LINEARAGGRESSION Telegram 20
2022 comeback

Вырашыў вярнуцца да гэтага каналу. З даволі простай нагоды.

Такі час, што кожнаму варта рабіць тое, што ён умее і чакаць, што будзе. Я ўмею рабіць статыстычны аналіз так, каб прыносіць карысць людзям. Таксама, відавочная атака на беларускую мову мяне раздражняе і злуе, я хачу нешта з гэтым рабіць. Чым больш беларускамоўнага кантэнту - тым лепш.

Пра мяне:
Я зарабляю на жыццё статыстычныя аналізам. Зараз працую ў кампаніі Flo, дзе будую статыстычныя мадэлі для прадказання розных аспектаў жаночага здароўя, аналізую публікацыі ў медыцынскіх часопісах на прадмет якасці метадалогіі і аналізу, а таксама дызайню даследаванні рознай ступені клінічнасці. Маё хобі - штодзённы аналіз дадзеных, альбо як сучаснаму грамадзяніну разабрацца ў патоку навуковых фактаў, лічбаў, статыстык і як выціснуць з гэтага карыснае, каб палепшыць якасць жыцця. Мне можна пісаць у твітэры ці на пошту: [email protected]

Асноўныя прынцыпы гэтага каналу:
- Спасылкі на першакрыніцы aka peer-reviewed articles і preprints. На платныя артыкулы спасылаюся толькі калі інакш ніяк
- Стараюся тлумачыць вузкаспецыялізаваныя аспекты метадалогіі і статыстыкі так, каб усім было зразумела
- Калі проста тлумачыць не атрымліваецца, буду тлумачыць як ёсць. Лепш так, чым чарговы стылізаваны міф - для іх існуюць трэды ў твітэрах
- Калі раблю для вас графікі ці іншы аналіз, буду старацца даваць спасылкі на код

Тэмы, пра якія я збіраюся распавядаць у бліжэйшы час:
- Вітамін D, ягоная карысць, рэжымы ўжывання, цікавыя факты
- Іншыя карысныя (і не) дадаткі: магній/цынк/розныя ашвагады і г.д.
- Апошнія сацыялагічныя апытанні па Беларусі, іхнія метадалагічныя абмежаванні і практычная карысць
- Крызіс рэплікацыі альбо чаму не варта давяраць кожнаму (большасці) даследванняў у біямедыцынскіх і сацыяльных навуках. Што з гэтым рабіць, калі і каму давяраць
- Як выгадаваць самых разумных/здаровых/таленавітых дзяцей: ці варта катаваць немаўля класічнай музыкай і іншыя падазорныя практыкі эпохі навукпопа
- Гучныя выпадкі фальсіфікацыі дадзеных у даследаваннях, пра якія вы верагодна чулі і пра якія распавядаеце сябрам за настолкамі

Калі вам цікавая нейкая канкрэтная тэма, мне можна пісаць - я, калі будзе магчымасць, пастараюся нешта па ёй прааналізаваць і падзяліцца

tgoop.com/linearaggression/20
Create:
Last Update:

BY Лінейная (аг | рэг) рэсія

Share with your friend now:
tgoop.com/linearaggression/20

View MORE
Open in Telegram

Telegram News

Date: |

Polls On June 7, Perekopsky met with Brazilian President Jair Bolsonaro, an avid user of the platform. According to the firm's VP, the main subject of the meeting was "freedom of expression." A new window will come up. Enter your channel name and bio. (See the character limits above.) Click “Create.” While some crypto traders move toward screaming as a coping mechanism, many mental health experts have argued that “scream therapy” is pseudoscience. Scientific research or no, it obviously feels good. In the “Bear Market Screaming Therapy Group” on Telegram, members are only allowed to post voice notes of themselves screaming. Anything else will result in an instant ban from the group, which currently has about 75 members.
from us

Telegram Лінейная (аг | рэг) рэсія
FROM American