tgoop.com/matulya_Belarus/39282
Last Update:
МАТУЛІН КАЛЯНДАР.
ДА НОВАГА ГОДА ЗАСТАЛОСЯ...14 ДЗЁН 🎄 !
ПАДАРУНАК : "БУДЗЬ ПРЫГОЖЫМ !"
На ваннай паліцы сёння ў кожнага стаяць сродкі асабістай гігіены, якія хутка сканчваюцца. Падарыць дзяўчатам прыгожыя слоічкі з касметыкай догляду цела і валасоў – будзе вельмі добрым рашэннем. Сучасныя брэнды надаюць вялікую ўвагу сваёй прадукцыі-ад формы слоічкаў, паху да якаснага складу. Сёння прадстаўлена мноства лінеек розных брэндаў, таму перад тым, як купіць нейкі набор, можна азнаёміцца з характарыстыкамі сродкаў на сайце альбо ў спецыяльных прыкладаннях. Для жанчын падарункавым наборам можа быць штодзённая пенка для мыцця, крэм для скуры, пажыўны тонік і ахоўны бальзам або алей для вуснаў, а таксама зімовы крэм для рук.
Мужчынская касметыка таксама актуальная. Прыемным падарункам для мужчыны стане стандартны набор-шампунь, гель для душа, сродкі да і пасля галення, дэзадарант, а для ўладальнікаў бароды – прадукты для догляду за ёй. Для хлопцаў з пышнымі валасамі падыйдзе сродак для ўкладкі.
BY Матуля Беларусь
Share with your friend now:
tgoop.com/matulya_Belarus/39282