Warning: mkdir(): No space left on device in /var/www/tgoop/post.php on line 37

Warning: file_put_contents(aCache/aDaily/post/law_verum/--): Failed to open stream: No such file or directory in /var/www/tgoop/post.php on line 50
Law Verum@law_verum P.1402
LAW_VERUM Telegram 1402
⚖️ АМНІСТЫЯ: паказчык “адлігі” ці пыл у вочы?

Існуе меркаванне, што амністыя - інструмент гандлю беларускіх улад з ЕС для паслаблення санкцыйнага рэжыму. Сёння паспрабуем разабрацца, ці сапраўды рэжым плануе распачаць лібералізацыю, ці зноў спрабуе заблытаць міжнародную супольнасць, не змяніўшы пры гэтым сваіх метадаў.

Чытайце поўны атыкул па спасылцы. Ніжэй – тэзісна.

📍 Амністыя (ў адрозненні ад памілавання) накіраваная адразу на пэўныя катэгорыі асуджаных: цяжарныя жанчыны, падлеткі, інваліды, пенсіянеры, інваліды пэўных груп. Але…

Асуджаныя па “пратэстных” артыкулах не падпадаюць пад пералік амніставаных. Гэта, напрыклад:
- актывісты, што расфарбоўвалі табакеркі;
- фігуранты такіх рэзанансных спраў як “справа Аўтуховіча”, “Рэвалюцыйнага дзеяння”;
- рэйкавыя партызаны, якім інкрымінуюць арт. 309 КК;
- тыя, хто рабіў пратэставыя надпісы на сценах будынкаў, асфальце;
- артывісты, асуджаныя па арт. 342 КК, 293 КК;
- тыя, хто супраціўляўся пры затрыманні і маральна ці фізічна нанёс шкоду “праваахоўніку”;
- тыя, каго абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады ў каментарах і Інтэрнэце;
- тыя, хто ладзіў перформансы (арт 370, знявага да сімвалаў, якія дзяржава лічыць дзяржаўнымі)
- асобы, уключаныя ў “тэрарыстычны спіс” КДБ
- журналісты, адміны і ўдзельнікі пратэставых медыя/каналаў
- тыя, хто асуджаны за цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы (артыкулы, па якіх максімальны тэрмін пакарання пачынаецца ад 6 гадоў)

Не выйдуць на волю цяжарныя жанчыны, падлеткі, адзінокія бацькі ці пенсіянеры, інваліды, калі яны асуджаныя па артыкулах-“выключэннях” з амністыі.

Нават тым, хто быў асуджаны па іншых артыкулах, але па палітычных матывах, не гарантаванае вызваленне: не падлягаюць амністыі тыя, хто злосна парушаюць правілы адбывання пакарання (у Беларусі для гэтага дастаткова тройчы атрымаць спагнанне за парушэнне правілаў унутранага распарадку, што, ведаючы асаблівае стаўленне да палітвязняў, зрабіць зусім няцяжка).

З улікам пералічанага можна канстатаваць, што рэжым надзейна перастрахаваўся ад таго, каб па амністыі быў вызвалены нехта лішні. Згодна заяў генпракурора, плануецца амніставаць 8000 вязняў беларускіх турмаў. Верагодна, з гэтых васьмі тысяч “палітычных” будуць адзінкі. Але вось хто зойме “вакантныя” месцы – пытанне рытарычнае.

tgoop.com/law_verum/1402
Create:
Last Update:

BY Law Verum

Share with your friend now:
tgoop.com/law_verum/1402

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

The group also hosted discussions on committing arson, Judge Hui said, including setting roadblocks on fire, hurling petrol bombs at police stations and teaching people to make such weapons. The conversation linked to arson went on for two to three months, Hui said. “[The defendant] could not shift his criminal liability,” Hui said. The optimal dimension of the avatar on Telegram is 512px by 512px, and it’s recommended to use PNG format to deliver an unpixelated avatar. Among the requests, the Brazilian electoral Court wanted to know if they could obtain data on the origins of malicious content posted on the platform. According to the TSE, this would enable the authorities to track false content and identify the user responsible for publishing it in the first place. Over 33,000 people sent out over 1,000 doxxing messages in the group. Although the administrators tried to delete all of the messages, the posting speed was far too much for them to keep up.
from us

Telegram Law Verum
FROM American