tgoop.com/matulya_Belarus/39415
Last Update:
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Ціха-ціха снег лажыцца
На палі і на лужок -
Гэта сон такі мне сніцца –
Ціхі, белы, як сняжок.
Завіруха завывае,
Свішча вецер за акном.
Сум трывожны набягае,
Студзіць душу халадком.
Так трашчыць мароз рыпучы,
Што на небе месяц змерз,
Але цёпла каля печы
Слухаць мне паленаў трэск.
А як сонейка засвеціць,
Заіскрыцца ўсё вакол.
Прыгажэй няма на свеце
Зімніх казачных дзянькоў."
( ЮЛІЯ ГУШЧЫНСКАЯ )
Субота. За вокнамі - холадна і ветрана, а ў хаце ўтульна і цяпло. Гарачая гарбата з цытрынай. Добрая кніжка. І можна пазней не класціся спаць, бо заўтра - выходны.
Але, калі заснем - давайце сніць снег, белыя завеі і крыштальныя ільды - можа так хутчэй прыцягнем да сябе сапраўдную зіму ў беласнежным уборы ?!
ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️ !
BY Матуля Беларусь
Share with your friend now:
tgoop.com/matulya_Belarus/39415