tgoop.com/matulya_Belarus/39472
Create:
Last Update:
Last Update:
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Злятае ён, такі доўгачаканы,
Ні ў чым не вінаваты новы снег,
Да стомленай зямлі бясконца званы,
Цнатлівы на зусім кароткі век.
Вада й паветра – разам дасканаласць,
Мне раптам зразумець дапамаглі,
Сняжынак безумоўную адданасць
Адначасова небу і зямлі.
Няхай лятуць ды робяць сваю справу,
Ілье Каляднае святло ізноў
На кожнага , і мы не маем права
Губляць надзею, веру і любоў."
( АЛЕНА ЗАВАДСКАЯ )
Бачу праз вакно, як пайшоў у нас снег і ў двары забялела...
Што там будзе да раніцы - невядома. Але на ноч, на сон гэты снегапад суцішае і радуе. Лічаныя дні да калядна-навагодніх свят. Дай Бог, прынясуць яны і добрае надвор'е, і радасць..
ДАБРАНАЧ, ДАРАГІЯ СЯБРЫ ❤️!
Да будзе заўтра !
BY Матуля Беларусь
Share with your friend now:
tgoop.com/matulya_Belarus/39472