

Шмат новых станоўчых уражаньняў, знаёмстваў зь людзьмі і незабыўнымі мейсцамі, усё немагчыма перадаць у кароткім допісе, але я абавязкова напішу пазьней для вас падрабязную справаздачу з рознымі гісторыямі і сытуацыямі, бо гэты тур таго варты! 👏

Дзякуй арганізатарам, якія адказна падыйшлі да маіх выступаў! 🙇

Дзякуй тым, хто прыходзіў на канцэрты, вы мяне прыемна зьдзівілі (і колькасьцю, і вашымі эмоцыямі)!

Дзякуй Яне за дасканалае плянаваньне і арганізацыю!

Жыве Беларусь! (яшчэ ня раз прасьпяваем разам з вамі гэтыя два чароўныя словы) ❤️
🎞️ Важнае для мяне і, спадзяюся, цікавае для вас, выйшла інтэрвію ў Deutsche welle Беларусь, дзе мы з журналісткай Ірынай Ігнацюк паразмаўлялі і пра думкі аб эміграцыі (адразу пасьля ад’езду і цяпер), і пра тых маіх прыхільнікаў, хто дасюль у Беларусі, і пра тое, што я думаю аб вяртаньні, нашым часе і “дваістасьці” беларусаў.

👉 Адным словам, глядзіце і слухайце самі - спасылка тут.

А калі захочацца, дзяліцеся сваімі думкамі (калі вы ў Беларусі, шыфруйцеся ў камэнтарах ці пішыце мне наўпрост у мэсэнджары, я стараюся ўсё чытаць і часам адказваю).

🧳 У інтэрвію мы згадваем праект “Эмігранты”.
Можаце яго паслухаць па гэтай спасылцы.

📩 Каротка размаўляем пра альбом “Лісты палітвязьням”. Ён дасяжны тут.

✍️ Апроч таго мне задалі пытаньне пра рубрыку “Мама не журыся!”, дзе я штотыдзень пішу тэксты на розныя хвалюючыя і актуальныя тэмы. Рубрыка дасяжная тут.
🌅 Хвілінка анонсаў, дзе мы з вамі можам сустрэцца ў бліжэйшы час

18.10. - 🇵🇱Гайнаўка, фэстываль “Музыка без засьцярогаў”
(падрабязна тут)
20.10. - 🇩🇪Бэрлін, фэстываль PRADMOVA
(падрабязна пра праграму тут)
25.10. - 🇵🇱 Бельск Падляшскі, Бардаўская восень,
26.10. - 🇵🇱 Беласток, акустычны дуэт (падрабязнасьці)
9.11. - 🇵🇱Кракаў, электрычны VOLSKI з альбомам “Грамадазнаўства”
(квіткі 🔥)
15.11. - 🇵🇱Вроцлаў, электрычны VOLSKI з альбомам “Грамадазнаўства”
(квіткі 🔥)
6.12 - 🇸🇪 Стакгольм, калякалядны акустычны канцэрт
(квіткі 🎄)
2024/11/25 19:39:18
Back to Top
HTML Embed Code: