tgoop.com/matulya_Belarus/39353
Create:
Last Update:
Last Update:
ДОБРАГА ДНЯ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Не спяшы, зіма,
Белым снегам крыць
Золата лістоў,
Водсветы зарніц,
Сцежкі на палях,
Нівы, курганы,
Маладую рунь,
Летуценні-сны,
Песню, што ў грудзях
Жаўруком звініць, —
Не спяшы, зіма,
Белым снегам крыць.
А лепш назаўжды
З ветрам замяці
Ліхалецця дні
Ў нашай памяці."
( МАКСІМ ТАНК )
Яна не спяшаецца, зіма.
Яна лашчыць нас мяккім надвор'ем. А мо рыхтуе нас да чагосьці ? Паціху ўводзіць у час, калі яшчэ папросім літасці ?! Навошта бясконца разважаць, што так, а што не гэтак ? Ёсць рэчы, якія трэба проста прымаць. Яны ад нас не залежаць.
Вось - дзень. Мы - жывыя. Сонца няма ? Будзе заўтра. Як і снег. Як і Каляды, Новы год, новыя спадзяванні...
ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
Давайце не сумаваць ).
BY Матуля Беларусь
Share with your friend now:
tgoop.com/matulya_Belarus/39353